1.прысл. Унутры, у цэнтры чаго‑н. Міхась схапіў рагожу і.. стаў вышароўваць бітон усярэдзіне і зверху.Дайліда.Золка за плячыма, ные і ные ўсярэдзіне, як на што нядобрае.Пташнікаў.Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці.Ракітны.
2.прыназ.зР. Пасярод. З налітымі крывёю вачамі, каровы равуць, грабуць капытамі зямлю... Усярэдзіне статка — на невялікім пятачку — воўк.Бяспалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛАНЫ́НІ ((Bolognini) Маўра) (н. 28.6.1922),
італьянскі кінарэжысёр. Вучыўся ў Эксперым.цэнтры ў Рыме. Майстар экранізацый твораў італьян. і франц. л-ры: «Бурная ноч» П.Пазаліні (1959), «Недарэчны дзень» А.Маравія (1960), «Цудоўны лістапад» Э.Паці (1968), «Пармскі манастыр» Стэндаля (1980, тэлевізійны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́НХЕНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Германіі. Засн. ў 1472 у г. Інгальштат герцагам Людвігам. У 1800 пераведзены ў Ландсгут, з 1826 у г. Мюнхен. У 1997/98 навуч.г. каля 60 тыс. студэнтаў; ф-ты: каталіцкай тэалогіі, пратэстанцкай тэалогіі, юрыд., прамысл. эканомікі, паліт. эканоміі, лясной гаспадаркі, мед. (у т. л. стаматалогія), вет., гісторыі мастацтва, філасофіі, тэорыі навук, статыстыкі, псіхалогіі і педагогікі, антрапалогіі, моў і л-р, сац. навук, матэматыкі, фізікі, хіміі і фармакалогіі, біялогіі, навук аб Зямлі. У складзе ун-та н.-д. лабараторыі, цэнтры, ін-ты, у т. л. лабараторыя ядз. фізікі, цэнтры лінгвістычных даследаванняў, па вывучэнні Японіі, малекулярнай біялогіі, ін-т педагогікі. Б-кі: універсітэцкая (2,5 млн. тамоў), ф-таў (3 млн. тамоў). Астр. і геафіз. абсерваторыі, бат. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ ДА́ЙКА,
інтрузіўны масіў ультраасноўных парод у Зімбабве. Даўж. 560 км, шыр. да 12 км. Уключае буйнейшыя па запасах (1 млрд.т) радовішчы хромавых руд. Вядома 11 руданосных гарызонтаў. Як спадарожныя здабываюць таксама плаціну, нікель. Распрацоўваецца з 1919 адкрытым спосабам. Асн.цэнтры здабычы — Шуругві, Ламагундзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГЕШЫ́ДЗЕ (Гурам) (н. 21.7.1934, Тбілісі),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскі ун-т (1957). Дэбют — зб. «Апавяданні» (1965). Аўтар раманаў «Грэшнік» (1968), «Госць» (1976), «Крывавыя дажджы» (1991), «Варушыць попел» (1995) і інш., у цэнтры якіх агульнанац. і агульначалавечыя праблемы, гіст. мінулае і сучаснае Грузіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУГУ́Н,
мастацкі музей у Пекіне. Засн. ў 1914 як сховішча найбагацейшых калекцый кіт. мастацтва. У складзе Гугуна зборы карцін, бронзавых вырабаў, скульптуры, помнікаў ювелірнага мастацтва і маст. рамёстваў. Размешчаны ў комплексе «Старажытных палацаў» (б. імператарскай рэзідэнцыі) у цэнтры «Забароннага горада» — найб. старажытнай ч. Пекіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭНО́ІД (ад лац. catena ланцуг + eidos выгляд),
паверхня, утвораная вярчэннем ланцуговай лініі. Належыць да мінімальных паверхняў (сярод усіх паверхняў, абмежаваных зададзенай крывой, маюць найменшую плошчу). Форму К. набывае мыльная плёнка, «нацягнутая» на 2 драцяныя кругі, плоскасці якіх перпендыкулярныя да лініі, што злучае іх цэнтры.
