СІЛАЭ́ (Siloé) Дыега дэ (каля 1495, г. Бургас, Іспанія — 22.10.1563),
іспанскі архітэктар і скульптар. Верагодна, сын і вучань скульпт. Х. дэ Сілаэ. Працаваў у Італіі, дзе зазнаў уплыў Мікеланджэла і фларэнційскай школы архітэктуры, з 1519 — пры саборы ў Бургасе («Залатая лесвіца», 1519—23; шэраг надмагілляў). У арх. творах С. (сабор у г. Гранада, з 1528, і інш.) спалучаў гатычныя элементы з ордэрам і рэнесансавымі па духу гарманічнымі прасторавымі пабудовамі. Яго скульпт. работы блізкія да маст. традыцыі Высокага Адраджэння (убранне сабора ў Гранадзе, рэльефы хора касцёла Сан-Беніта ў Вальядалідзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ПАС (Skopas),
старажытнагрэчаскі скульптар і архітэктар 4 ст. да н.э. Ураджэнец в-ва Парас. Творчая дзейнасць прыпадае на 380—330 да н.э. Працаваў у Атыцы, у гарадах Грэцыі і М.Азіі. Работы: храм Афіны ў Тэгеі са скульпт. кампазіцыямі на франтонах (захаваліся фрагментарна), мармуровы фрыз маўзалея ў Галікарнасе), у рым. копіях — статуі «Менада», «Малады Геракл», «Мелеагр», «Потас». Мастацтва С. прасякнута драм. пафасам, у вобразах раскрываюцца моцныя душэўныя пачуцці, барацьба страсцей. Творчасць С. паўплывала на скульптараў эпохі элінізму (гл.Эліністычнае мастацтва).
грузінскі скульптар. Нар. мастак Грузіі (1958). Правадз.чл.АМСССР (1970). Скончыў Тбіліскую АМ (1931). Аўтар манум., эпічных па вобразным ладзе твораў: фігура «Перамога» і статуя А.Цэрэтэлі на франтоне т-ра ў Чыятуры (1945—50), помнікі У.Леніну ў Тбілісі (1956), Калінінградзе (1958), Руставі (1961) і інш. Працаваў таксама ў жанры партрэта («Акцёр Э.Буш», 1966, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1958.
В.Тапурыдзе. Перамога. Фігура на будынку Грузінскага драматычнага тэатра імя А.Цэрэтэлі ў г. Чыятуры. 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦЫ́НА Пётр Гаўрылавіч (1870, Магілёўская губ. — 1930?),
бел.скульптар. Творчая майстэрня знаходзілася ў Магілёве. Асн. работы: скульпт. аздабленне Салтанаўскай мемарыяльнай капліцы, будынкаў камерц. банка (1901), б. жаночай гінекалагічнай бальніцы, дамоў Аляксандрава, Грошыкава (усе 1900—10-я г., з С.Шабунеўскім), б. даходнага дома (пач. 20 ст., з П.Кальніным) і інш. Разам з сынам П.П.Яцынам стварылі адзін з першых помнікаў У.І.Леніну ў Магілёве (1925—26, не захаваўся).
