абліза́цца, аблі́звацца

1. sich (D) die Lppen lcken;

2. перан. (зайздросціць) nidisch sein (каму-н., чаму-н. auf A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мірга́ць

1. zwnkern vi, blnzeln vi; mit den ugen zwnkern (разм.);

2. (рабіць знакі) zblinzeln vi (каму-н. D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перады́шка ж. Erhlung f -; Rast f - (прывал); tempause f -, -n (кароткая);

дава́ць перады́шку ine tempause gönnen (каму-н. D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шы́рма ж. Schrmwand f -, -wände;

складна́я шы́рма spnische Wand;

служы́ць [быць] шы́рмай каму-н. перан. j-m als Dckmantel denen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вэ́рхал, ‑у, м.

Разм. Страшэнны беспарадак, неразбярыха; крык, шум. У доме — вэрхал, усё пайшло дагары нагамі. Карпаў. На ферме зноў падняўся вэрхал: спрачаліся, каму колькі год. Пташнікаў. Бегае, круціцца, галёкае, як ашалелы: вечны вэрхал праз яго на дварэ. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аперы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. таксама зак., каго. Рабіць (зрабіць) каму‑н. аперацыю (у 1 знач.). Аперыраваць хворага.

2. Праводзіць, выконваць ваенныя аперацыі.

3. чым. Карыстацца чым‑н., выконваць пэўныя дзеянні над чым‑н. Аперыраваць лічбамі. Аперыраваць фактамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выдыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., перад кім-чым.

Разм. Дагаджаць каму‑н. выказваць сваю адданасць. Выдыгаць перад гасцямі. □ Ён [Богут] перад ёю [жонкай] выдыгае, Як закаханы, малады. Колас. // Падлізвацца, ліслівіць. [Нічыпар:] Усе так і выдыгаюць перад ім: — Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да замяць.

2. Перашкаджаць, быць перашкодай каму‑, чаму‑н. Дзед Талаш ссунуў з ілба шапку, нібы яна замінала яму думаць. Колас. Птушкі маюць індывідуальныя галасы, Пяюць і не замінаюць адна другой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Нацерці мылам, пакрыць мыльнай пенай. Намыліць бялізну. Намыліць рукі. □ Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Чорны.

•••

Намыліць галаву (шыю) каму — строга спагнаць з каго‑н. за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаклярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каму, з інф., з дадан. сказам і без дап.

Разм. Паабяцаць што‑н. [Чорны:] — Давай пойдзем разам, браце. Раз я падакляраваў, то без ніякае мітрэнгі мы зараз з табою і сходзім у тую акадэмію. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)