раздзел механікі, які вывучае пластычнае дэфармаванне (пластычнасць) цел. Займаецца пабудовай матэм. мадэляў пластычных цел, метадамі вызначэння напружанняў механічных і дэфармацый у пластычна дэфармаваных целах пад уздзеяннем нагрузак, т-р і інш. Выкарыстоўваецца пры разліку канструкцый, збудаванняў, машын, тэхнал.працэсаў апрацоўкі металаў ціскам (коўкі, штампоўкі і інш.), шэрагу прыродных працэсаў (напр., гораўтварэння, дрэйфу кантынентаў).
П.т. разглядае целы, якія не падпарадкоўваюцца законам пругкасці (гл.Пругкасці тэорыя) з пачатку прыкладання знешніх уздзеянняў (пластычнае цела) або з некаторай стадыі нагружэння (пругка-пластычнае цела). Зыходныя даныя атрымліваюць эксперыментальна пры выпрабаваннях узораў на расцяжэнне-сцісканне. Найб. развітыя тэорыі: пластычнага цячэння (устанаўлівае сувязь паміж тэнзарам напружанняў і тэнзарам прырашчэнняў пластычнай дэфармацыі), ідэальнай пластычнасці, пругкапластычных працэсаў, дэфармацыйныя тэорыі пластычнасці.
Літ.:
Соколовский В.В. Теория пластичности. 3 изд. М., 1969;
Ивлев Д.Д., Быковцев Г.И. Теория упрочняющегося пластического тела. М., 1971;
Ильюшин А.А. Пластичность: Основы общей мат. теории. М., 1963;
Малинин Н.Н. Прикладная теория пластичности и ползучести. 2 изд. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бу́ра, -ы, мн. -ы, бур, ж.
1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам.
Разгулялася б.
2.перан. Пра бурнае развіццё сацыяльных працэсаў у грамадстве.
Грымоты рэвалюцыйнай буры.
3.перан., чаго або якая. Пра бурнае выяўленне пачуццяў.
Б. воплескаў.
4. Шум, крык.
У хаце паднялася сапраўдная б.
○
Магнітная бура — моцныя ваганні магнітнага поля Зямлі, звязаныя з уварваннем у каляземную прастору касмічных часціц, што абумоўлена сонечнай актыўнасцю.
◊
Бура ў шклянцы вады (іран.) — гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВЕ́ЙНІК (Альберт Віктар Іазефавіч) (н. 3.10.1919, г. Ташкент — 24.11.1996),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1956), д-ртэхн.н. (1953), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі авіяц.тэхнал.ін-т (1944). З 1956 у Ін-це энергетыкі, з 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. Адначасова ў 1957—69 у БПІ. Навук. працы па цеплавой тэорыі ліцейных працэсаў. Распрацаваў абагульненую тэрмадынамічную тэорыю, якая аб’ядноўвае класічную тэрмадынаміку, тэрмадынаміку неабарачальных працэсаў, цепла- і масаабмен і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОРАЎТВАРЭ́ННЕ, арагенез,
сукупнасць рэльефаўтваральных працэсаў, у выніку якіх узнікаюць горныя ўзняцці зямной паверхні. Выклікаецца тэктанічнымі рухамі пад уплывам эндагенных (унутраных) сіл Зямлі. Абумоўлена энергіяй, што выдзяляецца ў працэсе развіцця ўнутрызямных рэчываў пры ўплыве сілы цяжару і сіл, якія ўзнікаюць пры вярчэнні Зямлі. Гораўтварэнне можа быць тэктанічным, вулканічным і складаным. Гораўтварэнню супрацьстаяць экзагенныя (знешнія) працэсы. Сучасныя горы — вынік працяглага сумеснага дзеяння эндагенных і экзагенных з’яў з чаргаваннем перавагі ўзыходных працэсаў над дэнудацыяй. Гіпотэзы гораўтварэння розныя. Найноўшыя звязваюць з рухамі буйных літасферных пліт Зямлі. З працэсамі гораўтварэння звязана ўзнікненне пэўных карысных выкапняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 7.9.1924, г. Екацярынбург, Расія),
расійскі вучоны ў галіне механікі і працэсаў кіравання. Акад.Рас.АН (1968; чл.-кар. 1964). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1949), дзе і працаваў. З 1970 у Ін-це матэматыкі і механікі Уральскага аддз.Рас.АН (у 1970—77 дырэктар). Навук. працы па тэарэт. механіцы, дастасавальнай матэматыцы і тэорыі ўстойлівасці руху. Распрацаваў тэорыю стабілізацыі кіравальных сістэм на аснове сінтэзу метадаў тэорыі ўстойлівасці і тэорыі аптымальных працэсаў. Развіў тэорыю кіравання ў гульнёвых задачах дынамікі. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэмія СССР 1984.