карты, якія адлюстроўваюць геагр.пашырэнне тыпалагічных падраздзяленняў расліннасці (асацыяцый, груп, фармацый) ці іх прасторавых камбінацый (комплексаў, спалучэнняў, радоў). У залежнасці ад мэтавага прызначэння і прынцыпаў пабудовы геабатанічныя карты падзяляюцца на універсальныя і спецыялізаваныя. Універсальныя геабатанічныя карты паказваюць размеркаванне натуральных адзінак расліннага покрыва, што склаліся ў працэсе яго гіст. развіцця, змены, якія адбыліся пад уплывам дзейнасці чалавека. Спецыялізаваныя геабатанічныя карты адлюстроўваюць рысы расліннасці, найб. важныя для гасп. выкарыстання, маюць пэўныя прыкладныя задачы (кармавыя, лясныя, раслінных рэсурсаў), часам уключаюць дадатковыя паказчыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНЫ ЦЭНТР,
(МНТЦ), міжурадавая арганізацыя, якая садзейнічае пераарыентацыі ведаў і вопыту вучоных, звязаных з распрацоўкай і вытв-сцю зброі масавага знішчэння, на мірную дзейнасць. Засн. Еўрапейскім саюзам, Расіяй і ЗША (1992). Асн. мэты: фінансаванне грамадз. праектаў, заахвочванне і пашырэнне магчымасцей навук.-тэхн. супрацоўніцтва, а таксама фінансаванне і арганізацыя семінараў і навуч. курсаў. У 1994 да МНТЦ далучыліся з мэтай фінансавання Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія, у 1998 — Карэя. Беларусь далучылася да МНТЦ у 1994, у 1996 адкрыта Бел. рэгіянальнае аддзяленне МНТЦ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ато́пак ’стары стаптаны абутак’ (Нас., Інстр. I, Мядзв., Касп., Янк. I, Бяльк., Юрч., Янк. Мат.), ато́пкі ’абноскі’ (БРС). Другое значэнне, відаць, пашырэнне першага. Рус.отопок, отоптыш ’тс’. Утворана ў рускай і беларускай мовах ад дзеяслова а(б)таптаць пры дапамозе суфікса ‑ак (‑ок), як і растопак ’атопак’ (Касп.) ад дзеяслова растоптваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атруі́ць ’атруціць’ (Нас., Булг.). Рус.паўдн.отруить, укр.отруїти ’тс’, труїти ’атручваць’, польск.otruć, truć, truję, чэш.дыял.trouti, truji. Ст.-бел.отруити (Булыка, Запазыч.). Улічваючы пашырэнне і наяўнасць у беларускай мове толькі прэфіксальнага варыянта, з польскай (Гіст. мовы, 1, 97). У польскай мове слова роднаснае з trawa. Гл. трава.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жанчы́на. Улічваючы націск і абмежаванае літаратурнае пашырэнне, хутчэй не ўласна бел. утварэнне (жен‑ък‑а, женък‑ина), а запазычанне са ст.-польск.ženczyzna (з XV ст. ад *žen‑ъk‑izna) з пазнейшым падвядзеннем пад усх.-слав. мадэль без ‑z‑ (параўн. ojczyzna, айчына, гл.). Параўн. ст.-укр. (канец XVII ст.) женщизна (Цімчанка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
экспа́нсія
(лац. expansio = расшырэнне, распаўсюджанне)
1) распаўсюджанне чаго-н. за першапачатковыя межы;
2) імкненне імперыялістычных дзяржаў да захопу калоній, рынкаў збыту і інш.;
3) пашырэнне сферы ўплыву.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕРХАВО́ДКА,
бліжэйшыя да зямной паверхні безнапорныя падземныя воды. Знаходзяцца ў зоне аэрацыі, маюць часовы (сезонны) характар і абмежаванае пашырэнне. Лінзы верхаводкі перыядычна памнажаюцца пераважна за кошт інфільтрацыі атм. і паверхневых вод, найб. інтэнсіўна — у час працяглых дажджоў і раставання снегу. Мае магутнасць не больш за 1—2 м. Часцей назіраецца на водападзельных раўнінных участках і тэрасах рэк, прымеркавана да паніжэнняў мікрарэльефу. Выклікае часовыя змены ў ландшафтах — з’яўленне пэўнай расліннасці, засаленне паверхні глебы і інш. Знікае ў выніку выпарэння або перацякання ў ніжэйшыя ваданосныя гарызонты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФІ́ША (франц. affiche),
від рэкламы, паведамлення пра спектакль, канцэрт, лекцыю, кінафільм ці інш.культ.-масавае, відовішчнае, спарт. мерапрыемства. Размнажаюць паліграф. або трафарэтным спосабам. Можа быць шрыфтавая, маляваная, з выкарыстаннем фатаграфіі.
Як выдавецкая, відовішчна-тэатр. і гандл. аб’ява вядома ў Еўропе з 16 ст. Масавае пашырэнне атрымала ў 19 ст. На Беларусі пашырана з сярэдзіны 19 ст. Друкаваная афіша папярэднічала пастаноўцы першай бел. оперы «Ідылія» С.Манюшкі (1852). У галіне афішы працуюць бел. плакатысты У.Васюк, У.Жук, У.Крукоўскі, І.Радунскі, В.Смаляк, М.Стома, І.Уладычык і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛЯ́РЫ,
найбольш простае аптычнае прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для карэкцыі недахопаў аптычнай сістэмы вока або засцерагае яго ад мех. пашкоджанняў, уздзеяння агрэсіўных вадкіх і газападобных асяроддзяў, прамянёў святла. Складаюцца з дзвюх акулярных лінзаў (карэгавальныя акуляры) або спец. шкла (засцерагальныя акуляры) і аправы, якая забяспечвае неабходнае становішча лінзаў або шкла адносна вачэй. Разнавіднасцю акуляраў можна лічыць кантактныя лінзы. Робяць іх з гнуткага празрыстага шкла і прыкладаюць непасрэдна да рагавіцы або склеры вока. Найб.пашырэнне маюць акуляры, прызначаныя для паляпшэння зроку пры блізарукасці (міяпіі) і дальназоркасці (гіперметрапіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬКЕ́Ж (польск. alkierz),
вуглавая частка будынка або прыбудова, накрытая асобным дахам, якая знадворку выступае за плоскасць сцен. Алькеж атрымаў пашырэнне ў палацава-замкавым дойлідстве і сядзібных дамах Беларусі і Польшчы ў 16—19 ст. Напачатку гэта былі 2 ці 4 вежападобныя прыбудовы ў тарцах дома, накрытыя самастойнымі шатровымі дахамі (ад замкавых вежаў 16—17 ст.). З сярэдзіны 18 ст. відазмяніліся, ператварыліся ў развітыя крылы дома-сядзібы (г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.). Выкарыстоўваліся як спальні ці дапаможныя памяшканні.
Алькеж сядзібнага дома ў г.п. Поразава Свіслацкага раёна.