Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВАЛЬФА́РТАВА МУ́ХА (Wohlfahrtia magnifica),
насякомаесям. шэрых мясных мух. Пашырана на Пд Еўропы, у Паўн. Афрыцы, Цэнтр. і Сярэдняй Азіі. Трымаецца кветак, трупаў жывёл. На Беларусі зрэдку трапляецца ў паўд. раёнах.
Даўж. 9—14 мм, цела папяляста-шэрае, вусікі і ногі чорныя. Адкладае жывых лічынак (даўж. каля 1 мм) у адкрытыя раны і слізістыя абалонкі млекакормячых, зрэдку на чалавека (вушы, вочы, рот, нос). Лічынкі разбураюць навакольныя тканкі, трапляюць у лобныя пазухі, насавую, гаймараву поласці і выклікаюць цяжкія захворванні — міязы; развіваюцца 3—5 сут, потым вывальваюцца з ран і акукліваюцца ў глебе. За год да 6 пакаленняў. Часта бываюць прычынай гібелі жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯНЕ́Я (Dionaea),
манатыпны род кветкавых раслін сям. расянкавых. 1 від — Д. венерына мухалоўка (D. muscipula). Пашыраны на Атлантычным узбярэжжы Паўн. Амерыкі. Расце на мохавых балотах і вільготных пясках.
Шматгадовая насякомаедная травяністая расліна з кароткім бязлістым сцяблом (стрэлкай) і разеткай лісця. Кожны ліст мае крылаты чаранок і двухлопасцевую авальную пласціну, у цэнтры якой знаходзяцца 3 адчувальныя валаскі. Калі насякомае дакранаецца да гэтых валаскоў, лопасці ліста змыкаюцца, утрымліваюць ахвяру і выдзяляюць стрававальную вадкасць, якая ператраўляе яе. Кветкі дробныя, белыя, сабраныя ў парасонападобны шчыток на доўгім кветаносе-стрэлцы. Плод — шматнасенная каробачка. Лек. і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХА ПАКАЁВАЯ (Musca domestica),
насякомаесям. сапраўдных мух атр. двухкрылых. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. трапляецца падвід М.п. паўночная (M.d.domestica). Адзін з найб. пастаянных насельнікаў жылых і гасп. памяшканняў Пераносчык узбуджальнікаў кішачных інфекцый, поліяміэліту, яец гельмінтаў і інш.
Даўж. да 9 мм. Цела шэрае, укрыта валаскамі. У самца брушка чорнае з жаўтаватымі плямамі па баках. Лічынкі даўж. да 10 мм, жаўтавата-белыя, усёедныя, развіваюцца ў гнаі, кухонных адкідах і інш. Дарослыя кормяцца разнастайнымі цвёрдымі і вадкімі рэчывамі расл. і жывёльнага паходжання. Адкладвае да 150 яец за 1 раз, дае да 10 пакаленняў за год. Жыццёвы цыкл 10—45 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕ́ДСКІЯ МУ́ХІ (Oscinella),
род злакавых мух, шкоднікі раслін сям. метлюжковых. Каля 30 відаў. Пашыраны паўсюдна, найб. аўсяная (O. frit), якая пашкоджвае пераважна авёс, і ячменная (O. pusilla), пашкоджвае ячмень і пшаніцу. Шкодзяць таксама азімаму жыту, кукурузе і інш.
Даўж. 1,5—3 мм, цела чорнае, знізу светла-жоўтае; крылы празрыстыя з метал. бляскам. Мухі вылятаюць вясной, адкладваюць яйцы на праросткавую плеўку злакаў. Лічынкі пранікаюць унутр. усходаў, дзе кормяцца асновай цэнтр. ліста і эмбрыянальным зародкам коласа. Пашкоджаныя расліны моцна кусцяцца, адстаюць у росце і развіцці. Зімуюць лічынкі, зрэдку кукалкі. За год даюць 2—5 пакаленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пілі́льшчык ’насякомае пільшчык’ (карм., Мат. Гом.). З рус.пилильщик ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аса́, ‑ы; мн. восы, восаў; ж.
Перапончатакрылае з джалам насякомае. Залацістымі іголкамі прашывалі паветра навокал яго [ствала дрэва] імклівыя жоўтыя восы.Лынькоў.
•••
Асою лезці ў вочыгл. лезці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мядзве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Насякомае з тоўстым целам, пакрытым кароткімі мяккімі галаскамі, якое жыве ў зямлі і з’яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыка́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Хобатнае скачучае насякомае, падатрада цыкадавых атрада прамакрылых, самцы якога ўтвараюць характэрнае стракатанне. Паціху шапацела пшаніца, задумліва наперабой гаманілі цыкады.Лупсякоў.
[Лац. cicada.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмель, чмяля, м.
Насякомае сямейства пчаліных з тоўстым, укрытым густымі галаскамі целам. Прагугніў і ўпаў на сланечнік пухнаты руды чмель, апудраны, быццам мельнік, кветкаваю мукою.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)