нейрахі́мія

(ад нейра- + хімія)

раздзел біяхіміі, які вывучае хімічны склад нервовай тканкі і асаблівасці абмену рэчываў у ёй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхахірургі́я

(ад псіха- + хірургія)

хірургічныя метады, якія прымяняюцца пры лячэнні псіхічных хвароб, напр. выдаленне невялікіх адрэзкаў нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трызм

(гр. tnsmos = скрыгатанне)

сутаргавае сцісканне сківіц, якое ўзнікае пры эпілепсіі, менінгіце і іншых хваробах цэнтральнай нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энурэ́з

(ад гр. enurio = выпускаю мачу)

нетрыманне мачы пры прыроджаных анамаліях мачавой сістэмы, захворваннях і пашкоджаннях нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мозг, -а і -у, мн. мазгі́, -о́ў, м.

1. -а. Цэнтральны аддзел нервовай сістэмы чалавека і жывёл: нервовая тканка, якая запаўняе чэрап і канал пазваночніка.

Галаўны м.

Спінны м.

Работа мозга.

2. -у. Мяккая тканка, якая запаўняе поласці касцей у чалавека і пазваночных жывёл.

Касцявы м.

3. -у. перан. Розум, разумовыя здольнасці.

4. толькі мн. Ежа, прыгатаваная з мазгоў свойскіх жывёл.

Цялячыя мазгі.

Варушыць мазгамі (разм.) — думаць, разважаць.

Круціць мазгі — выклікаць у каго-н. пачуццё кахання, прывабліваць.

Сушыць мазгі (разм.) — заўзята займацца разумовай працай на шкоду здароўю.

Уцечка мазгоў — эміграцыя людзей разумовай працы.

|| прым. мазгавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інду́кцыя, ‑і, ж.

1. Спосаб разважання і метад даследавання, пры якіх агульныя выгады робяцца на аснове ведаў пра адзінкавыя факты; проціл. дэдукцыя.

2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім‑н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля. Электрамагнітная індукцыя. Магнітная індукцыя.

3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.

[Лац. inductio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізіялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фізіялогіі (у 1 знач.). Фізіялагічныя даследаванні. Фізіялагічныя метады аналізу захворванняў нервовай сістэмы.

2. Звязаны з фізіялогіяй арганізма, з яго жыццядзейнасцю. Кожнаму настаўніку трэба перш за ўсё лічыцца са значнымі фізіялагічнымі зменамі, якія адбываюцца ў арганізме падлетка. «Народная асвета». // перан. Груба пачуццёвы.

3. У складзе назваў рада дысцыплін, якія вывучаюць жывыя істоты. Фізіялагічная оптыка. Фізіялагічная акустыка.

•••

Фізіялагічны раствор гл. раствор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрарэцэ́пцыя

(ад лац. interior = унутраны + рэцэпцыя)

успрыняцце цэнтральнай нервовай сістэмай імпульсаў, якія перадаюцца ад унутраных органаў інтэрарэцэптарамі (параўн. экстэрарэцэпцыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нейрахірургі́я

(ад нейра- + хірургія)

раздзел хірургіі, які вывучае захворванні цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы і распрацоўвае метады іх лячэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паліві́русы

(ад палі- + вірусы)

група кішэчных вірусаў, якія выклікаюць паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы і паралічы ў жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)