«СА́НТА-ЧЭЧЫ́ЛІЯ» АКАДЭ́МІЯ, Нацыянальная акадэмія «Санта-Чэчылія» (Accademia Nazionale di Santa Cecilia),
музычная ўстанова ў Рыме, якая аб’ядноўвае акадэмію, кансерваторыю, сімф. аркестр, муз. б-ку, музей муз. інструментаў і інш.Засн. ў 1566 як т-ва (кангрэцыя) музыкантаў (узначальваў Дж.Палестрына), члены якой збіраліся ў розных цэрквах, у т. л. ў базіліцы Санта-Чэчылія (адсюль назва). З 1689 т-ва кіравала фактычна ўсёй прафес.муз. дзейнасцю ў Італіі. У 1838 пераўтворана ў акадэмію. З 1876 яна размясцілася ў б. кляштары Арсаліне, арганізавала муз. ліцэй (з 1919 — кансерваторыя «Санта-Чэчылія»). У 1895 у будынку акадэміі адчынена канцэртная зала. Б-ка акадэміі — адно з найб.муз. сховішчаў свету. З 1956 кожныя 3 гады акадэмія праводзіць Міжнар. конкурс арк. дырыжораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ТЧАНКА Васіль Ульянавіч (н. 7.4.1930, в. Зарэчча Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства. Д-рпед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1958). З 1971 у Нац. ін-це адукацыі, з 1995 адначасова гал. рэдактар час. «Беларуская мова і літаратура». Навук. працы па педагогіцы і філасофіі адукацыі. Аўтар падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
Тв.:
Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Словазлучэнне. Просты сказ. Мн., 1984;
Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы. Мн., 1987;
Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Складаны сказ. Мн., 1989;
Адукацыя, школа і нацыянальная культура (разам з В.П.Протчанка) // Пачатковая школа. 1993. № 1;
Новая праграма па беларускай мове і навучальны працэс // Роднае слова. 1994. №1;
Пераказы ў пачатковай школе. Мн., 1999 (разам з Я.М.Лаўрэлем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Уладзімір Фёдаравіч (6.5.1953, Мінск),
бел. культуролаг і філосаф. Д-р культуралогіі (2000), канд.філас.н. (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1978). З 1978 на камсамольскай рабоце. З 1988 у Бел.пед. ун-це. З 2000 у БДУ (заг. кафедраў гісторыі, філасофіі і культуралогіі, філасофіі культуры), з 2003 у Бел. ун-це культуры (заг. кафедры культуралогіі). Навук. працы па праблемах эстэтыкі і культуразнаўства, форм прыгажосці ў еўрап. культуры, усходняга менталітэту, перспектывах духоўнай эвалюцыі чалавецтва. Распрацаваў універсальную канцэпцыю гармоніі і культуратворчасці.
Тв.:
Человек в поисках гармонии // Нацыянальная свядомасць і выхаванне моладзі. Мн., 1996;
От эстетики мифа к гармонии логоса // Нар. асвета. 1997. № 2;
Философия красоты. Мн., 1999;
Мировая художественная культура. Мн., 2000;
Отечественная й мировая художественная культура. Мн., 2001 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ле́нінскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць У.І. Леніну. Ленінскія словы.// Звязаны з жыццём і дзейнасцю У.І. Леніна. Ленінскія мясціны.// Уласцівы У.І. Леніну; такі, як у У.І. Леніна. Ленінскі стыль работы.// Названы ў гонар У.І. Леніна, прысвечаны памяці У.І. Леніна. Ленінская прэмія.
2. Створаны У.І. Леніным. Ленінская тэорыя дыктатуры пралетарыяту.// Які адпавядае прынцыпам ленінізма. Ленінскія нормы партыйных паводзін. Ленінская нацыянальная палітыка.
