ТУПУНГА́ТА (Tupungato),
вулканічны масіў на мяжы Чылі і Аргенціны, адзін з самых высокіх у Андах. Складзены з піраксенаў і андэзітаў. Гал. вяршыня — патухлы аднайм. вулкан выш. 6800 м. Ледавік пл. 157 км². Паўд.-ўсх. адгор’е ўтварае дзеючы вулкан Тупунгатыта (5640 м).
т. 16, с. 32
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДСКО́Е ВО́ЗЕРА (эст. Пейпсіярв). На мяжы Эстоніі і Пскоўскай вобл. Расіі. Пл. 2,6 тыс. км². Складае адзіны вадаём з Пскоўскім воз. (гл. Чудска-Пскоўскае возера). У 1242 на Ч.в. адбылася бітва рус. войска з ням.-тэўтонскімі рыцарамі (гл. Лядовае пабоішча 1242).
т. 17, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМА́ ЧАЛАВЕ́КА,
прыродна-ачаговая інфекцыйная хвароба, якая адносіцца да антрапазаанозаў. Каранцінная хвароба. На Беларусі прыродных ачагоў Ч. няма, але магчымы завоз з-за мяжы.
Узбуджальнік — палачка Ч. (Yersinia pestis). Здаровыя людзі заражаюцца пераважна праз блох, якія паразітавалі на хворай жывёле, таксама паветрана-кропельным і аліментарным шляхамі. Інкубацыйны перыяд 3—6 дзён. Формы Ч. — скурная, бубонная, лёгачная, септычная. Агульныя сімптомы інтаксікацыі пры розных яе формах — мышачны і моцны галаўны боль, агульная слабасць, ірвота, высокая т-ра цела (39—40 °C), парушэнне свядомасці. Лакальныя сімптомы праяўляюцца ў залежнасці ад формы Ч.: пры скурнай утвараюцца язвы, укрытыя цёмным струпам; пры бубоннай (80—90% усіх выпадкаў захворвання Ч.) лімфатычныя вузлы павялічваюцца і спайваюцца з навакольнымі тканкамі. Самыя цяжкія формы Ч. — септычная і лёгачная. Лячэнне тэрапеўт., прафілактыка — папярэджанне завозу Ч. з-за мяжы (гл. Санітарная ахова граніц).
А.А.Астапаў.
т. 17, с. 289
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГКІЯ СПЛА́ВЫ,
канструкцыйныя матэрыялы з малой шчыльнасцю (да 5000 кг/м³). Найб. пашыраны алюмініевыя сплавы, берыліевыя сплавы, магніевыя сплавы, тытанавыя сплавы. Вызначаюцца высокай удзельнай трываласцю (адносіны мяжы трываласці да шчыльн. матэрыялаў). Выкарыстоўваюць у авія-, ракета-, судна- і машынабудаванні, буд-ве, электратэхніцы і інш.
т. 9, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НТЭ-РО́ЗА (Monte Rosa),
горны масіў у Пенінскіх Альпах, на мяжы Італіі і Швейцарыі. Выш. да 4634 м (пік Дзюфур). Складзены з гранітаў і гнейсаў. Ледавікі, у т. л. Горнер (даўж. 14 км). Хваёвыя лясы, субальпійскія і альпійскія лугі і хмызнякі. Турызм, альпінізм.
т. 10, с. 520
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕТЫТЭНІ́З,
бяссцёкавае горка-салёнае возера на мяжы Какчэтаўскай і Паўладарскай абл. Казахстана. Сярэдняя пл. 777 м² (пл. зменьваецца). Глыб. да 3,2 м. Размешчана на дне ўпадзіны на выш. 64 м. Упадаюць рэкі Шалаксай і Селеты (губляецца ў саланчаковых балотах, дасягае С. у разводдзе).
т. 14, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУА́ (Foix),
гістарычная вобласць на Пд Францыі, у Пірэнеях, на мяжы з Іспаніяй. У дэпартаменце Ар’еж. Пл. каля 3 тыс. км² Нас. каля 140 тыс. ж. (2000). Гал. горад — Фуа. Здабыча жал. руды, каляровых металаў. На базе ГЭС развіта электраметалургія. У гарах — авечкагадоўля.
т. 16, с. 494
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узме́жак, ‑жка, м.
Край мяжы; мяжа. З агародаў на росныя ўзмежкі выкочваліся пярэстыя і доўгія .. гарбузы. Адамчык. На ўзмежках палеткаў чырванеюць буйныя ягады шыпшыны. Брыль. / у перан. ужыв. Шмат новага адкрывае сёння навука якраз на ўзмежках, што раздзялялі дагэтуль фізіку і хімію, біялогію і фізіку, фізіку і медыцыну і інш. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЭ́НЕР (Brenner),
горны перавал паміж Эцтальскімі і Цылертальскімі Альпамі (Усх. Альпы) на мяжы Аўстрыі і Італіі. Выш. 1371 м. Адзін з найбольш нізкіх і зручных перавальных шляхоў цераз Альпы. Пад Брэнерам у тунэлях праходзяць чыгунка і аўтадарога Бальцана (Італія) — Інсбрук (Аўстрыя). Адкрыты круглы год.
т. 3, с. 284
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Росіца, за 24 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, на мяжы з Латвіяй. Пл. 0,4 км², даўж. 1,68 км, найб. шыр. 400 м. Пл. вадазбору 2,79 км². Канавай злучана з воз. Чорнае.
т. 2, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)