Які мае адносіны да пехацінца; прызначаныдля пехацінца. Мне бачна ўся калона палонных. Яна страціла вайсковы выгляд: у каго цераз плячо шынельная скатка, хто нясе пад пахай ватоўку, сям-там відаць пехацінская ці кавалерыйская шапка.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́начны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рынку (у 1 знач.), прызначаныдля яго, уласцівы яму. Рыначная плошча. Рыначная цана. Рыначная мітусня.
2. Які мае адносіны да рынку (у 2 знач.); які вызначаецца попытам і прапановай. Рыначныя адносіны. Рыначныя фонды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счэ́пны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1.Прызначаныдля счэплівання чаго‑н., які з’яўляецца счэпам (у 2 знач.). — Лёгкія счэпныя прылады, таму і парваліся! — апраўдваўся .. [напарнік машыніста].Шынклер.
2. Які мае адносіны да работы якога‑н. механізма ў счэпе з іншым. Счэпная магутнасць трактара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шахцёрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шахцёра, уласцівы яму. Шахцёрская праца. □ — А наогул, Мікола ваш хлопец — во! — Аляксей паказвае вялікі палец левай рукі. — Ён тут да-а-аў дразда. Паказаў шахцёрскую хватку.Чыгрынаў.//Прызначаныдля шахцёра. Шахцёрскае адзенне. Шахцёрская лямпа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаня́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шчаняці, належыць яму. Раптам зноў пачуўся брэх, цяпер ужо куды бліжэй, і таму мацнейшы. Звонкі, шчанячы.Ваданосаў.// Які прызначаныдля шчаняці. Шчанячая посцілка.
2. Такі, як у шчаняці, уласцівы шчаняці. Шчанячы голас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бінакуля́рны
(фр. binoculaire)
1) які ажыццяўляецца двума вокамі вачыма;
б. зрок — звычайнае бачанне абодвума вокамі вачыма;
2) прызначаныдля двух вачэй;
б. мікраскоп — мікраскоп з двума акулярамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«АМФІ́БІЯ»,
1) аўтамабіль (звычайна павышанай праходнасці) з воданепранікальным кузавам, аснашчаны рухачом (грабным вінтом, вадамётным прыстасаваннем) для руху па вадзе, вадзяным рулём і помпай для адпампоўвання вады з кузава. Для пераадолення стромкіх пад’ёмаў пры выхадзе на бераг «амфібію» абсталёўваюць лябёдкай. Прызначаныдля перапраўкі людзей і грузаў цераз рэкі, азёры і інш. 2) Самалёт «амфібія» — гідрасамалёт, прыстасаваны таксама для ўзлёту з сушы і пасадкі на сушу з дапамогай колавых шасі. Абслугоўваюць пасаж. авіялініі ў раёнах узбярэжжа, рыбныя і зверабойныя промыслы і інш. 3) Аэрасані-«амфібія» — аэрасані, у якіх кузаў на лыжах заменены для лепшай праходнасці адной лодкай-лыжай, што дазваляе рухацца па рыхлым снезе і па вадзе, мелкаводных рэках, забалочаных вадаёмах, лёдзе з праталінамі. Выкарыстоўваюцца для сувязі, у палярных экспедыцыях і г.д. 4) Баявая або транспартная машына (танк, БТР і інш.), здольная перамяшчацца па сушы і вадзе. Плывучасць «амфібіі» забяспечваецца неабходным водазмяшчэннем яе герметызаванага корпуса, на вадзе — вадаходным рухачом (грабныя і паветр. вінты, гусенічныя ланцугі і вадамёты). Распрацоўка «амфібіі» пачалася ў час 1-й сусв. вайны, першыя ўзоры танкаў-«амфібія» зроблены ў Францыі і ЗША у пач. 1920-х г. На ўзбраенне Чырв. Арміі танкі-«амфібіі» паступілі ў пач. 1930-х г. У 2-ю сусв. вайну «амфібію» шырока выкарыстоўваліся ўзбр. сіламі ЗША СССР і інш. краін.
