амерыканскі хімік. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1957). Скончыў Чыкагскі ун-т (1936), дзе і працаваў. З 1943 праф. у розных ун-тах ЗША. Навук. працы па хіміі бору. Адкрыў рэакцыю гідрабарыравання ненасычаных вуглевадародаў (1959). Распрацаваў колькасныя метады вывучэння стэрычнага напружання малекул. Нобелеўская прэмія 1979.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАТРАНСФАРМА́ТАР,
электрычны трансфарматар, у якога першасная і другасная абмоткі маюць агульную частку. Найчасцей карыстаюцца аўтатрансфарматарам з плаўным рэгуляваннем выхаднога напружання, дзе нагрузку падключаюць да кантактаў, што рухаюцца па вітках абмоткі. Такія даюць магчымасць пры зменным першасным напружанні захоўваць пастаянным другаснае. Аўтатрансфарматары выкарыстоўваюць у ланцугах энергасістэм, рэлейнай ахове, у прыстасаваннях аўтаматыкі і радыёэлектронікі для пуску магутных электрарухавікоў і інш.
Аўтатрансфарматары: 1 — павышальны; 2 — паніжальны; а — крыніца току; б — нагрузка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬТА (Volta) Алесандра (18.2.1745, г. Кома, Італія — 5.3.1827),
італьянскі фізік, хімік і фізіёлаг. Вучыўся ў школе езуітаў. Працаваў ва ун-тах Павіі (1779—1815) і Падуі (1815—19). Вынайшаў (1799) т.зв. вольтаў слуп — першую крыніцу пастаяннага эл. току. Адкрыў кантактную рознасць патэнцыялаў. Сканструяваў шэраг эл. прыбораў (кандэнсатар, электраскоп, электрометр і інш.). Выявіў і даследаваў уздзеянне электрычнасці на жывыя тканкі жывёл і чалавека. Яго імем названа адзінка эл.напружання — вольт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІН Майсей Аронавіч (22.6.1937, г. Віцебск — 28.3.1993),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1962 у БПА. Навук. працы па буд. механіцы. супраціўленні матэрыялаў, дынаміцы колавых сістэм. Распрацаваў дыскрэтныя мадэлі для разліку кантынуальных сістэм буд. механікі, даследаваў пытанні дэфармацыі і напружання.
Тв.:
Теория качения деформируемого колеса. М., 1989 (разам з М.А.Фуфаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІН-ДЫЁД,
паўправадніковы дыёд з p-i-n-структурай. Адрозніваецца ад дыёдаў p-n-структуры наяўнасцю базавай вобласці з нізкай праводнасцю (i-вобласці) паміж p- і n-абласцямі з высокай праводнасцю ў крышталі паўправадніка. Такія дыёды маюць павышанае хуткадзеянне ў рэжыме пераключэння, высокае значэнне напружання прабою, малую паразітную ёмістасць. Выкарыстоўваюцца ў якасці высакавольтных магутных дыёдаў, пераключальных і абмежавальных ЗВЧ-дыёдаў, лавінна-пралётных дыёдаў, паўправадніковых дэтэктараў ядз. выпрамяненняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАПРУ́ГКАСЦЬ,
узнікненне аптычнай анізатрапіі і звязанага з ёй падвойнага праменепераламлення ў першасна аптычна ізатропных цел пры іх дэфармацыі. Пры аднабаковым сцісканні (расцяжэнні) такое цела набывае ўласцівасці аднавосевага крышталя (пры больш складанай дэфармацыі — двухвосевага крышталя), аптычная вось якога супадае з напрамкам сціскання (расцяжэння). Рознасць паказчыкаў пераламлення звычайнага і незвычайнага прамянёў залежыць ад матэрыялу ўзору і прыкладзенага мех.напружання. Выкарыстоўваецца ў тэхніцы пры вывучэнні мех. напружанняў аптычнымі метадамі (гл.Палярызацыйна-аптычны метад даследаванняў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэа́кцыя¹, -і, ж.
1.гл. рэагаваць.
2. Ператварэнне адных рэчываў у другія (хімічная рэакцыя) або пераўтварэнне атамных ядзер у выніку іх узаемадзеяння з іншымі элементарнымі часціцамі (ядзерная рэакцыя).
Ланцуговая р. (самастойны працэс пераўтварэння атамаў — у хімічнай рэакцыі або атамных ядзер — у ядзернай рэакцыі; таксама перан.: пра шэраг дзеянняў, якія ўзаемна выклікаюцца; кніжн.).
3. Рэзкая перамена ў самаадчуванні, упадак, слабасць пасля ўздыму, напружання.
Паслястрэсавая р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wzmacniacz
м.эл.рад. узмацняльнік;
wzmacniacz napięcia — узмацняльнік напружання;
wzmacniacz mocy — узмацняльнік магутнасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
стрэс
(англ. stress)
стан напружання арганізма, які ўзнікае пад уплывам моцных уздзеянняў (холаду, голаду, псіхічных і фізічных траўм).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АДМО́ЎНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,
уласцівасць некаторых звычайна нелінейных элементаў эл. ланцугоў змяншаць падзенне напружання на іх пры павелічэнні сілы току (напр., 4-слойны некіроўны дыёд, тунэльны дыёд). У ланцугах пераменнага току індуктыўнае супраціўленне можна разглядаць як адмоўнае супраціўленне ў адносінах да ёмістаснага. У ланцугах пастаяннага току адмоўнае супраціўленне ўзнікае ў вобласці значэнняў токаў і напружанняў пры наяўнасці на вольт-ампернай характарыстыцы элемента ўчастка, які зніжаецца.
Вольтамперная характарыстыка элемента з адмоўным супраціўленнем. AB — спадальны ўчастак.