валацу́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы валацугу (‑зе); звязаны з валацужніцтвам; бадзяжны. Думкі аб Радзіме, аб сваім валацужным жыцці, аб сыне не пакідалі.. [Андрэя Пятровіча] ні на хвіліну. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аледзяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і абледзянелы.

2. Халодны, як лёд; змерзлы, адубелы, скарчанелы. Ні ў кога не хапала адвагі ўвайсці ў аледзянелую ваду. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аберажлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Поўны адчування небяспекі; засцярожлівы. Усё ж, як.. [Ганна] ні хацела, трывога не пакідала яе, прымушала глядзець наперад з непакоем і аберажлівай насцярожанасцю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абура́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абурыць. Тады.. [Якім] пакорна рабіў усё, што ні скажа Рыгорка, хаця іншы раз брыгадзірава несправядлівасць да людзей вельмі абурала яго. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багні́сты, ‑ая, ‑ае.

З багнішчамі; балоцісты. Куды ні глянь — непраходныя багністыя балоты — вада і лаза. Сачанка. // Уласцівы багне. Тарфянішчаў багністы чад Змяёй у грудзі лез. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малава́жны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае вялікай важнасці; нязначны. Малаважная акалічнасць. □ Малая, малаважная тэма так і астанецца малаважнай, якімі б літаратурнымі аздобамі яе ні ўпрыгожвалі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няхі́тра,

1. Прысл. да няхітры.

2. безас. у знач. вык. Проста, нескладана. [Леанід Ахрэмавіч:] — Выстраіць жа будынкі, якія б яны ні былі, уздоўж, скажам, нашага бальшака няхітра. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадыслака́цыя, ‑і, ж.

Перамяшчэнне войск, размяшчэнне іх у другім месцы. Як ні намагаліся немцы, а ўсё ж ім прыйшлося прыняць пункт, якім забаранялася перадыслакацыя войск. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак.

Тое, што і пераацаніць. Перацаніў сябе хлопец. Ён не стаў лічыцца ні з чыёй думкай і лічыў сябе адзіным аўтарытэтам. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сме́шкі, ‑шак; адз. няма.

Жарты, насмешкі. Ганна слухала гэтыя гарэзныя смешкі, спрэчкі, але ні разу, ніводным словам не адгукнулася на іх. Мележ.

•••

Смешкі строіць гл. строіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)