з. свіна́рнік — постро́ить (вы́строить) свина́рник;
з. пала́ц — постро́ить (вы́строить, сооруди́ть, возвести́, воздви́гнуть) дворе́ц
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адзы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., чаго.
Разм. Зрабіць ласку, даць крыху чаго‑н. [Антон Пракопавіч:] — Хата мне патрэбна? Дык з якой трасцы яе ляпіць? Дайце цэглы — палац мураваны пастаўлю. А то на печ адзычаць — і ўсё.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дварэ́ц, ‑рца, м.
Будынак, які служыць жыллём і пастаянным месцазнаходжаннем цара, караля ці іншага кіраўніка дзяржавы, а таксама членаў іх сямей. Царскі дварэц. Каралеўскі дварэц.// Будынак, які вылучаецца пышнасцю, хараством, раскошай; палац. Мармуровыя дварцы Венецыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалядзі́нец, ‑нца, м.
Тое, што і чалядзін (у 1 знач.). Самае галоўнае — каб трапіць у палац у часе адпачынку, калі сама княгіня адпачывала на канапе і нікому з чалядзінцаў недазволена было хадзіць праз пакоі.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядзі́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сядзібы. [Курловіч] выйшаў за сядзібныя будынкі, трымаючы кірунак на агароды.Дуброўскі.
2. Звязаны з жыццём дваранскіх сядзіб. Цікавы помнік беларускай сядзібнай архітэктуры — палац памешчыка Шырына ў Германовічах (1782).«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алькаса́р
(ісп. alcazar, ад ар. alkasr = замак)
замак або ўмацаваны палац у Іспаніі, збудаваны часцей за ўсё ў маўрытанскім стылі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕ́КЕР Ян Самуэль, архітэктар 2-й пал. 18 ст. Працаваў у канцлера ВКЛкн. Л.Сапегі. Паводле яго праектаў пабудаваны Ружанская Петрапаўлаўская царква і манастыр базыльян (1779), Ружанскі касцёл Казіміра (1792, уваходзіў у комплекс базыльянскага манастыра), Дзярэчынскі палац (1786, з арх. Л.Гуцэвічам), рэканструяваны Ружанскі Троіцкі касцёл (1779), перабудаваны Ружанскі палац (1784—86, гл.Ружанскі палацавы комплекс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МПЕН (Campen, Kampen) Якаб ван (2.2.1595, г. Харлем, Нідэрланды — 13.9.1657), галандскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму 17 ст. Вучыўся, верагодна, у Італіі (1615—21), вывучаў творчасць А.Паладыо. Працаваў у Харлеме (1621—30). Работы ў стрыманым, крыху халодным стылі: невял. палац Маўрыцхёйс у Гаазе (1633—35, з П.Постам), ратуша ў Амстэрдаме (цяпер каралеўскі палац; 1648—55) і інш.