•••
Ленінскі прызыўгл. прызыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЫТА́НСКАЯ БІБЛІЯТЭ́КАў Лондане,
нацыянальнаяб-ка Вялікабрытаніі. Засн. ў 1972 на базе б-кі Брытанскага музея (створаны ў 1753 на аснове прыватных калекцый і б-кі каралёў Англіі ад Эдуарда IV да Георга IV), Нац.цэнтр. б-кі (з 1916), Брыт.нац. каталога (з 1950), Нац. б-кі навукі і тэхнікі (хатні абанемент). У фондах б-кі больш за 21 млн.аддз. захоўвання (1995). Захоўвае бібліятэчныя матэрыялы на англ. мове, узорную выдавецкую прадукцыю свету. Брытанская бібліятэка — рэгіянальны н.-д. і каардынацыйны цэнтр у галіне бібліятэказнаўства і навук. інфармацыі з аўтаматызаванымі сродкамі апрацоўкі бібліяграфічна-каталогавых матэрыялаў (друк. каталогі і каталогавыя карты на магнітных стужках і мікраформах), мае сістэму інфармац. абслугоўвання (system BLAISE — British Automated Information service); пры дапамозе цэнтралізаванай камп’ютэрнай сістэмы (адзіная ў свеце) праводзіць міжбібліятэчны і міжнар. кнігаабмен. Забяспечвае ахову аўтарскіх правоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАДЭ́МІІ МУЗЫ́ЧНЫЯ,
1) навукова-маст. аб’яднанні філосафаў, паэтаў, музыкантаў, аматараў мастацтва ў Італіі і інш.еўрап. краінах у 2-й пал. 15—17 ст. Існавалі як навукова-муз. т-вы, у дзейнасці якіх вял. значэнне надавалася музіцыраванню (акадэмія дэль Аркадыя ў Рыме), і муз. т-вы, якія аб’ядноўвалі прафес. музыкантаў і аматараў (займаліся навук. дзейнасцю, наладжвалі канцэрты, оперныя спектаклі, арганізоўвалі навуч. ўстановы, напр. Балонская філарманічная акадэмія).
2) Публічныя канцэртныя мерапрыемствы (арганізоўваліся муз. т-вамі) і аўтарскія канцэрты кампазітараў у 18 — 1-й трэці 19 ст. 3) Вышэйшыя муз.навуч. ўстановы (Каралеўская акадэмія музыкі ў Лондане, Расійская акадэмія музыкі ў Маскве, Беларуская акадэмія музыкі), некат. оперныя т-ры (Нацыянальная акадэмія музыкі і танца ў Парыжы — Парыжская опера), а таксама навук., канцэртныя і інш. аб’яднанні муз. устаноў у 20 ст. («Санта-Чэчылія» акадэмія ў Рыме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМІНЬДА́Н (літар.нацыянальная партыя),
палітычная партыя ў Кітаі. Засн. ў 1912 шляхам зліцця рэв. арг-цыі Тунмэнхой (кіраўнік Сунь Ятсен) з некат. паліт. ліберальна-бурж. групоўкамі. У 1923—24 аформіўся саюз Гаміньдана з Камуніст. партыяй Кітая (КПК), створана масавая паліт.арг-цыя антыімперыял. і нац.-вызв. характару. У аснову яе праграмы (1924) пакладзены 3 прынцыпы: нацыяналізм, народнасць і нар. працвітанне. Гаміньдан адыграў рашаючую ролю ў рэвалюцыі 1925—27 у Кітаі. У час рэвалюцыі правае крыло Гаміньдана на чале з Чан Кайшы праводзіла палітыку згортвання адносін з КПК, а пасля смерці Сунь Ятсена (1927) пайшло на поўны разрыў з ёй і захоп улады, што выклікала грамадз. вайну. Пасля паражэння ў 1949 арміі Гаміньдана і абвяшчэння КНР рэшткі гаміньданаўцаў уцяклі на в.Тайвань, дзе аднавілі дзейнасць партыі. У КНР дзейнічае рэв.к-т Гаміньдана (засн. ў 1948 сіламі, апазіцыйнымі Чан Кайшы).
