сча́хнуць, -ну, -неш, -не; счах, -хла; -ні; зак. (разм.).

1. Стаць чахлым, змарнець.

Расліны счахлі без вады.

2. Схуднець, зрабіцца хворым, слабым.

За адзін год счах чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазва́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Той, хто выдае сябе за другога чалавека, прысвоіўшы сабе чужое імя, званне.

|| ж. самазва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сізі́фаў,

У выразе: сізіфава праца — бясконцая і марная праца (ад імя міфічнага цара Сізіфа, прыгаворанага за абразу багоў каціць на гару камень, які, дасягнуўшы вяршыні, скочваўся назад).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Установа, якая ажыццяўляе кантроль над правозам тавараў праз граніцу і займаецца зборам пошлін за такі правоз, таможня.

|| прым. мы́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напластава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца; зак.

1. Адкласціся пластамі.

2. перан. Захавацца ў пэўнай паслядоўнасці за доўгі перыяд часу.

Напластаваліся ўспаміны.

|| незак. напласто́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нату́зацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад цяжкай тузаніны, звязанай з рэзкімі рухамі.

Так натузаецца маці за дзень, што ні рук і ні ног не чуе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папа́даць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; -аем, -аеце, -аюць; зак.

Упасці ў вялікай колькасці або многа разоў, адзін за другім.

З паліцы пападалі кніжкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папікну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго (што).

Выказаць каму-н. незадавальненне, дакор, папракнуць.

Настаўнік папікнуў вучня за легкадумнасць.

|| незак. папіка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразіты́зм, -у, м.

1. Суіснаванне двух арганізмаў, пры якім адзін арганізм (паразіт) корміцца за кошт другога.

2. перан. Жыццё з чужой працы, дармаедства.

|| прым. паразіты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. і незак.

1. незак., гл. перабыць.

2. зак. Тое, што і перабыць (у 2 знач.).

За апошні час тут перабывала многа людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)