Маза́іка ’рознакаляровы ўзор ці малюнак са шкла, дрэва, мармуру ці інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з франц.mosaïque < італ.mosaico < с.-лац.musaicum, якое з лац.Musa ’багіня мастацтва’ (Голуб-Ліер, 323; Фасмер, 2, 637).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ана́ліз. Новае запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 76; Курс суч., 163) ана́лиз, дзе з франц. ці лац. (на што ўказвае націск), у якіх з грэч.ἀνάλυσις (Фасмер, 1, 77; Шанскі 1, А, 99). Польск. дала б форму аналіза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыяло́г ’дыялог’ (БРС). Рус.диало́г, укр.діало́г. Запазычанне праз рус. мову з франц.dialogue (< лац. < грэч.). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 109–110. Фасмер (1, 512) дапускае магчымасць запазычання ў рус. мове і з ням.Dialog (< лац. < грэч.).
Перахалопіць ’перасаліць’ (Мік.), міёр.піръхало́піць перастарацца, перабольшаць’ (Нар. сл.), мсцісл.піріхало́плівыць, піріхало́пывыць ’перабіраць меру’ (Юрч. СНЛ). Наўрад ці ўзыходзіць да грэч.άλς ’соль’. Хутчэй, звязана з салапяка ’разявака’, якое, магчыма, з’яўляецца роднасным франц.salope ’неахайны’, saloper ’партачыць, халтурыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праванса́ль ’соус з яечных жаўткоў і алею з дабаўленнем воцату, гарчыцы і іншых вострых прыпраў’ (ТСБМ). З рус.прованса́ль ’тс’, дзе ад франц.á la provençale, літар. ’соус, які зроблены па-правансальскі’ ад назвы вобласці ў Францыі Provence.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадстаўні́к ’асоба, якая прадстаўляе чые-небудзь інтарэсы, пэўную групу людзей’ (ТСБМ). Неалагізм пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 240). Калька рус.представи́тель ’тс’, першапачаткова предста́витель як пераклад франц.représentant ’тс’ (Вінаградар, Этимология–1963, 104), зыходнае ст.-слав.прѣдъставити ’прапанаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траншэ́я ’выкапаны глыбокі роў для абароны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус.транше́я ’тс’ з франц.tranchée ’роў, траншэя для закладкі фундамента, катлаван’, ’траншэя’ < trancher ’рэзаць, адсякаць’ (Фасмер, 4, 94; Чарных, 2, 258; Даза, 759; ЕСУМ, 5, 621).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэці́раваць ‘пагардліва абыходзіцца з кім-небудзь; гнібіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую мову (трети́ровать) і ням.traitieren з франц.traiter ‘абыходзіцца, адносіцца’ < лац.tractāre ‘абыходзіцца з кім-небудзь’ (Фасмер, 4, 101; ЕСУМ, 5, 632; Арол, 4, 101).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАВЕТРАПЛА́ВАННЕ, аэранаўтыка,
лятанне на апаратах, якія лягчэй за паветра — аэрастатах (у адрозненне ад авіяцыі, дзе выкарыстоўваюцца апараты, цяжэйшыя за паветра, — самалёты, верталёты, планёры і інш.). Да пач. 1920-х г. пад П. разумелі перамяшчэнне па паветры наогул. Тэарэт. асновай П. з’яўляюцца аэрамеханіка і аэрастатыка.
