анса́мбль пе́сни и пляски анса́мбль пе́сні і та́нца;
ви́ттова пляскамед. ві́тавы ско́кі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
турIм.
1. (танца) Tour [tu:r] f -, -en;
2. (этапконкурсу, гульніі г. д.) Rúnde f -, -n;
заключны тур Schlússrunde f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адкрышталізава́цца, ‑зуецца; зак.
1. Набыць форму крышталя.
2.перан. Выразна вызначыцца, скласціся. З пакалення ў пакаленне перадавалася і ўдасканальвалася ў Індыі мастацтва песні, музыкі, танца. У ім адлюстраваўся і адкрышталізаваўся вопыт народнага жыцця.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕКСЮТО́ВІЧ (Ларыса Канстанцінаўна) (н. 20.1.1913, Мінск),
бел. танцоўшчыца, балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Дачка К.А.Алексютовіча. Вучылася ў балетнай студыі пры БДТ-1 (1921—28), адначасова працавала ў балетнай трупе т-ра. З 1928 артыстка Бел. аб’яднання муз., эстрадных і цыркавых работнікаў, у 1937—41 — Ансамбля бел.нар. песні і танцаБел. філармоніі. У 1950—73 балетмайстар ансамбля танцаБДУ, выкладчык Бел. харэагр. вучылішча. Ставіла танцы ў драм. спектаклях. Стварыла шэраг сцэнічных танцаў на традыц. аснове («Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш.). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), кнігі пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях» (1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЙСНЫ ТА́НЕЦ,
танец, які ўвасабляе развіццё дзеяння балетнага спектакля; гал. выразны сродак сюжэтнага балета. У 18—19 ст.наз. па д’аксьён. Як аснову балетнага спектакля яго распрацоўвалі Ж.Ж.Навер, Ш.Дзідло, Г.Анджаліні. У канцы 19 — пач. 20 ст. паняцце Дз.т. стала больш шырокім і пачало ахопліваць усе разнавіднасці танца, які развівае дзеянне, у адрозненне ад дывертысментнага танца (гл.Дывертысмент), які выяўляе не дзеянне, а стан, і пантамімы, што раскрывае дзеянне, але не танц. сродкамі. Узоры Дз.т. стварылі балетмайстры І.Бельскі, В.Вайнонен, А.Вінаградаў, В.Гардзееў, Ю.Грыгаровіч, Р.Захараў, Л.Лаўроўскі, В.Чабукіяні і інш., на Беларусі — А.Дадышкіліяні, В.Елізар’еў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ансамбль чырвонаармейскай песні, гл. Ансамбль песні і танца Савецкай Арміі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РСКІ (Павел Паўлавіч) (25.2.1905, г. Адэса, Украіна — 5.6.1975),
украінскі балетмайстар. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў Адэскае муз.-драм. Вучылішча (1926), Маскоўскі тэатр. тэхнікум (1928, педагог А.Месерэр). З 1923 артыст і балетмайстар Адэскага т-ра оперы і балета, з 1931 балетмайстар т-раў оперы і балета ў Харкаве, Адэсе, Днепрапятроўску, Кіеве. Паставіў балеты «Чорнае золата» В.Гамалякі (1960), «Эсмеральда» Ц.Пуні (1929), «Раймонда» А.Глазунова (1934), «Мешчанін з Тасканы» У.Нахабіна (1936) і інш. У 1943—55 балетмайстар Ансамбля песні і танцаСав. Арміі імя А.В.Аляксандрава. Арганізатар (1937), балетмайстар (да 1940), маст. кіраўнік Ансамбля нар.танца Украіны (з 1975 імя Вірскага). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1970. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́лька
(чэш. polka)
танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«МАЛАЦІ́ЛАЧКА»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Засн. на розных рытмічных элементах руху (прытупваннях, выстукваннях, падбіўках), у якіх танцоры імітуюць некат. моманты працэсу малацьбы. Запісаны ў 1950 у Магілёўскай вобл.Сцэн. варыянт танца створаны І.Серыкавым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА (франц. pas літар. крок),
танцавальная форма: 1) асобны выразны рух, які выконваецца адпаведна правілам класічнага танца; 2) танец у балеце; 3) шматчасткавая форма класічнага балета, у т. л.гран па, па-дэ-дэ, па-дэ-труа, па д’аксьён.