у сярэдняй частцы Польшчы. Пл. 3788 км², нас. 2419,6 тыс.чал. (1992). У гарадах 88,8% насельніцтва. Адм. ц. — г.Варшава. Займае Варшаўскую катлавіну ў цэнтры Мазавецкай нізіны.
Рэльеф нізінны з участкамі марэннай раўніны і шырокімі далінамі. Найб.выш. да 200 м над узр. м. Клімат умерана кантынентальны, сярэднія т-ры студз. -3,5 °C, ліп. 18—19,2 °C, ападкаў 560—600 мм за год. Рэкі — Вісла з нізоўямі Нарава; воз. Зягжынскае. Пад лесам каля 19% тэр., на З — Кампіноская пушча. Гаспадарка прамысл. кірунку. Развіты маш.-буд. і металаапр., вылучаюцца электратэхн. і электронная, харч., фармацэўтычная, хім., металургічная і паліграф. галіны прам-сці. Найб.прамысл.цэнтры: Варшава, Прушкаў, Пясечна, Гродзіск-Мазавецкі і інш. Вырошчваюць агародніну, садавіну, клубніцы, жыта, бульбу. Гадуюць свіней, птушак, пушных звяроў, разводзяць тутавага шаўкапрада. Турызм. Курорт Канстанцін-Азёрна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
збо́ку, прысл.
1. З краю, не ў сярэдзіне, не ў цэнтры. Збоку ад дарогі. □ Недзе далёка збоку, на левым краі, за ракою засакатаў кулямёт.Краўчанка.У цэнтры сядзіць суддзя — высокі мужчына з дабрадушным тварам. Паабапал яго — два народныя засядацелі. А збоку за сталом — сакратарка.Дадзіёмаў.// Побач, поплеч. Разам з маці, Галейша Ганнай, выйшлі і сталі моўчкі збоку Жэня, Міця і Соня.Пальчэўскі.
2. З месца, аддаленага ад каго‑, чаго‑н. Хлопцы не раз бачылі трактары на полі. Але там яны глядзелі на іх збоку.Якімовіч.Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар.Лынькоў.//перан. З пазіцыі старонняга, незацікаўленага чалавека. Так, збоку, новымі вачамі глядзела [Галя] сёння і на свой цэх, на людзей, з якімі працуе ўжо некалькі год.Арабей.— Канечне, — кажа [Мурашова], — збоку ўсё вельмі лёгка здаецца.Скрыган.
3.узначпрыназ.зР. Побач з кім‑, чым‑н., паблізу каго‑, чаго‑н. Дзед моўчкі смокча сваю самаробную арэхавую люльку на ўслоне збоку стала.Якімовіч.
•••
Збоку прыпёку — пра каго‑, што‑н. зусім непатрэбнае, лішняе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасярэ́дзіне, прысл. і прыназ.
1.прысл. У сярэдзіне, у цэнтры, на аднолькавай адлегласці ад аднаго і другога краю. Школьная святліца здалася Міхасю такою веліччу, такім хараством, што ён стаў пасярэдзіне і не смеў ступіць далей.Колас.Па шырокім асфальце ішла прыгожая, хораша адзетая пара. Упоравень адно з адным, а пасярэдзіне сын.Кулакоўскі.У хаце пуста і няўтульна. Пасярэдзіне чорная печка.Асіпенка.З краёў балота зарасло альшэўнікам і лазой, а пасярэдзіне было амаль голым, толькі дзе-нідзе купкамі выбіваўся малады альхоўнік.Дуброўскі.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «пасярэдзіне» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца пры назве месца або прасторы, у сярэдзіне ці ў цэнтры якіх што‑н. знаходзіцца, адбываецца. Пасярэдзіне мястэчка, збоку рыначнай плошчы, узвышаецца белы касцёл.Брыль.Пасярэдзіне школы стаяў стол для настаўніка.Колас.Вышэй маста берагі рэчкі крутыя і высокія. Праўда, падымаюцца яны не ад самай вады, а воддаль, утвараючы пойму, пасярэдзіне якой у жоўтым напоеным пяску і цячэ гэтая невялічкая рэчка.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)