Ашаламі́ць ’аглушыць, адурыць, здзівіць’ (БРС, Нас., Грыг.), ашыламіць (Бяльк.) ’збіць з толку, збянтэжыць’ (Сцяшк.), ашаламуціць ’адурыць словамі ці ўдарам’ (Чач., Шат.), укр. ошоломити ’аглушыць, увесці ў зман’, рус. ошеломить ’аглушыць моцным ударам, здзівіць’, польск. oszołomić ’адурыць, пазбавіць розуму’ (з усходнеславянскіх моў, гл. Брукнер, 170). Насуперак агульнапрынятай этымалогіі, што ўзыходзіць да Даля, згодна з якой рус. ошеломить ад шелом ’шалом’ (Праабражэнскі, 1, 674; Фасмер, 3, 179 і інш.), ад шолам ’шум’, гл. Супрун, Зб. Аванесаву, 244 і наст., дзе прыводзіцца семантычная, словаўтваральная, акцэнталагічная і гістарычная аргументацыя; параўн. таксама шаламіць ’шумець моцна, раздражняць, нерваваць’ і выраз «не шаламі галаву» (Янк. Мат.), якому семантычна адпавядаюць балг. ошумоглавя, макед. ошумоглави ’аглушыць ударам; ашаламіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

далучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.

1. Злучыць з чым‑н., прыбавіць да чаго‑н. Далучыць дакументы да заявы. □ А пасля неяк пан абводзіў з каморнікам свае межы і тут ужо як мае быць далучыў да сябе гэты куток. Чорны. «У чым рэч?» — далучыў Рыгор свой голас да іншых. Гартны.

2. да чаго. Пазнаёміць з чым‑н., увесці ў што‑н. Далучыць дзяцей да музычнай культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашыба́ць 1 ’уводзіць у зман, прымушаць памыліцца’ (Нас.), ашыб ’удар ненарокам’ (Нас.), ашыбнуцца ’памыліцца’ (Юрч.), рус. ошибаться памыляцца’, славац. ošibať (někoho) ’увесці ў зман, падмануць (каго-небудзь)’. Ад шыбаць (прасл. šibati) ’кідаць, піхаць’, першапачаткова ’не пацэліць, збіць з мэты’, гл. Брукнер, KZ, 43, 326; Праабражэнскі, 1, 674; Махэк₂, 607; Фасмер, 3, 179 (выказвае сумненні адносна магчымай сувязі з польск. chyba ’памылка’, чэш. chyba, параўн. польск. дыял. ochyba).

*Ашыба́ць 2, ошыба́ць, ошыбну́ць ’ахапіць, акрапіць?’ параўн. «А ўпадзі мацёнцы на белыя ножкі // Ошыбнуць цебе дробныя слёзкі» (з вясельнай песні, запісанай Федароўскім на ўсход ад Пружан), укр. ошибати: «страх ошибае» ’робіцца страшна’, славац. ošinulo ho ’яго хапіў удар, разбіў параліч’ (з ošibnulo, гл. Махэк₂, 607). Да шыбаць (прасл. šibati) ’біць, піхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Kúrve [-və] f -, -n

1) крыва́я (лі́нія)

2) паваро́т даро́гі, віра́ж;

aus der ~ heráuskommen* вы́йсці з паваро́ту;

das Flúgzeug in die ~ légen уве́сці самалёт у віра́ж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПО́ЛЬСКАЯ АБ’ЯДНА́НАЯ РАБО́ЧАЯ ПА́РТЫЯ (ПАРП; Polska Zjednoczona Partia Robotnicza),

