Ва́рпа ’веялка’ (Жд., Янк. Мат.). Дыялектная форма запазычанага слова а́рфа ’тс’ (гл.) з пратэтычным в‑ і зменай ф > п. Параўн. ва́рха. Сюды ж варпава́ць ’арфаваць, веяць’ (< арфава́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́залаціць (БРС), вызлаціць (Нас., Касп.). Гл. залаціць. Форма вызлаціць можа быць запазычаннем з польск. wyzłocić ’тс’ або вынікам моцнай рэдукцыі а ў форме вызалаціць (ДАБМ, к. 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Газ-газ-газ ’падзыўныя словы для гусей’ (ДАБМ, 896). Падзыўныя словы наогул вельмі цяжка паддаюцца этымалагізацыі. Гэта ж форма адзінкавая, таму пра яе нельга нічога сказаць пэўнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́пка ’тупы канец яйка, пушка, пятка’ (Бяльк.). Відавочна, памяншальная форма ад ду́па ’anus’ (гл.), запазычанага з польск. мовы. Метафара. Параўн. і ўкр. дыял. ду́па ’тупы канец яйца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муля́ж ’злепак, мадэль прадмета ў натуральную велічыню’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якой з франц. moulage ’фармоўка’ < mouler ’адліваць’ < moule ’форма’ < лац. modulus ’мера’ (Голуб-Ліер, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няха́цца (няхацьца) ’нянчыцца, займацца чым-небудзь дзеля забавы; мець любоўныя дачыненні’, няханне ’забава з чым-небудзь; маруднае выкананне чаго-небудзь’ (Нас.). Відаць, «спешчаная» форма ад нянчыцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паляшу́к ’жыхар Палесся’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Ст.-рус. полѣшанинъ ’тс’ < Полѣсье. Бел. форма, калі меркаваць па ш, утворана на аснове полѣшанинъ з заменай суф. ‑анін на ‑ук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́нчык ’хвосцік у яблыку, грушы’ (ТС). Памяншальная форма пянёк < пень (гл.). Перанос значэння паводле падабенства: ’дрэва ля кораня’ > ’корань яблыка’. Параўн. таксама пенчу́к ’адростак пяра пасля лінькі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суры́ць ’рабіць смецце’, ’траціць грошы’ (Нас.). Гл. сур; магчыма, зыходная форма для апошняга, узнікшая ў выніку фанетычных працэсаў, характэрных для ўсходнемагілёўскіх гаворак (параўн. Мугілёў ’Магілёў’ і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяймі́га (сеймі́га) ’хутка, у адзін момант’ (Сцяшк.). Сцягненая форма выразу, што ўзыходзіць да спалучэння ўказальнага займенніка сей (гл.) з назоўнікам міг (гл.) у Р. скл. адз. л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)