Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Табато́ж (табато́ш) ’так, але, ага; сапраўды’ (Скарбы). У выніку ўнівербацыі спалучэння *то бо то же, параўн. з іншым парадкам тож ба то ’ў тым та і справа, вось так’ (ашм., Стан.), tož‑by‑to ’тс’ (Варл.) або з усечанай формы спалучэння то‑бо‑то‑што ’тс’ (Некр. і Байк.). Параўн. то‑бо‑то, тож бо то, тобта, то, тож, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Станаўні́к ‘талакнянка’ (Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі), станаўнік бабскі ‘грушанка зеленаватая, Pyrola virescens Schweig.’ (брэсц., Кіс.), станоўнік бабскі ‘рамішыя аднабочная, Ramichia opiz secunda (L.) Garcke’ (Ласт.; маг., Кіс.), стано́ўнік ‘крываўнік’ (ПСл), станаві́к ‘лекавая расліна’ (Скарбы). Параўн. укр.стано́вник, стоно́вник ‘расліна Pyrola L.’. Утвораны ад станавіць ‘ставіць; ставіць на месца’ < ставіць (гл.), параўн. як зрушан жывот, та пʼюць… станаўнік (Сержп. Прымхі, 226).
нарвежскі метэаролаг. З 1931 праф. ін-та геафізікі ў Бергене (Нарвегія), э 1940 праф. ун-та ў Каліфорніі. Разам з бацькам (Вільгельмам Б’ёрнесам) сфармуляваў тэорыю цыклонаў, на якой базіруецца сучаснае прагназаванне надвор’я. Аўтар прац па дынамічнай і сінаптычнай метэаралогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ДЛ ((Beadle) Джордж Уэлс) (22.10.1903, Уаху, штат Небраска, ЗША — 9.6.1989),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Небраскі (1926) і Корнелскі (1931) ун-ты. З 1931 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це, з 1936 у Гарвардскім ун-це. З 1937 праф. Станфардскага ун-та, у 1946—61 — Каліфарнійскага тэхнал. ін-та, да 1968 прэзідэнт Чыкагскага ун-та. Навук. працы па біяхім. генетыцы. Адзін з аўтараў (1941) фундаментальнай канцэпцыі: «адзін ген — адзін фермент» (кожны ген адказвае за сінтэз толькі аднаго фермента). Нобелеўская прэмія 1958 (разам з Э.Тэйтэмам і Дж.Ледэрбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБНА́,
горад у Расіі, у Маскоўскай вобл., на р. Волга, пры ўпадзенні р. Дубна. Засн. ў 1956. 67,4 тыс.ж. (1992). 2 чыг. станцыі. Іванькаўская ГЭС. Каля Д. пачынаецца канал імя Масквы. Філіял НДІядз. фізікі Маскоўскага ун-та, філіял Маскоўскага ін-та радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі. Аб’яднаны ін-тядз. даследаванняў, засн. ў 1956 на падставе пагаднення, падпісанага 10 краінамі-заснавальнікамі (мэтай стварэння ін-та было ажыццяўленне супольных тэарэт. і эксперым. прац у галіне фізікі высокіх энергій; ін-т мае сінхрацыклатрон і сінхрафазатрон).
аўстрыйскі батанік. Замежны чл.-кар. Расійскай АН (1927). Скончыў Венскі ун-т (1883). З 1892 праф.ням. ун-та ў Празе, з 1899 праф. ун-та і дырэктар Бат. ін-та і сада ў Вене. Аўтар канцэпцыі паходжання кветак абодвух полаў пакрытанасенных раслін з некалькіх аднаполых (мужчынскіх і жаночых кветак) голанасенных і заснаванай на ёй філагенетычнай сістэмы («Дапаможнік па сістэматыцы раслін», т. 1—2, 1901—08). Вызначыў сезонны дымарфізм у кветкавых раслін. Распрацаваў марфолага-геагр. метад у сістэматыцы раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́НСКІ (Мікалай Міхайлавіч) (3.4.1873, г. Кіраў, Расія — 14.12.1935),
расійскі славіст і дыялектолаг. Чл.-кар.АНСССР (1921). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1896). У 1903—3 5 праф. Пецярбургскага ун-та, Жаночага, Вяцкага і Маскоўскага пед., Гісторыка-філал. ін-таў, 2-га Маскоўскага ун-та. З 1931 кіраўнік Дыялектаграфічнай камісіі Ін-та мовы і мыслення АНСССР. Даследаваў гісторыю рус. і стараж.-балг. моў, рус. дыялекталогіі, слав. палеаграфіі і інш.
Тв.:
Образцы глаголицы. СПб., 1908;
Образцы письма древнейшего периода истории русской книги. Л., 1925;
польскі матэматык. Чл. Польскай АН (1952). Замежны чл.АНСССР (1966). У 1913—20 вучыўся ва ун-тах Глазга і Варшавы. Праф. Львоўскага політэхн. ін-та (у 1927—34) і Варшаўскага ун-та (у 1921—27 і з 1934), у 1948—67 дырэктар Матэм. ін-та і віцэ-прэзідэнт (з 1957) Польскай АН. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі графаў, тэорыі мностваў і тэорыі функцый рэчаіснай пераменнай, гісторыі матэматыкі. Дзярж. прэмія Польшчы 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛОД ((Claude) Альбер) (23.8.1899, г. Нёшато, Бельгія — 22.5.1983),
бельгійскі вучоны ў галіне біялогіі клеткі і анкалогіі. Скончыў Льежскі і Берлінскі ун-ты (1929). З 1929 у мед. цэнтры Ракфелераўскага ін-та (Нью-Йорк). З 1949 — праф., у 1950—72 дырэктар Брусельскага ін-та Ж.Бардэ, з 1970 заг. лабараторыі Брусельскага ун-та. Чл.бельг. Каралеўскай мед. акадэміі (1947). Навук. працы па анкалогіі, вывучэнні клетачных структур, функцыянаванні клеткі. Выкарыстаў метад дыферэнцаванага цэнтрыфугавання субклетачных структур, выдзеліў мікрасомы, выявіў у мітахондрыях наяўнасць акісляльных працэсаў. Нобелеўская прэмія 1974 (з К.Р.Дэ Дзювам і Дж.Э.Паладэ).