Да арт.«Амфібія». Аўтамабіль-«амфібія».Да арт.«Амфібія». Паплаўковы гідрасамалёт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тра́нспартны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да транспарту (у 1, 2 знач.). Транспартная сістэма. Транспартны вузел. Транспартная служба. Транспартныя выдаткі.//Прызначаныдля транспартавання; які з’яўляецца сродкам транспарту. Транспартная авіяцыя. Транспартны самалёт.// Які працуе на транспарце, які абслугоўвае транспарт. Транспартны рабочы. Транспартная брыгада.// Які мае адносіны да выкарыстання чаго‑н. для транспаніроўкі. Транспартнае асваенне рэк. Транспартнае значэнне дарог.// Які мае адносіны да вытворчасці машын і абсталявання для транспарту. Транспартная прамысловасць. Транспартнае машынабудаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТРУБАПРАВО́ДНЫ ТРА́НСПАРТ,
від транспарту, які ажыццяўляе перадачу на адлегласць вадкіх, газападобных ці цвёрдых прадуктаў па трубаправодах. Прызначаныдля транспарціроўкі газу (газаправод), нафты і нафтапрадуктаў (нафтаправод), цвёрдых матэрыялаў (гідраўлічны транспарт, пнеўматычны транспарт). У залежнасці ад прызначэння і тэр. размяшчэння адрозніваюць Т.т. магістральны і прамысловы (найб. пашыраны). Прамысловы выкарыстоўваецца для транспарціроўкі грузаў, якія перадаюцца па трубах у межах прадпрыемства для працягу тэхнал. працэсу. Да магістральнага Т.т. належаць газа- і нафтаправоды, па якіх транспарціруюцца прадукты ад месца здабычы да месца перапрацоўкі і спажывання (заводы, марскія парты). Па магістральных прадуктаправодах транспарціруюцца гатовыя нафтапрадукты (бензін, дызельнае паліва і інш.) з заводаў у раёны спажывання. Да Т.т. адносяцца таксама нафтабазавыя, унутрыпрамысловыя нафта-, газа-, прадуктаправоды, гарадскія газаразмеркавальныя, водаправодныя і каналізацыйныя сеткі і г.д. Вядучая краіна ў галіне Т.т. Японія. На Беларусі агульная працягласць магістральных нафтаправодаў рознага дыяметра (630, 720, 820, 1020 мм) у аднаніткавым вылічэнні 3 тыс.км, прадуктаправодаў 1,4 тыс.км, газаправодаў 6,7 тыс.км. размеркавальных газаправодаў 22 тыс.км (2002). Будуецца газаправод Ямал—Еўропа, першы ўчастак (209 км) здадзены ў эксплуатацыю (1999). Удзельная вага Т.т. ў агульным грузаабароце краіны 58% (2001). Схему магістральных нафтаправодаў гл. ў арт.Нафтаправод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАХО́ДНЫ ДОМ,
гарадскі шматкватэрны дом, прызначаныдля здачы кватэр у наём. У Еўропе з’явіліся ў 1830—40-я г., у пач. 20 ст. — адзін з асн. тыпаў жылля гараджан. У Беларусі існавалі з 1870-х г. да 1917. У пач. 20 ст. будаваліся 3—5-павярховыя Д.д. секцыйнага (найб. пашыраныя), калідорнага, галерэйнага і мяшанага тыпаў; на 1-м паверсе былі гандл. ўстановы. Іх архітэктура часцей мела эклектычны характар. Багаццем арх. афармлення вызначаліся Д.д. па вуліцах Захар’еўскай, Падгорнай, Валадарскага ў Мінску, Шклоўскай, Румянцаўскай у Магілёве, Савецкай у Гомелі і інш. У буд-ве ўдзельнічалі арх. В.Вукалаў, С.Гейдукевіч, Г.Гай, П.Кальнін, С.Краснапольскі, С.Шабунеўскі і інш.
В.М.Чарнатаў.
Да арт.Даходны дом. Жылы дом на вул. Валадарскага ў Мінску.Да арт.Даходны дом. Жылы дом на вуліцы Савецкай у Гомелі.