прамарынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак.

1. што. Правесці які-н. час, марынуючы што-н.

Паўдня прамарынавала грыбы.

2. перан., каго-што. Знарок затрымаць на які-н. час, адкладваючы рашэнне, выкананне чаго-н. (разм., неадабр.).

П. справу цэлы месяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

справядлі́вы, -ая, -ае.

1. Які дзейнічае бесстаронна, непрадузята.

С. суддзя.

Справядлівае рашэнне.

Справядліва (прысл.) ацаніць што-н.

2. Такі, які грунтуецца на справядлівасці; законны.

Справядлівыя нараканні.

3. Які адпавядае ісціне; правільны.

Факты пры праверцы аказаліся справядлівымі.

|| наз. справядлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэжысу́ра, ‑ы, ж.

1. Работа, дзейнасць рэжысёра. Заняцца рэжысурай.

2. Кіраўніцтва пастаноўкай (спектакля, фільма). П’еса ў другой рэжысуры.

3. зб. Кіраўнікі пастаноўкі, рэжысёры. Рашэнне рэжысуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СТАТЫСТЫ́ЧНАЯ МАДЭ́ЛЬ,

матэматычная мадэль, дзе назіраная фіз. велічыня разглядаецца як выпадковая велічыня з імавернаснымі характарыстыкамі, якія падлягаюць вызначэнню ці ацэньванню. Гл. таксама Монтэ-Карла метад, Статыстычнае ацэньванне, Статыстычнае мадэліраванне, Статыстычнае рашэнне.

т. 15, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫЗ (франц. crise ад грэч. krisis рашэнне, пераломны момант),

раптоўны, адносна кароткачасовы стан хворага, які характарызуецца новымі сімптомамі хваробы ці ўзмацненнем тых, што ёсць. Бывае ў выглядзе атакі, прыступу; найчасцей патрабуе неадкладнай дапамогі.

т. 8, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фармулява́ць

(польск. formulować, ад лац. formula = форма, правіла, палажэнне)

коратка і дакладна выражаць якую-н. думку, рашэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

arbitrate [ˈɑ:bɪtreɪt] v.

1. быць траце́йскім суддзёй; выно́сіць траце́йскае рашэ́нне

2. перадава́ць (спра́ву) у арбітра́ж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Rubicon [ˈru:bɪkən] n. the Rubicon Рубіко́н;

cross/pass the Rubicon перайсці́ Рубіко́н, прыня́ць беспаваро́тнае рашэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нездага́длівы, ‑ая, ‑ае.

Няздольны хутка здагадвацца, прымаць правільнае рашэнне; някемлівы. — Дай ножык! — Навошта? — спытаў Юра. — Які ты нездагадлівы! — адказала маці, але сын ужо ўсё зразумеў. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памі́лаванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. памілаваць (у 1 знач.); дараванне (у 1 знач.).

2. Рашэнне аб вызваленні асуджанага ад пакарання або змякчэнні яму кары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)