БАТЫСКА́Ф (ад грэч. bathys глыбокі + skaphos судна, лодка),
самаходны глыбакаводны апарат. Складаецца з корпуса-паплаўка, запоўненага лёгкай вадкасцю, напрыкладспец. бензінам са шчыльн. да 500 кг/м³, цыстэрны з баластам, акумулятарнай батарэі і назіральнай кабіны — батысферы, дзе знаходзіцца экіпаж і спец. апаратура. Звонку батыскафа ўстаноўлены электрарухавікі з грабнымі вінтамі. Апусканне на глыбіню і ўсплыванне батыскафа рэгулююцца баластам. Выкарыстоўваецца для гідрафіз., біял., геал. і інш. даследаванняў марскіх глыбіняў. Першы батыскаф пабудаваны і выпрабаваны швейц. вучоным А.Пікарам у 1948. У 1960 яго сын Ж.Пікар дасягнуў глыбіні каля 11 км (Марыянскі жолаб у зах. частцы Ціхага ак.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯВА́Я МАШЫ́НА ПЯХО́ТЫ (БМП),
браніраваная машына мотастралковых войскаў (мотапяхоты) для перамяшчэння асабовага складу і вядзення бою. З’явілася ў 1960-я г. Сучасная БМП — гусенічная (радзей колавая) машына высокай праходнасці, звычайна плаваючая, выкарыстоўваецца для дэсантавання. Аснашчана фільтравентыляцыйнай устаноўкай, прыладамі начнога бачання і інш. Узбраенне: 20—30-ммаўтам. пушка, 1—2 кулямёты, часам процітанк. кіроўныя рэактыўныя снарады. Умяшчае 2—3 чал. экіпажу і 6—9 чал. стралкоў, якія могуць весці агонь праз амбразуры. Скорасць руху: гусенічных 65—75, колавых да 100, па вадзе 6—10 км/гадз. Ёсць на ўзбраенні армій многіх краін: напрыклад, у ФРГ — гусенічная «Мардэр», у ЗША — плаваючая гусенічная М-2 «Брэдлі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
высока...(атаксама высака...).
Першая састаўная частка складаных слоў: 1) якая адпавядае па значэнню словам «вельмі», «у найвышэйшай ступені», напрыклад: высокаадукаваны, высокаарганізаваны, высокаўраджайны, высокачуллівы, высокаэфектыўны; 2) якая адпавядае слову «высокі» (у 1 знач.), напрыклад: высокабартовы; 3) у дарэвалюцыйным тытулаванні чыноў, больш высокіх па ступені, напрыклад: высокаблагароддзе, высокаправасхадзіцельства (ужывалася з займеннікамі «ваша», «яго», «яе», «іх»).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тры...ітрох...
Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: 1) які складаецца з трох частак, раздзелаў і пад., напрыклад: трохкласны, трохпакаёвы, трохтомны, трохпавярховы, трыножак, трыплан; 2) які мае тры аднолькавыя прадметы, прыкметы, уласцівасці і пад., напрыклад: трохвугольны, трохматорны, трохстопны; 3) трайны па масе, па аб’ёму, па даўжыні і пад., напрыклад: трохатамны, трохвалентны, трохдзённы, трохрублёвы, трохпудовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агульна...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) агульнаадзіны, абавязковы для ўсіх і ўсяго ў меж. вызначаных другой часткай слова, напрыклад: агульнагарадскі, агульнавайсковы, агульнаславянскі; 2) уласцівы ўсім тым, хто названы або ўсяму таму, што названа ў друг частцы слова, напрыклад: агульначалавечы, агульнадэмакратычны; 3) які датычыцца усіх і пашыраецца на ўсіх; уласцівы ўсім (пр; якасць, уласцівасць, названую ў другой частцы складанага слова), напрыклад: агульнаабавязковы, агульнавядомы, агульнакарысны; 4) які закранае самае галоўнае, істотнае, не прыватны, не спецыяльны, напрыклад: агульнаадукацыйны, агульнатэарэтычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пада..., прыстаўка (гл. пад...).
Ужываецца замест «пад...»: а) перад збегам двух і больш зычных, напрыклад: падагнуць, падагрэць, падазваць, падарваць, падаткнуць; б) перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або апостраф, напрыклад: падалью, падаб’ю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сац...1,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сацыялістычны», напрыклад: сацспаборніцтва, сацрэалізм, сацбудаўніцтва.
сац...2,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сацыяльны», напрыклад: сацзабеспячэнне, сацстрах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрома...(атаксама храма...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) той, што ўтрымлівае ў сабе хром (у 1 знач.), напрыклад: хромаалюмініевы; 2) які мае адносіны да колеру, фарбы; каляровы, напрыклад: хромалітаграфія.
[Ад грэч. chrōma — колер, фарба.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
...метр, ‑а, м.
Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць: 1) працягласць у столькі метраў ці ў такую частку метра, колькі паказана ў першай частцы слова, напрыклад: кіламетр, сантыметр і інш.; 2) прыбор, інструмент для вымярэння таго, што паказана ў першай частцы слова, напрыклад: тэрмометр, каларыметр; 3) спецыяліста ў галіне навукі, назва якой канчаецца на ...метрыя, напрыклад: геометр.
[Фр. mêtre, ад грэч. metron — мера.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́бер-
1. Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае старшынства ў пасадзе, чыне, напрыклад: обер-яфрэйтар, обер-майстар.
2.Разм. Першая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць найбольшую наяўнасць адмоўных якасцей, напрыклад: обер-бандыт.
[Ням. Ober — галоўны, старшы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)