пату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Тупаць некаторы час; тупнуць некалькі разоў. Стары патупаў у парозе, ускінуў на плечы мяшэчак, намацаў клямку і пайшоў. Грахоўскі. Мужчыны патупалі на ганку, каб абабіць снег. Лобан.

2. Пахадзіць туды-сюды. Параўняўшыся з тым ляском, дзе калісь натрапіліся баравікі, настаўнік збочыў з дарогі, патупаў па лесе, а потым прысеў на гладка спілаваны дубовы пень. Колас. Пархвен як сам не свой патупаў па дварэ, зазірнуў ва ўсе куткі, увайшоў у хату. Чорны.

3. Пайсці, накіравацца куды‑н. Мужчыны зарагаталі. Пад рогат гэты Глушак устаў і ціха патупаў да сваёй хаты. Мележ. Усе пайшлі спаць, а маці патупала ў камору збіраць Максіму клумак у дарогу. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успе́рці, узапру, узапрэш, узапрэ; узапром, узапраце; пр. успёр, ‑перла; зак., каго-што.

Разм.

1. Падняўшы, ускласці што‑н. цяжкае, грувасткае на каго‑, што‑н., куды‑н. Усперці мяшок на спіну.

2. Надзець, абуць што‑н. цеснае. Боты цесныя, ледзь успёр на ногі.

3. Абаперці (рукі, ногі і пад.) на каго‑, што‑н. Лапы сам [заяц] На пень успёр, Азірнуў натоўп і бор. Калачынскі.

4. Узнесці. Усперці шафу на чацвёрты паверх.

5. перан. Пералажыць якія‑н. цяжкія абавязкі, віну і пад. на каго‑н. другога. Добра, што Лейкі не было. А каб была! Яна б завыла, залямантавала, вылаяла б увесь свет, а потым усю віну ўсперла б на Алтара. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Asinus asinorum in saecula saeculorum

Асёл з аслоў на векі вечныя.

Осёл из ослов на веки вечные.

бел. І надрос, і вырас Янучок, а Янкам не стаў. Дурак дураком на векі вяком. Век пражыў, а розуму не нажыў. Вырас да неба, а дурань як трэба.

рус. Его-то голова только туловище заняла. Летами ушёл, а умом не дошёл. Глуп по самый пуп, а что выше, то пуще. Целых два чина: дурак да дурачина. Глуп как пробка/осёл/индийский петух. Глуп как пуп/пень/печка. Глуп как си вый мерин. Дурак дураком на веки веков.

фр. Bête comme un chou (Глуп как кочан капусты). Bête comme un âne/carpe/dindon/oie/pot/rhinocéros (Глуп как осёл/карп/индюк/гусь/горшок/носорог).

англ. He has a head and so has a pin (У него есть голова, у булавки ‒ тоже). Fools will be fools (Дураки останутся дураками).

нем. Dumm wie Bohnenstroh (Глуп, как бобовый стручок).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Лобус1 ’сцёблы і лісце гуркоў’ (стол., ДАБМ), лобуз, лобудзь ’цяўнік, націнне’, лобузіна ’асобная націна’, лобузнік, лобузье ’націнне’ (Сл. Брэс., ТС). Укр. лобузіння ’цяўнік, сцёблы з летняй гародніны’, рус. лобоз ’гібкі дубец’, лобоза ’спірэя, Spirea ulmaria’, польск. łobuzie, łobazie, łobozg. Прасл. дыялектызм lobuz‑ъ > lobuz‑ьje (Слаўскі, 5, 129). Да лабаза́, лабазнік, лабу́ззе, лабузя́к.

Лобус2 ’хлопец, дзяцюк’ (арго, Рам. 9), ашм. ’гарэза’ (Сл. ПЗБ). З польск. łobus, łobuz ’гарэза’, ’вісус’, ’хуліган’, ’гультай’, ’нягоднік’, якое, паводле Слаўскага (5, 127), з’яўляецца адным з нешматлікіх выпадкаў параўнання чалавека з дрэвам, калодай, дубцом, — параўн. укр. хлистик, лобас, рус. хлыст, бел. драг. лі́мах, бел. пень і інш. Да лобус1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падва́л ’брус, на які насцілаецца падлога, памост’; абл. ’падруба’ (ТСБМ), падва́ліна ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падва́ліна, пудва́ліна ’тс’ (Сл. ПЗБ), падва́ліны ’ніжні ’вянок зруба’ (Інстр. II), подва́ліны, подва́льнік ’тс’ (ТС), падва́лак ’падаконнік, падваліна’ (Бяльк., Мат. Гом.), пудва́лак ’папярочнае бервяно пад падлогай’ (Шатал.), падва́ліны ’чатыры бервяны, пакладзеныя на плыце, якія служаць асновай для ўмацавання шарыгі’ (Нар. лекс.). Ад падваліць < валіць з рознымі суфіксамі. Аналагічна ў інш. слав. мовах: рус. подва́локпень, ніжняя частка дуба, якая падкладаецца пад вуглы вясковых будынкаў’, укр. підва́ліна ’тоўсты брус, які служыць асновай драўлянай сцяны’, польск. podwalina ’ляжак, закладны брус’, чэш. podval(a) ’тс’, славен. podvàl ’нясучы, апорны брус, бервяно’, серб.-харв. по́двалак ’падкладка пад бочку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

głuchy

głuch|y

глухі;

