АШЫ́РАЎ Чары (н. 10.12.1910, с. Кешы, каля Ашгабата),
туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменістана (1970). Вучыўся ў Ін-це навук. педагогікі. Друкавацца пачаў у 1928. У вершаванай аповесці «Канец крывавага водападзелу» (1948, новы варыянт 1953) адлюстраваў сац. пераўтварэнні ў туркм. ауле ў 1920—30-я г. Паэмы «Крывавае супраціўленне», «Разлука» (абедзве 1939), «У тыле ворага» (1941), «Памылка маладога млынара» (1957), «Сын Ялкаба» (1962), «Джыгіты Гак’яйлы» (1965), раманы «Следапыт» (1970), «Блізняты» (1973—74), «Стары правадыр» (1979) пра мірнае жыццё і дружбу народаў. Пераклаў на туркм. мову паасобныя творы Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСТЫЛЯВА́НАЯ ВАДА́,
вада, ачышчаная ад раствораных у ёй мінер. солей, арган. рэчываў і інш. прымесей шляхам дыстыляцыі. Мае pH 5,4—6,6, удзельнае эл.супраціўленне 2105Омм (не менш) пры 20 °C; сухі астатак пасля выпарэння 1 л Д.в. 5±0,0002 мг (не больш). Іонаабменным метадам атрымліваюць дэмінералізаваную ваду, якая адпавядае патрабаванням да Д.в., але мае больш арган. рэчываў, што акісляюцца перманганатам калію. Выкарыстоўваюць у вытв-сці лек. сродкаў, прадуктаў харчавання, у прам-сці для атрымання чыстых рэчываў, электралітаў, у хім. лабараторыях. Гл. таксама Бідыстылят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ДСКІ БОЙ 1943.
Адбыўся паміж партызанскім атрадам «Камсамол» (камандзір П.С.Вараб’ёў) 1-й Мінскай партыз. брыгады і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў у в. Ляды Смалявіцкага р-на 28 лют. ў Вял.Айч. вайну. Узяты ў палон нач. каравула лядскага гарнізона згадзіўся правесці партызан у вёску. У ноч на 28 лют. адна група партызан нейтралізавала вартавых і акружыла каравульнае памяшканне, другая бясшумна пранікла ў казарму і авалодала зброяй праціўніка. Праз паўгадзіны супраціўленне ворага было зламана. Партызаны захапілі шмат зброі і боепрыпасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГУ́ТНАСЦІ КАЭФІЦЫЕ́НТ, косінус фі, адносіны актыўнай магутнасці пераменнага эл. току да поўнай магутнасці. У ланцугах сінусаідальнага току роўны косінусу вугла зруху фаз паміж напружаннем і токам:
, дзе R — актыўнае, Z — поўнае супраціўленнеэл. ланцуга.
Актыўная магутнасць Pэл. ланцуга прапарцыянальна М.к.:
, дзе U — напружанне, I — ток. Для кампенсацыі зруху фаз і падтрымання значэння М.к. блізкім да 1 выкарыстоўваюць спец. прыстасаванні (сінхронныя кампенсатары, батарэі кандэнсатараў і інш.). Для прадпрыемстваў — спажыўцоў эл. энергіі дапускаецца М.к. не ніжэй за 0,9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІЦКІ ПРЫВІЛЕ́Й 1501.
Выдадзены 25.10.1501 новаабраным каралём польскім Аляксандрам (вял. князь ВКЛ з 1492) у г. Мельнік (Падляшскае ваяв.ВКЛ, цяпер у Польшчы). Быў вымушанай уступкай Аляксандра польскай магнацкай алігархіі пры заключэнні уніі ВКЛ і Польшчы (гл.Мельніцкі акт 1501). Паводле М.п. без згоды сената дзеянні караля не мелі юрыд. сілы. Пры парушэнні дзярж. актаў каралём сенат меў права яго дэтранізаваць і абраць новага. Шырокае супраціўленне шляхты Польшчы і ВКЛ устанаўленню магнацкай алігархіі дазволіла каралю не выконваць палажэнні М.п. Скасаваны ў 1504—05.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ПЛА ПАЎСТА́ННЕ 1921,
выступленне мопла — мусульм.ч. народа малаялі акругі Малабар Мадраскай прав.Брыт. Індыі (цяпер штат Керала, Індыя) супраць брыт. улад. Узнікла як ч. Халіфацкага руху. Пачалося з сутыкнення мусульм. вернікаў і англ. войск у мяст. Тырурангадзі 20.8.1921. Паўстанцы захапілі раёны Эрнад і Валуванад і абвясцілі аб стварэнні «халіфацкага царства» на чале з А.Мусальярам (потым — Х.Кунахмедам). Паўстанцы жорстка распраўляліся з памешчыкамі-індусамі, але моцна пацярпелі і простыя індусы, якіх прымушалі прыняць іслам. Задушана англ. войскамі ў канцы 1921, асобныя атрады працягвалі супраціўленне да лют. 1922.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕНО́ІД (ад грэч. sōlēn трубка + eidos выгляд),
згорнуты ў спіраль (шпулю) ізаляваны праваднік, па якім працякае эл. ток. Мае значную індуктыўнасць і малыя актыўнае супраціўленне і электраёмістасць. У сярэдзіне поласці С., даўжыня якога значна большая за дыяметр, магн. поле аднароднае і накіравана ўздоўж восі С., яго напружанасць прапарцыянальная сіле току і (набліжана) колькасці віткоў. Знешняе магн. поле С. падобнае да магн. поля стрыжнёвага магніта. С. з жал. асяродкам ва ўнутр. поласці наз.электрамагнітам. Выкарыстоўваецца як засяроджаная індуктыўнасць у элекгра- і радыётэхніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zacięty
упарты; настойлівы; зацяты;
zacięty opór — упартае супраціўленне;
zacięty wyraz twarzy — упарты выраз твару
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
процістая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; незак.
1. Быць проціпастаўленым, процілеглым каму‑, чаму‑н.; знаходзіцца ў процілеглых, варожых трупах. Яны — ворагі савецкай улады. Група гэтых інжынераў у аповесці [Х. Шынклера] процістаіць Прыстрому.Арабей.
2.каму-чаму. Захоўваць устойлівае становішча пад дзеяннем чаго‑н.; вытрымліваць націск чаго‑н. Не мець сілы процістаяць ветру.// Аказваць супраціўленне, процідзеянне каму‑, чаму‑н. Процістаяць хваробам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́НГЛА-БІРМА́НСКІЯ ВО́ЙНЫ,
захопніцкія войны Англіі супраць Бірмы (цяпер М’янма). У першай англа-бірманскай вайне (1824—26) англ. войскі сустрэлі ўпартае супраціўленне бірманскай арміі на чале з Бандулам. Аднак пасля смерці Бандулы англічанам удалося прасунуцца да бірманскай сталіцы Ава. Паводле навязанага Бірме дагавора яна страціла вобласці Аракан, Тэнасерым, княствы Асам і Маніпур, абавязвалася выплаціць кантрыбуцыю і заключыць з Англіяй гандл. дагавор. У выніку другой англа-бірманскай вайны (1852) да англ. уладанняў далучана бірманская вобл. Пегу. У трэцяй англа-бірманскай вайне (1885) бірманская армія разгромлена і капітулявала. Бірма трапіла пад англ. панаванне і ўключана ў склад Індыі як асобная правінцыя.