сястра́, -ы́, мн. сёстры і (з ліч. 2, 3, 4) сястры́, сясцёр, ж.

1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.

Родная с.

Дваюрадная (стрыечная) с.

2. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе.

Медыцынская с.

Хірургічная с.

3. Манашка.

Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.

Міласэрная сястра — медыцынская сястра, якая дапамагае хворым, раненым.

Сястра-гаспадыня — асоба, якая загадвае гаспадаркай, бялізнай, інвентаром і інш. у лячэбных і дзіцячых установах.

|| памянш. сястры́ца, -ы, мн. -ы, -ры́ц, ж. (да 1 і 2 знач.) і сястры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. сястры́н, сестрына́, сестрыно́ (да 1 знач.) і сястры́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

чы́сціць, чы́шчу, чы́сціш, чы́сціць; чы́шчаны; незак.

1. каго-што. Рабіць чыстым, здымаючы гразь, пыл і пад. з паверхні чаго-н.

Ч. касцюм.

2. што. Здымаць лупіны, скуру, луску і пад. (з гародніны, садавіны, рыбы і інш.; разм.).

Ч. бульбу.

Ч. рыбу.

3. што. Ачышчаць, вызваляць ад таго, што забруджвае, загрувашчвае што-н.

Ч. сад.

4. перан., каго-што. Абкрадаць, рабаваць (разм.).

5. перан., каго (што). Лаяць каго-н., сварыцца на каго-н. (разм.).

|| зак. вы́чысціць, -чышчу, -чысціш, -чысціць; -чышчаны (да 1 і 3 знач.), ачы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны (да 1—4 знач.) і пачы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны (да 1—4 знач.).

|| наз. чы́стка, -і, ДМ -тцы, ж., чы́шчанне, -я, н. (да 1—3 знач.) і ачы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

|| прым. чысці́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Ч. агрэгат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Жыгаце́ць ’гарэць, успыхваць’ (зэльв., Нар. словатв., 16). Ад дзеяслова жыгаць ’бліскаць’ з суфіксам ‑ацець, які выкарыстоўваецца для апісання многакратнага перарывістага дзеяння ў дзеясловах гучання і свячэння (параўн. жухацець, грукацець, бразгацець, шаргацець і інш.), ці праз прамежкавы этап — наз. з суф. *‑ot‑ (> ‑ат‑ > ац‑) са значэннем ’мнагакратнае ўспыхванне’ ы́гат, адкуль з суф. ‑ець дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабя́лак ’скрутак’ (зэльв., Жыв. сл.). Запазычанне з польск. kobiałka (аб распаўсюджанні і значэннях гл. Mały atłas gwar polskich, т. III, к. 123). Не выключана, што ў якасці непасрэднай крыніцы была гутарковая форма тыпу kobiałek ’тс’. Польск. слова — памянш. ад kobieł ’кашолка і інш.’, аб некаторых цяжкасцях у тлумачэнні словаўтварэння гл. Слаўскі, 2, 295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каланты́ра ’сварка’ (Мат. Гом.). Аддзеяслоўны дэрыват; рэгіянальнае ўтварэнне ад калантырыць ’выклікаць сварку; сварыцца’. Рус. колотырить ’сварыцца, выклікаць сварку, рабіць, гаварыць што-н. насуперак’. Да семантыкі дзеяслова параўн. рус. дыял. колотник ’задзіра, буян і інш.’, колотня ’спрэчка, сварка’, колотиться ’біцца’, укр. колотиться ’сварыцца’, усе да колотить, гл. калаціць. Аб словаўтварэнні параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карб ’гадавое кольца на розе каровы’ (З нар. сл.), карбы ’знакі на рагах у каровы’, ’зарубкі на бірках’ (З нар. сл.). Да ўкр. карб ’знак, след, зарубкі’, літ. kar̃bas ’зарубка’ і інш. — запазычанні з польск. karb ’зарубка’, якое ў сваю чаргу з с.-в.-ням. kërbe ’зарубка’ (Слаўскі, 2, 70). Гл. карбаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ршы ’пярэсты’ (Сл. паўн.-зах.). «Бывае кершы бык, карова кершая» (там жа, 458). Параўн. таксама бел. кершыс ’пярэсты вол’, кершаваты -пярэсты’, польск. kierszuk, kierszal ’пярэсты бык’, kierszajka ’етярэстая карова’. Даная група слоў літ. паходжання: літ. keršis ’пярэсты (бык, конь)’. Адпаведныя дэмінутывы: keršiikas, keršėlis (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 1975, 178; Лаўчутэ, Балтизмы, 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нясе, нысэ ’быццам’, нэсёбе ’як бы, быццам’ (Сл. Брэс.). З ⁺не‑се, дзе се узыходзіць да дэйктычнай часціцы *se з асноўным значэннем ’бач’ (ESSJ SG, 2, 595), гл. се© у ⁺не‑се‑б(е) апошняя частка з бо, параўн. сыба ’няўжо’ (Сл. Брэс.), укр. себто ’менавіта’ (< се-бо-го) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́ш ’халодная зброя, падобная на шаблю, толькі з прамым і шырокім лязом, вострым з абодвух бакоў’ (ТСБМ). Ужо ст.-бел. палашъ (XVI ст.) < польск. pałasz (Булыка, Запазыч., 234). Крыніцай польск., таксама і ў інш. мовах (рус. пала́ш, ням. Pallasch) з’яўляецца венг. pallos, утворанае ад тур. pala ’меч’ (Брукнер, 392; Фасмер, 3, 191).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напатка́ць ’сустрэць’, ’натрапіць’ (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), напаткацца ’сустрэцца твар у твар’ (Сцяшк.). Прыставачнае ўтварэнне ад *tykati ’тыкаць, кранаць, сутыкаць’, вядомага большасці славянскіх моў, параўн. яшчэ ў Насовіча патка́ць ’сустрэць выпадкова’, паткну́ць ’раптам наткнуцца на каго-небудзь’, паткну́цца ’выпадкова сутыкнуцца’ і інш., цяпер звычайна малаўжывальныя без дадатковага прэфікса (с‑, на-, гл. спаткаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)