створана 15.12.1948 у выніку аб’яднання Польскай рабочай партыі і Польскай сацыялістычнай партыі. 1-ы з’езд ПАРП (снеж. 1948) ухваліў курс на паскораную пабудову ў Польшчы сацыялізму, хуткае развіццё цяжкай прам-сці, каапераванне сялянскіх гаспадарак. У выніку гэтага ў краіне быў усталяваны рэжым на ўзор тагачаснай сав. мадэлі на чале з 1-м сакратаром ЦК ПАРП Б.Берутам. Пасля выступлення рабочых у Познані (чэрв. 1956) пленум ЦК ПАРП у кастр. 1956 абраў кіраўніком ПАРП У.Гамулку. Была скарэкціравана эканам. лінія (адмова ад прымусовага кааперавання), прыняты меры па дэмакратызацыі паліт. і грамадскага жыцця, што спрыяла стабілізацыі эканомікі і грамадства. Пагаршэнне эканам. становішча ў канцы 1960-х г., забастоўкі на Балт. узбярэжжы ў снеж. 1970 прывялі да адстаўкі Гамулкі і прызначэння ген. сакратаром ЦК ПАРП Э.Герака. Новае кіраўніцтва ПАРП праводзіла палітыку пашырэння знешнеэканам. сувязей Польшчы, што спрыяла эканам. ўздыму краіны ў 1970-я г. Але з пачаткам у 1980 эканам. заняпаду ў грамадстве павялічылася незадаволенасць уладай ПАРП, што выявілася ў масавых забастоўках у жн. 1980 і адхіленні Герака ад пасады. Эканам. крызіс і супрацьстаянне з прафс. аб’яднаннем «Салідарнасць» прымусілі кіраўніцтва ПАРП на чале з В.Ярузельскім увесці ў Польшчы ў снеж. 1981 ваен. становішча. У студз. 1989 у выніку перагавораў з апазіцыяй лідэры ПАРП згадзіліся на правядзенне свабодных выбараў, якія адбыліся ў ліп. 1989. На іх ПАРП страціла большасць у сейме Польшчы. У студз. 1990 11-ы з’езд ПАРП прыняў рашэнне аб самароспуску і стварэнні партыі Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча.

т. 12, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

затка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце; зак., што.

1. Пакрыць тканым узорам. Заткаць настольнік арнаментам. // перан. Заплесці, зацягнуць густой сеткай чаго‑н. Павук заткаў вугал павуцінай. // перан. Пакрыць сабой, схаваць пад сабой. Тонкія белыя воблачкі заткалі сонца і самі наскрозь пачырванелі. Хомчанка. Цягучая цемень ночы заткала месячык у небе. Нікановіч.

2. Паставіўшы кросны, крыху паткаць, праткаць вузкую палоску. Загнаць кросны.

3. у што. Увесці ткучы; уткаць. Заткаць чырвоную нітку ў бераг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.

1. Злучыць з чым‑н., дадаць да чаго‑н. Прылучыць да кампаніі. □ [Паніч:] Мне гэту сялібу трэба прылучыць да двара. Купала. // Уключыць у склад чаго‑н. (якога‑н. населенага пункта, дзяржавы). Прылучыць новы раён да горада.

2. да чаго. Пазнаёміць з чым‑н., увесці ў што‑н., далучыць да чаго‑н. Упоцемку, не запальваючы святла, хлопцы спрачаюцца, прыкідваюць, каго са знаёмых людзей можна прылучыць да патайной работы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́да ж. Mode f -, -n;

паво́дле апо́шняй мо́ды nach der néuesten Móde;

быць у мо́дзе modérn sein, in Móde sein;

уве́сці ў мо́ду in Móde bríngen*, áufbringen* vt;

выхо́дзіць з мо́ды aus der Móde kómmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зман м.

1. Betrúg m -(e)s; Täuschung f -;

уве́сці ў зман täuschen vt, ánführen vt, hínters Licht führen (разм.);

2. (памылковае ўяўленне); Täuschung f -, -en; Wahn m -(e)s; Írrtum m -(e)s, -tümer

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абыхо́дак, ‑дку, м.

1. Патрэбы штодзённага жыцця. Жанкі і дзяўчаты збіраюць летам ягады і грыбы і гэтым трохі падзарабляюць на дамашні абыходак. Колас. [Федзя:] — Заўсёды нейкі грош трэба мець на абыходак. Крапіва.

2. Разм. Неабходныя рэчы, абстаноўка. [Маці:] — Стараючыся, дык і на дзвюх дзесяцінах льга жыць. Людзі жывуць. А гэта — што папрадаем увесь абыходак свой — дык яно, жывучы, нажывецца зноў. Чорны.

3. Ужытак, карыстанне. Увесці ў навуковы абыходак невядомыя дакументы.

•••

На першы абыходак — на першую патрэбу, на першы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)