a reliable source of information надзе́йная крыні́ца інфарма́цыі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
но́сьбіт Träger m -s, -; Vertréter m -s, - (прадстаўнік);
но́сьбіт інфарма́цыікамп. Dátenträger m -s, -;
но́сьбіт мо́вы Múttersprachler m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мікраапера́цыя
(ад мікра- + аперацыя)
элементарная аперацыя перапрацоўкі інфармацыі электронна-вылічальнай машынай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАНА́Л СУ́ВЯЗІ, канал перадачы,
сукупнасць тэхн. прылад і фіз. асяроддзяў для перадачы інфармацыі (сігналаў) ад крыніцы да прыёмніка. Мае перадатчыкі, прыёмнікі, узмацняльнікі сігналаў, кадавальныя і дэкадавальныя прылады, камутатары, фільтры і інш. Паводле відаў інфармацыі, якая перадаецца, адрозніваюць тэлегр., тэлеф., тэле- і радыёвяшчальныя, тэлемех. факсімільныя і інш., паводле тыпу ліній сувязі (ліній перадачы) — правадныя (паветраныя лініі. сіметрычныя і кааксіяльныя кабелі, хваляводы), радыё (радыёрэлейныя, спадарожнікавыя наземнага вяшчання), аптычныя (на адкрытай прасторы і валаконна-аптычныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКЛА́МА, ІНФАРМА́ЦЫЯ, ДА́ЙДЖЭСТ, РІД,
бел. недзяржаўная інфармацыйная служба ў 1992—97 у Мінску. Асн. кірункі: збор і апрацоўка навін паліт., эканам., культ. і інш. характару, распаўсюджванне іх у сродках масавай інфармацыі, прыватным асобам на тэр. Беларусі і за яе межамі, узаемаабмен з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі. Праводзіла таксама сацыялагічныя даследаванні, аказвала кансультацыйныя, рэкламныя і пасрэдніцкія паслугі, рыхтавала і размяшчала дайджэсты рэсп. і замежных перыяд. выданняў, праводзіла выстаўкі, кірмашы, ярмаркі,* стварала рэкламную прадукцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ВЯЗЬу тэхніцы,
перадача і прыём інфармацыі з дапамогай розных тэхн. сродкаў; галіна нар. гаспадаркі. Адрозніваюць пошту, радыёвяшчанне, тэлебачанне, электрасувязь, а таксама перадачу даных у лакальных і глабальных камп’ютэрных сетках. Усе сродкі С. (акрамя пошты) карыстаюцца эл.-магн. ваганнямі пэўных частот паводле шкалы, рэкамендаванай Міжнар. саюзам электрасувязі. Адбываецца пашырэнне відаў паслуг С., якія даюцца карыстальнікам у інтэрактыўным рэжыме, пераход на лічбавыя фарматы перадачы інфармацыі (гл.Лічбавае радыёвяшчанне, Лічбавае тэлебачанне), інтэграцыя электрасувязі і вяшчання з Інтэрнетам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЧЭ́ЙКА ПА́МЯЦІ ЭВМ,
сукупнасць запамінальных элементаў (ці ўчастак запамінальнага асяроддзя), прызначаных для захоўвання інфармацыі ў памяці ЭВМ; састаўная частка запамінальнага прыстасавання. Мае індывідуальны адрас ці канал для звяртання да яе.
Асн. характарыстыка — фіксаваная даўжыня, г.зн. найб. колькасць двайковых знакаў (бітаў) інфармацыі, якая можа адначасова ў ёй захоўвацца, звычайна роўная даўжыні машыннага слова (ці кратная ёй) і ў залежнасці ад класа ЭВМ складае 8, 16, 32 ці больш бітаў. Агульны лік Я.п. ЭВМ вызначае ёмістасць яе памяці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэрміна́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. У транспартных сетках: месца пасадкі або высадкі пасажыраў пагрузкі або выгрузкі грузаў і іх накаплення.
Мытны т.
Т. аэрапорта.
2. Канцавая частка сістэмы, якая забяспечвае сувязь сістэмы з навакольным асяроддзем.
Плацежны т.
Купіць білет праз т.
3. Прыстасаванне ў ЭВМ, прызначанае для ўводу і вываду інфармацыі.
Камп’ютарны т.
|| прым.тэрміна́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАЛАКО́ННА-АПТЫ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
сувязь, у якой перадача інфармацыі адбываецца з дапамогай эл.-магн. ваганняў аптычнага дыяпазону (1014 — 1015Гц) і шкловалаконных святлаводаў; від аптычнай сувязі. Найб. перспектыўны кірунак развіцця тэлекамутацыйных сістэм і сетак. Адрозніваецца ад інш. відаў сувязі вял. колькасцю каналаў (вял. прапускная здольнасць), вял. скорасцю перадачы інфармацыі, высокай аховай ад эл.-магн. перашкод, нізкай імавернасцю памылак, малымі памерамі, масай і энергаспажываннем, прастатой мантажу і пракладкі.
Валаконна-аптычная сувязь дае магчымасць ствараць сеткі тэлекамунікацый з інтэграцыяй службаў (абмен рознымі відамі інфармацыі — тэлефаніі, даных ЭВМ, ПЭВМ, факсіміле; відэаінфармацыі, тэлебачання — у адной лічбавай сетцы). Валаконна-аптычныя лініі сувязі выкарыстоўваюцца ў кабельным тэлебачанні, выліч. тэхніцы, тэлефоннай і касм. сувязі, у сістэмах кантролю і кіравання тэхнал. працэсамі, медыцыне (дыягностыцы, хірургіі) і інш.Гл. таксама Валаконная оптыка.
Літ.:
Основы волоконно-оптической связи: Пер. с англ.М., 1980;