Першыя спробы падняцца ў паветра на шары, напоўненым нагрэтым паветрам (дымам), рабіліся ў пач. 18 ст. ў Францыі, Расіі і інш. краінах. У 1783 Л.Эйлер вывеў формулы для разліку падымальнай сілы аэрастата. Франц. вынаходнікі браты Ж. і Э.Мангальф’е пабудавалі паветраны шар, на якім 21.11.1783 у Парыжы Пілатр дэ Разье і д’Арланд ажыццявілі першы 25-мінутны палёт. Франц. вучоны Ж.Шарль прапанаваў напаўняць паветр. шары вадародам. Палёт на такім шары здзейснілі Шарль і Н.Л.Рабер 1.12.1783 (2,5 гадз, дасягнута выш. 3400 м). У Расіі першыя палёты на паветр. шары адбыліся ў 1803 у Пецярбургу і Маскве. Праект кіравальнага аэрастата (з паветраным вінтом, які круціўся ўручную) прапанаваў у 1784 франц. інжынер Ж.Мёнье. Першы палёт на кіроўным апараце (дырыжаблі) з паравым рухавіком ажыццявіў у 1852 франц. інжынер А.Жыфар. У сярэдзіне 19 ст. побач са свабоднымі знайшлі выкарыстанне прывязныя аэрастаты (для вывучэння атмасферы, геагр. даследаванняў, ваен. мэт). Працягласць палётаў свабодных аэрастатаў складала некалькі гадзін, выш. да 4 тыс.м. Скорасць кіравальных аэрастатаў да канца 19 ст. дасягнула 15 км/гадз. У 1875 Дз.І.Мендзялееў прапанаваў ідэю стратастата для правядзення навук. даследаванняў у метэаралогіі, аэралогіі, астраноміі. У 1887 К.Э.Цыялкоўскі распрацаваў праект цэльнаметал. бескаркаснага дырыжабля, аб’ём якога мог мяняцца ў час палёту. У 1900 у Германіі ажыццёўлены першы палёт дырыжабля жорсткай сістэмы канструкцыі Ф.Цэпеліна, які стаў асновай для дырыжабляў, што будаваліся ў Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША у ваен. мэтах. З пач. 20 ст. атрымалі пашырэнне больш дасканалыя змейкавыя аэрастаты (створаныя ў 1893 немцам А.Парзевалем), выкарыстоўваліся для разведкі поля бою, карэкціроўкі артыл. стральбы, пазней і як загарода супраць самалётаў. У 1-ю сусв. вайну на ўзбраенні развітых краін былі розныя тыпы дырыжабляў для бамбардзіровак і далёкай разведкі (аб’ём ад 1500 да 68 тыс.м³, скорасць палёту 80—130 км/гадз, выш. да 5000 м). Пасля вайны ў ЗША, Францыі, Італіі, Германіі і інш. будаваліся дырыжаблі аб’ёмам да 184 тыс.м³ для перавозкі пасажыраў, грузаў і для ваен. мэт. У 1926 Р.Амундсен на дырыжаблі паўжорсткай сістэмы «Нарвегія» (канструкцыя італьян.інж. У.Нобіле) зрабіў беспасадачны пералёт з в-ва Зах. Шпіцберген праз Паўн. полюс на Аляску. У 1929 ням. дырыжабль «Граф Цэпелін» здзейсніў кругасветны пералёт за 21 сут з сярэдняй скорасцю 177 км/гадз. У 1931 бельгійцы А.Пікар і М.Кіпфер на стратастаце падняліся на выш. 15 780 м, сав. стратанаўты ў 1933 дасягнулі выш. 19 тыс.м, у 1934—22 тыс.м. У Вял.Айч. вайну шырока выкарыстоўваліся аэрастаты назірання і загараджэння. З 1950-х г. у многіх краінах створаны беспілотныя (аўтаматычныя) аэрастаты для вывучэння паветр. цячэнняў, геагр. і медыка-біял. даследаванняў, пад’ёму тэлескопаў і інш.
Літ.:
Жуковский Н.Е. Собр. соч.Т. 6. Теоретические основы воздухоплавания. М.; Л., 1950;
Анощенко НД. Воздухоплаватели. М., 1960;
Броуде Б.Г. Воздухоплавательные летательные аппараты. М., 1976.
У.М.Сацута.
Да арт.Паветраплаванне: 1 — дырыжабль А.Жыфара; 2, 3 — свабодны і прывязны аэрастаты (ЗША, 1980-я г.).