Літ.:
Вестник Могилевского земства. Могилев, 1914. № 6—7. С. 23.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Якавенка М. М. (скульптар) 6/53, 620; 7/375; 9/568—569 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАШО́ВА (Аляксеева-Белашова) Кацярына Фёдараўна
(2.12.1906, С.-Пецярбург — 9.5.1971),
рускі скульптар. Нар. мастак СССР (1963). Чл.-кар.АМСССР (1964). Вучылася ў Ленінградскім вышэйшым мастацка-тэхн. ін-це (1926—32). Працавала пераважна ў галіне станковай скульптуры («Партрэт старога», 1944; «Мроі», 1957; «Абуджэнне», 1967). Стварыла рамантычны і адначасова драматычны вобраз А.С.Пушкіна («А.С.Пушкін», 1957; помнік А.С.Пушкіну ў Пушкінскіх Гарах, 1959). Гераізм народа адлюстраваны ў многіх работах ваен. і пасляваен. часу («Няскораная», 1943; «Партызан», 1944; «Зоя», 1948, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ЧЫ (Gucci) Санці (каля 1530, г. Фларэнцыя, Італія — да 3.2.1600),
італьянскі архітэктар і скульптар позняга Адраджэння. Да 1558 прыехаў у Польшчу як прыдворны архітэктар. Кіраваў у г. Пінчаў скульпт. майстэрняй. Асн. творы: надмагіллі караля Жыгімонта II Аўгуста (1573), каралевы Ганны Ягелонкі (1574—75), Стафана Баторыя (1594—95) — усе ў каралеўскім замку на Вавелі ў Кракаве, капэла і надмагілле Гучы і А.Браніцкіх у касцёле ў Непаламіцах (1596; Кракаўскае ваяв.). Удзельнічаў у буд-ве замкаў у Непаламіцах (1567—68) і Баранаве-Сандамерскім (1579—1602; Жэшаўскае ваяв.), палаца «Міраў» у Ксёнжы-Велькім (1585—95).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДЗЕ́НКА Леанід Рыгоравіч (н. 9.5.1941, Мінск),
бел.скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). Выкладае ў Бел. ліцэі мастацтва (з 1969). Аўтар станковых твораў «Сяброўкі» (1970), «Пяшчотнасць» (1972), «Купава» (1974), «Маці і сын» (1978), «Юнак з вавёркай» (1979), «Рэчанька» (1983), «Бульбачка», «Два торсы» (абедзве 1984) і інш.Манум. работы: у Мінску — фантан «Лета» (1974) на праспекце Машэрава, «Сымон-музыка» (1982) для муз. ліцэя пры кансерваторыі, «Чалавек ідзе» (1986) у парку па вул. Арлоўскай; у Нясвіжы — «Дама ў чорным» (1993); «Любава» (1978) у цэнтр. парку г. Кішынёў і інш. Творчасць адметная лірычным вырашэннем тэмы, тонкім адчуваннем матэрыялу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЛА́НТ,
1) у старажытнагрэчаскай міфалогіі — асілак (тытан), які трымаў на сваіх плячах небасхіл. Атлант — бацька сямі плеяд і німфы Каліпсо. Паводле міфаў Персей ператварыў Атланта ў скалу.
2) У архітэктуры атлант — апора ў выглядзе мужчынскай статуі, што падтрымлівае перакрыцці будынка, балкона, порціка і інш. Такія атланты вядомы з антычнасці (храм Зеўса Алімпійскага ў г. Агрыджэнта, Італія, 5 ст. да нашай эры), пашыраны ў архітэктуры 17 — пач. 20 ст. (атланты ратушы ў Тулоне, Францыя, 1656—57; атланты порціка Новага Эрмітажа ў С.-Пецярбургу, 1844—49) і інш.
Атлант ратушы ў Тулоне. Скульптар П.Пюжэ. 1656—57.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНЧУ́К Сяргей Яўхімавіч (парт.псеўд.Жэнька, Стары; 4.4.1911, в. Касцяні Слонімскага р-на Гродзенскай вобласці — 4.4.1933),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Камуніст.ун-тнац. меншасцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1932). У 1927 сакратар Слонімскага акр.к-та КСМЗБ. Няраз быў арыштаваны. У 1928 эмігрыраваў у СССР. З 1932 зноў на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, сакратар Брэсцкага акр.к-таКПЗБ. Узначальваў забастоўку лесарубаў і возчыкаў лесу на Пружаншчыне (9.12.1932 — лют. 1933). Схоплены і закатаваны паліцыяй. У пас. Мухавец Брэсцкага р-на яму пастаўлены помнік.
Помнік С.Я.Багданчуку. Скульптар П.Данелія. 1970.