~y jak pień — глухі, як пень;

~a cisza — мёртвая цішыня;

~y na co — глухі да чаго; абыякавы;

głuchy sen — глыбокі сон;

~a ściana — глухая сцяна;

~a wieś — глухамань

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

глухі́

1. в разн. знач. глухо́й; (о лесе — ещё) дрему́чий;

г. стары́ — глухо́й стари́к;

г. го́лас — глухо́й го́лос;

і́я нарака́нні — глухи́е ропта́ния;

у ~хі́м ле́се — в глухо́м (дрему́чем) лесу́;

а́я по́ўнач — глуха́я по́лночь;

2. в знач. сущ. глухо́й;

а́я крапіва́ — глуха́я крапи́ва;

а́я сцяна́ — глуха́я стена́;

і́я дзве́ры — глуха́я дверь;

о́е акно́ — глухо́е окно́;

г. зы́чнылингв. глухо́й согла́сный;

о́е (хірургі́чнае) шво — глухо́й (хирурги́ческий) шов;

а́я плаці́на — глуха́я плоти́на;

а́я пара́ — глуха́я пора́;

а́я цяце́ра — глуха́я тете́ря;

г. як пень — глухо́й как пень;

г. недачу́е, дык прыло́жыцьпогов. глухо́й недослы́шит, так приба́вит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак.

1. Збірацца ў маршчыны (пра скуру, часткі твару). Велікаваты тонкі нос моршчыўся, і ад таго выразней выступалі баразёнкі зморшчын ля вачэй. Асіпенка. Каравая моршчыцца скура, Аброс [лясун] цёмным мохам, як пень. Багдановіч.

2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.). Вадэйка ўздрыгвае ўсім сваім вялікім целам, пакутліва моршчыцца. Навуменка. Бацька, скурчыўшыся, ляжаў у прымятым аеры ля раўка і моршчыўся ад болю. Бажко.

3. перан. Пакрывацца маршчынамі, рабізной (пра паверхню вады). Ад ветру з прысвістам шумелі голыя кусты, у затоках і невялікіх сажалках моршчылася цёмна-сіняя вада. Дуброўскі. Рачулкі моршчыліся ў пене. Бядуля. // Рабіцца няроўным, пакрывацца складкамі (пра адзежу, рэчы). Малатабоец Міша Чэчат глядзіць, .. як моршчыцца і сапе на ўсё нутро куртаты скураны мех. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стэп ‘бязлесная раўніна, пусташ’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., ТС), сцеп (сьцеп, степ) ‘тс’ (ТС, Бяльк., Косіч). Параўн. укр. степ, рус. степь. Мяркуецца, што з’яўляецца метафарычным пераносам у геаграфічную тэрміналогію анатамічнага тэрміна прасл. *stьpь ‘хрыбет, спіна (у жывёл)’, параўн. рус. степь ‘хрыбет, спіна (у быка, каровы, каня, сабакі)’, гл. Мяркулава, Этимология–1968, 86–91), харв. stȃpi ‘свіныя лапаткі’, stȇpi ‘кавалак свінога мяса з лапаткамі’ (Борысь, Etymologie, 407–408), утворанага з дапамогай суф. ‑ь (< ‑ĭ‑) ад асновы, засведчанай у літ. stìpti ‘затрымлівацца, марудзіць; цапянець’, stiprùs ‘моцны, цвёрды’, лат. stipt ‘рабіцца цвёрдым’, лац. stipesпень, калода’ (< і.-е. ste̯ip‑, stip‑). Іншыя версіі гл. Фасмер, 3, 755–756; ЕСУМ, 5, 409. Беларускае слова, відаць, з украінскай і/ці рускай моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абадра́ць, абдзяру, абдзярэш, абдзярэ; абдзяром, абдзераце; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, з усёй паверхні чаго‑н. верхні слой, пакрыццё і пад.; абдзерці. Абадраць кару. □ Да абеду гумно абадралі: свіцілася голае — сохамі, кроквамі, рабрынамі жэрдак. Мележ. // Падрапаць руку, твар і пад. Драпануў Вараны ў кусты направа, абадраў аб каравы пень на баку скуру і залапатаў капытамі ўніз, к рэчцы. Чорны.

2. перан. Разм. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).

•••

Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку — адабраць усё начыста, аграбіць. Айда, мурзатыя, на працу! Што? Яны нас хутка абдзяруць, як ліпку! Лынькоў.

Абадраць як сідараву казу — абадраць, абабраць поўнасцю, цалкам. А Мікіцёнак учора каня купіў у Даўгінаве, але кульгавы, падла, і Мікіцёнак усунуў сорак рублёў цыгану, чорту лысаму. Абадралі як сідараву казу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)