АНІШЧУ́К (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 10.8.1934, г. Томск, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. Вучылішча (1956), дзе працаваў. З 1989 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў геам. тэорыю ўзгаднення, на падставе якой вырашаны шэраг задач праектавання радыётэхн. канструкцый і сістэм з аптымальнымі энергет. характарыстыкамі ў рознай паласе частот.
Тв.:
Радиоприемные устройства РЭС. Мн., 1984 (разам з Р.П.Чугуновым);
Радиоприемные устройства радиоэлектронной техники. М., 1992 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЛЕР (Міхаіл Львовіч) (Майсей Лейбавіч; 1857, г. Пінск — 1882),
удзельнік народніцкага руху. Скончыў гімназію ў Мінску, вучыўся ў Кіеўскім ун-це. З 1876 чл. Мінскага народніцкага гуртка М.Г.Рабіновіча-Чорнага. У 1877 арганізаваў у Мінску народніцкі гурток землявольскага кірунку. У 1878 уцёк за мяжу, жыў у Швейцарыі і Парыжы. У 1881 вярнуўся ў Расію, добраахвотна з’явіўся ў Мінскаегуб. жандарскае ўпраўленне, жыў пад наглядам паліцыі. Яго кантакты з уладамі адмоўна ацэнены ў колах рэвалюцыянераў. Скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЧА,
рака ў Лагойскім і Мінскім р-нах Мінскай вобл., у бас.р. Дняпро. Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 297 км². Пачынаецца на ПнЗ ад в. Селішча Лагойскага р-на, цячэ па Мінскім узв., на рацэ вадасх.Вяча. Даліна трапецападобная, шыр. 200—300 м. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, выш. каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шыр. 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізаванае і часткова абвалаванае. Цячэ ў зонах адпачынку Вяча і Мінскае мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНДЛЁВЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
прафесійныя навуч. ўстановы, якія рыхтуюць прадаўцоў, кандытараў, афіцыянтаў і інш. работнікаў для сістэмы дзярж.гандлю, грамадскага харчавання і спажывецкай кааперацыі. Прымаюць асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Тэрмін навучання 1—3 гады. У 1996/97 навуч.г. на Беларусі падрыхтоўку спецыялістаў гэтага профілю ажыццяўлялі: Баранавіцкі, Гомельскі, Гродзенскі, Маладзечанскі, Мінскі, Полацкі вучэбна-вытв. комплексы (ПТВ-тэхнікумы) Магілёўскае і Нарачанскае каап.прафес.-тэхн. вучылішчы, гандл. вучылішчы ў Бабруйску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску, а таксама Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча гандлю і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛІКАЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 30.7.1947, г. Янаул, Башкортастан),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н., праф. (1986). Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1970), дзе і працаваў з 1975. З 1994 прарэктар Ін-та сучасных ведаў, з 1996 дырэктар Дзярж.НДІ праблем аховы інфармацыі. Навук. працы па стат. тэорыі выпрабаванняў складаных радыётэхн. комплексаў на безадмоўнасць і інфармацыйным забеспячэнні аптымальнага працэсу іх эксплуатацыі.
Тв.:
Учет априорной информации при оценке надежности. Мн., 1979 (разам з У.А.Прахарэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯТАМІ́Т (ад позналац. Diatomeae дыятомавыя водарасці),
зямлістая рыхлая ці слабасцэментаваная асадкавая горная парода, утвораная пераважна з ракавінак дыятомавых водарасцей. Мае ад 62 да 97% воднага крэменязёму (апалу), пастаянныя прымесі гліністых мінералаў. Колер белы, светла- ці жаўтавата-шэры, зрэдку цёмна-шэры. Характарызуецца вял. порыстасцю, адсарбцыйнымі і ізаляцыйнымі ўласцівасцямі. Паходжанне Д. марское, азёрнае ці балотнае. На Беларусі выяўлены пераважна ў александрыйскіх (магутнасць да 20 м, Мінскаеўзв.) і муравінскіх (у прыродным агаленні Панямунь паблізу Гродна) адкладах. Выкарыстоўваецца ў буд., харч., нафтавай і хім. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛО́ВІЧ (Віктар Іванавіч) (н. 30.12.1950, г. Курэссаарэ, Эстонія),
бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д-ртэхн. навук (1991), праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча (1973). З 1975 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. даследаванні па адаптыўнай апрацоўцы сігналаў, распрацоўцы прынцыпаў, спосабаў і высокаэфектыўных алгарытмаў распазнавання.
Тв.:
Фильтры с самонастраивающейся полосой // Изв. вузов. Радиоэлектроника. 1991. Т. 34, № 5;
Дискретный метод анализа характеристик обнаружения-распознавания коррелированных сигналов на коррелированном фоне (разам з С.Р.Гейстэрам) // Радиотехника и электроника. 1991. Т. 37, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПШЫ́Н (Валерый Міхайлавіч) (н. 11.1.1938, г.п. Малочнае Валагодскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Канд.тэхн.н. (1967), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1959), дзе і працаваў (у 1987—90 нач. кафедры). З 1998 у Ін-це сучасных ведаў. Навук працы па радыётэхніцы, спосабах вымярэння адлегласцей у радыёлакацыі.
Тв.:
Применение аппарата структурных функций при построении систем автоматической подстройки частоты (разам з У.В.Акімцавым) // Изв. вузов. Радиоэлектроника. 1987. Т. 30, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́НІН (Аляксандр Несцеравіч) (н. 23.3.1938, г. Шапятоўка Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. і польскі вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання і вылічальнай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскае Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1961). З 1973 у БПІ, з 1989 заг. кафедры ў Беластоцкім політэхн. ін-це (Польшча). Навук. працы па мадэліраванні, ідэнтыфікацыі, адаптыўным кіраванні складанымі дынамічнымі аб’ектамі.
Тв.:
Микро-ЭВМ в динамических системах. Мн., 1982 (разам з Р.І.Фурунжыевым і Г.І.Залужным);
Управление колебаниями многоопорных машин. М., 1984 (разам з Р.І.Фурунжыевым).