бел. філосаф, культуролаг, маст. крытык. Д-рфілас.н. (1992), праф. (1994). Засл. дз. культ. Беларусі (2000). Скончыў БДУ (1962). З 1970 у БПА. З 1995 гал. рэдактар часопіса «Асновы мастацтва», адначасова з 1996 заг. аддзела Нац. ін-та адукацыі Беларусі. Навук. працы па праблемах слав. і бел. культур, эстэтыкі, філас. адукацыі, тэорыі мастацтва, маст. крытыкі, эстэт. і маст. выхавання. Распрацоўвае канцэпцыі развіцця нац. культуры, маст. адукацыі і эстэт. выхавання дзяцей і моладзі на Беларусі, методыку артстрэстэрапіі і артстрэспедагогікі.
Тв.:
О художественном вкусе. Мн., 1975;
Искусство и его оценка. Мн., 1977;
Современная эстетика Белоруссии. Мн., 1979;
Нацыянальная самасвядомасць і мастацкая культура. Мн., 1990;
Язык в национальной культуре. Мн., 1992;
Этническое в художественной культуре. М., 1992;
Этнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы. Мн., 1994;
Эстетическое восприятие и детская фантазия. Мн., 1999 (разам з В.У.Івашкевіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ,
міжнародная (сусв., рэгіянальная) або нацыянальная арганізацыя (аб’яднанне) па пэўным відзе спорту. Міжнар. С.ф. складаецца з нац. (часам і міжнар.) спарт. арг-цый, устаноў і асобных грамадзян. Можа прадстаўляць аматараў і прафесіяналаў. Асн. задачы С.ф.: планаванне, садзейнічанне і каардынацыя работы па развіцці і прапагандзе пэўнага віду спорту; павышэнне майстэрства спартсменаў; распрацоўка, удасканаленне, зацвярджэнне спарт. рэгламенту і правіл; арг-цыя спаборніцтваў; забеспячэнне прадстаўніцтва ў спарт. арг-цыях вышэйшага ўзроўню і інш. У адпаведнасці з Алімпійскай хартыяйміжнар. С.ф., прызнаныя Міжнар.алімп. к-там, ажыццяўляюць тэхн. кіраўніцтва алімп. спаборніцтвамі па сваіх відах спорту, у т. л. і дзейнасцю судзейскага апарату.
Міжнар. С.ф. склаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. (веславання, гімнастыкі і інш.). У 1960-я г. створана Ген. асацыяцыя міжнар. С.ф. (кансультатыўная арг-цыя). Па асобных відах спорту існуе больш за 100 міжнар. С.ф., на Беларусі больш за 90 (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКЕ́ВІЧ Анатоль Фёдаравіч (21.9.1925, в. Вуглы Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 2.4.1993),
бел. філосаф і сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1974). Бацька С.А.Яцкевіча. Скончыў БДУ (1951). З 1952 у Баранавіцкім настаўніцкім ін-це. З 1955 у Брэсцкім ун-це (у 1963—67 прарэктар). З 1967 у Брэсцкім тэхн. ун-це (у 1969—93 заг. кафедры). Навук. працы па сац. філасофіі, тэарэт. сацыялогіі, праблемах сац. развіцця, структуры і сацыякульт. працэсаў. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі дэтэрмінацыі сац. працэсаў у грамадствах пераходнага перыяду. У Брэсце штогод (з 2000) праводзяцца міжнар.навук. канферэнцыі, прысвечаныя яго памяці, выдаюцца зборнікі матэрыялаў.
Тв.:
Октябрьская революция и экономические законы. Мн., 1969;
Ленинизм и законы общества: Филос.-социол. очерк о механизмах проявления общеэкон. законов. Мн., 1971;
Диалектика объективного и субъективного в проявлении законов общества. Мн., 1982;
Нацыянальная самасвядомасць, культура, мова. Брэст, 2000;