(лац. sensorium = орган пачуццяў, ад sensus = пачуццё, адчуванне)
звязаны з пачуццямі, з органамі пачуццяў;
с-ыя нервовыя валокны — валокны, па якіх узбуджэнне перадаецца з органаў і тканак у цэнтральную нервовую сістэму (параўн.маторны 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць з ляскам. Ляпаць малатком. □ Ляпалі вароты, бразджалі вёдры ля студні, гаманілі жанчыны.Пташнікаў.Гудзелі паравозы, вішчалі тармазы, ляпалі прылады аўтасчэпкі.Васілёнак.
2. Біць, удараць па чым‑н. з шумам. Майстар па-бацькоўску ляпаў хлопца па плячах і супакойваў: — Не трэба спяшацца.Даніленка.
3.што. Кідаць што‑н. густое, ліпкае. Ляпаць цеста на патэльню.
4.перан.; што і без дап. Гаварыць што‑н. неабдумана, нетактоўна. — А ты падрыхтуй прамоўцаў да сходу, — параіў Ляшчэня. — Каб абы-хто там усякае лухты языком не ляпаў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́тнасць, ‑і, ж.
1. Самае істотнае, галоўнае ў чым‑н., унутраны змест чаго‑н. Сутнасць жыцця. Гаварыць па сутнасці справы. □ [Паходня:] — Жыццё складаней, чым вы [Заранік] паказваеце, і трэба акунуцца ў яго з галавой, каб разабрацца ў сутнасці таго, што адбываецца.Хадкевіч.Тут цяжка было дайсці да сутнасці і зразумець, хто з .. [моладзі] казаў праўду, а хто не.Машара.
2. У філасофіі — унутраная аснова прадметаў і з’яў, якая вызначае іх глыбінныя сувязі і адносіны, што выяўляюцца і пазнаюцца праз з’явы.
•••
Па сутнасці (узнач.пабочн.) — калі разглядаць аснову справы; на самой справе, у сапраўднасці. [Начальнік участка:] — На нас, па сутнасці, увесь завод працаваў.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убаку́, прысл.
1. У некаторым аддаленні ад каго‑, чаго‑н. Пакрыўджаны Якім стаяў убаку, пакуль не прайшлі ўсе касцы паўз яго.Дуброўскі./З прыназ. «ад» утварае спалучэнне зР. Там, крыху ўбаку ад вуліцы, расла высачэзная таполя.Чарнышэвіч.[Уладзя] мінуў родную мясціну, прайшоў ад яе ўбаку за пяць кіламетраў.Чорны.
2.перан.Па-за асноўным напрамкам дзейнасці, па-за агульным шляхам развіцця. [Дзмітрый Аляксандравіч:] А дакуль лабараторыя будзе стаяць убаку? Не, не! Няхай і яна падключаецца. І — неадкладна. Нам патрэбны аналізы без затрымкі.Савіцкі./З прыназ. «ад» утварае спалучэнне зР. [Паэма «Сымон-музыка»], як і «Новая зямля», не засталася ўбаку ад магістральных тэм нашай эпохі.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што́пар, ‑а, м.
1. Тонкі завостраны з аднаго канца шрубападобны металічны стрыжань з ручкай, які служыць для адкаркоўвання бутэлек. У траве пад акном .. [дзед] знайшоў складаны ножык на два лязы са штопарам і шылам.Курто.
2. У авіяцыі — адна з фігур вышэйшага пілатажу, сутнасць якой у зніжэнні самалёта па крутой спіралі. // Імклівае падзенне самалёта з вярчэннем яго вакол сваёй восі ў выніку няспраўнасці сістэмы кіравання. Вораг адсек хваставую апору.. Самалёт Аляксея ўвайшоў у штопар.«Звязда».//узнач.прысл.што́парам. Па спіралі (уніз), шрубападобна. Не паспеў .. [цецеравятнік] адляцець і дзесяці метраў, як пачуўся другі стрэл, пасля якога ястраб здрыгануўся, потым перакруціўся і штопарам пайшоў уніз.Ляўданскі.
[Ням. Stopper.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небяспе́каж. Gefáhr f -, -en, Gefährlichkeit f -;
вае́нная небяспе́ка Kríegsgefahr f -;
пазбе́гнуць небяспе́кіéiner Gefáhr entgéhen*;
па-за небяспе́кайáußer Gefáhr;
пагража́е небяспе́ка Gefáhr droht;
з небяспе́кай для здаро́ўя gesúndheitsgefährdend;
падвярга́ць сябе́ небяспе́цы sich éiner Gefáhr áussetzen;
у небяспе́цы in Gefáhr, gefährdet
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ве́чарм.
1. (частка сутак) Ábend m -(e)s, -e;
пад ве́чар gégen Ábend;
па вечара́х, вечара́міábends;
надыхо́дзіць ве́чар es wird Ábend;
наваго́дні ве́чар Silvesterabend [-´vɛs-] m, Silvéster (ужываецца без артыкля, але з прыметнікам: das nächste Silvester);
2.гл. вечарына 1, 2
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
канве́ер, ‑а, м.
Прыстасаванне для бесперапыннага перамяшчэння вырабаў пры іх апрацоўцы ад аднаго рабочага да другога або для транспарціроўкі грузаў. Па грукату, што рабілі .. [адліўкі], падаючы на канвеер, які нёс іх кудысьці ў цёмны правал у сцяне, адчувалася, што адліўкі важкія, з металу.Карпаў.
•••
Зялёны канвеер — сістэма планавай вытворчасці зялёных кармоў для бесперапыннага забеспячэння жывёлы на працягу ўсяго пашавага сезону.
Па канвееру — ад аднаго да другога (перадаваць і пад.).
Сысці (сыходзіць) з канвеерагл. сысці.
[Англ. conveyer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распа́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад распаліць.
2.узнач.прым. Моцна нагрэты; вельмі гарачы. Распалены прас. □ Сонца як не плавілася. Здавалася, з яго, як з распаленага жалеза, не промні ліліся, а сыпаліся іскры-апаліны, быццам па ім білі молатам.Сабаленка.Ад яе [печкі] распаленых сцен па ўсёй старожцы разліваецца прыемная цеплыня.Ігнаценка.
3.узнач.прым. Моцна ўзбуджаны, расхваляваны; разгарачаны. [Таццяна] стаяла сярод баб распаленая, вясёлая, прыгожая і ўсміхалася Зеленюку.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гва́здаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.З сілаю біць, удараць па кім‑, чым‑н. Возьме чалавек кастыль, прыставіць яго да шпалы і — пайшоў гваздаць малатком.Васілёнак.Гудок кожны дзень будзіць Максіма, кліча да працы, туды, у дэпо, дзе палае горан, дзе Максім праз цэлы дзень, закасаўшы рукавы, гваздае молатам па рас[п]аленым іскрыстым жалезе.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)