геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 2,5 км на ПдЗ ад в. Багуслаўка Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл., каля б. хутара Піцемскі Валун парфірападобнага граніту з крышталямі палявога шпату і біятыту. Даўж. 2,3 м, шыр. 1,3 м, выш. 1,4 м, у абводзе 5,8 м, аб’ём 2,2 м³, маса каля 5,9 т. Прынесены ледавіком каля 320—250 тыс.г. назад з Фінляндыі. Доўгая вось валуна арыентавана з Пн на Пд, што адпавядае напрамку руху ледавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́НЬКАЎСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1995), у в. Пронькі Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Валун сярэднезярністага граніту з крышталямі кварцу і палявога шпату. Даўж. бачнай часткі 3,2 м, шыр. 2,1 м, выш. 0,5 м, у абводзе 8,3 м, аб’ём 4 м³, маса каля 9 т. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад са Скандынавіі. Доўгая вось валуна арыентавана з ПнЗ на ПдУ, што адпавядае напрамку руху ледавіка; па форме нагадвае вял. прас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РМАРА ПРЭЦЭ́СІЯ,
прэцэсія аднолькавых зараджаных часціц (напр., электронаў у атаме) у пастаянным аднародным слабым магн. полі. Апісана Дж.Лармарам у 1895. Пакладзена ў аснову класічнай тэорыі дыямагнетызму, тлумачэння Зеемана з’явыімагн. вярчэння плоскасці палярызацыі.
Абумоўлена ўздзеяннем на часціцы Лорэнца сілы; падобная на прэцэсію восі гіраскопа пад уздзеяннем сілы, якая імкнецца павярнуць вось вярчэння. Л.п. адбываецца вакол напрамку магн. поля з вуглавой скорасцю ωL (лармараўская частата), якая вызначаецца. па формуле ωL = qB/(2m), дзе q — зарад, m — маса іq/m — удзельны зарад часціцы, B — індукцыя магн. поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТО́Й ТЭРЭ́ЗЫ,
помнік архітэктуры класіцызму ў г. Шчучын Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1829 пры кляштары піяраў князем К.Друцкім-Любецкім. Мураваны храм выцягнутай крыжова-купальнай кампазіцыі. Дамінуе высокі купал на светлавым васьмерыковым барабане над сяродкрыжжам. На гал. фасадзе паўкалоны і антаблемент ствараюць матыў дарычнага порціка. Вось сіметрыі гал. фасада падкрэслена ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і люкарнай на франтоне. Бакавыя фасады расчлянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, аформлены рустам і завешаны антаблементам. У 1987—89 касцёл рэстаўрыраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
брыльянці́сты, ‑ая, ‑ае.
Падобны колерам на брыльянт. Серабрыцца снег, мігацяць незлічоныя мільёны брыльянцістых іголак.Лынькоў.Здавалася, вось-вось.. [вербы] заварушацца, і тады дождж брыльянцістых рос сыплецца на водную гладзь.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздзе́ць, -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́нь; -е́ты; зак., што на каго-што.
1. Надзець, нацягнуць (адзенне, абутак і пад.).
У. боты на ногі.
2. Павесіць, начапіць, прымацаваць да чаго-н.
У. рукзак на плечы.
У. пятлю на крук.
3. Насадзіць на вастрыё, стрыжань, праколваючы, надзець на што-н.
У. кола на вось.
У. кавалак мяса на відэлец.
|| незак.уздзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВІНТАВА́Я ЛІ́НІЯ,
прасторавая крывая, якая апісваецца пунктам, што абарочваецца з пастаяннай вуглавой скорасцю вакол нерухомай восі і адначасова рухаецца паступальна ўздоўж гэтай жа восі з пастаяннай скорасцю. Бывае цыліндрычная (размяшчаецца на паверхні круглага цыліндра) і канічная (размяшчаецца на паверхні круглага конуса). Вінтавая лінія перасякае ўсе ўтваральныя цыліндра (конуса) пад аднолькавым вуглом. Уласцівасць вінтавой лініі перамяшчацца па самой сабе без змены формы выкарыстоўваецца ў тэхніцы для стварэння рознага роду вінтоў.
Вінтавая лінія: 1 — цыліндрычная, 2 — канічная (OO′ — нерухомая вось; M — пункт, пры дапамозе якога ўтвараецца вінтавая лінія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЯВЕ́ЦКАЯ ЦАРКВА́ ІАА́НА ХРЫСЦІ́ЦЕЛЯ,
помнік архітэктуры барока. Пабудавана ў 1742 у в. Вішнявец (Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.) як уніяцкая, перабудавана ў 1852 у праваслаўную. Мураваная 3-нефавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і 2-вежавым гал. фасадам, вырашаным як самаст. аб’ём. Кампазіцыйная восьгал. фасада вылучана какошнікам. Па баках будынак вянчаюць цыбулепадобныя купалкі на высокіх цыліндрычных барабанах. Сцены ўнутры і звонку расчлянёны пілястрамі, завершаны развітымі прафіляванымі карнізамі. Аконныя праёмы з лучковым, на гал. фасадзе з паўцыркульнымі завяршэннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАНО́ЎСКІ Эдуард Савельевіч (9.1.1923, г. Магілёў — 27.6.1994),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1974), нар.арт. Расіі (1981), нар.арт.СССР (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1945, клас В.Шабаліна). Асн. галіна творчасці — песні («Я люблю цябе, жыццё», «Ці хочуць рускія вайны», «Бірусінка», «Алёша», «Вальс аб вальсе», «Мужчыны», «Песенька без канца»). Аўтар оперы «Беласнежка» (1965), муз. камедый «Жаночы манастыр» (1963), «Вось ужо гэты Вронскі» (1975), музыкі да драм. спектакляў («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра іінш.), аркестравых іэстр. п’ес, рамансаў. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЁРСКІ УСПЕ́НСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Міёры Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1907 з цэглы на беразе Мёрскага воз.Манум. 3-нефавы 2-вежавы храм з 5-граннай апсідай, да якой з паўд. боку далучана сакрысція. Фасады будынка з высокім цокалем рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Вось сіметрыі гал. фасада падкрэслена ўваходным парталам і акном-ружай. 3-ярусныя вежы завершаны высокімі шпілямі, раскрапаваны вузкімі нішамі. Вежа-ліхтар завяршае цэнтр. аркатурны шчыт. Нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі.