1. Жыць бедна, цярпець гора. Так і гаруе бедны Сцяпан: зямлі мала, сям’я — сем ратоў, кожнага накармі.Чарнышэвіч.Тады перастануць гараваць, як не будзе каму панаваць.Прыказка.
2. Сумаваць, тужыць па чым‑н.; перажываць якое‑н. няшчасце. Пражылі [Марта з Васілём] пяць год, а дзяцей усё не было. Асабліва гаравала па гэтым Марта.Пестрак.
•••
Гора гараваць (нар.-паэт.) — перажываць гора, пакутаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праку́длівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які любіць пракудзіць; свавольны, гарэзлівы. Ад нараджэння ў нутры маім вечным госцем асталявалася гультайства. Істота нябачная, але надзвычай пракудлівая. Мала таго, што сама не любіць працаваць, дык і мяне падбухторвае на гэта.Пальчэўскі.// Які з’яўляецца свавольствам, штукарствам. Шэйдак ведаў: за Людку няма каму заступіцца,.. яшчэ больш выдумляў розных пракудлівых рэчаў і не даваў ёй спакойна сядзець.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́днасны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны, выкліканы агульным паходжаннем. Роднасныя словы. Роднасныя мовы. Роднасныя адносіны.// Блізкі па асноўных прыкметах, якасцях да чаго‑н. Роднасныя з’явы. □ Хемінгуэй мала чаму навучыўся б у вялікага празарліўца, калі б не меў у душы чагосьці роднаснага Талстому і ягонаму незвычайна цвярозаму погляду на свет.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаадчува́нне, ‑я, н.
Агульны фізічны і маральны стан чалавека, які залежыць ад яго здароўя і настрою ў дадзены момант. [Мама] не пайшла больш ні на ток, ні ў поле: у яе было дрэннае самаадчуванне.Шамякін.[Залатарова:] — Каб зрабіць дасканалае даследаванне, бывае мала адных аб’ектыўных паказанняў. Трэба ведаць самаадчуванне хворага.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АХУ́НДАЎ Мірза Фаталі (12.7.1812, г. Шэкі, Азербайджан — 10.3.1878),
азербайджанскі пісьменнік, філосаф, грамадскі дзеяч, заснавальнік азерб. драматургіі і маст. прозы. Атрымаў духоўную адукацыю ў г. Гянджа, вучыўся ў руска-азерб. вучылішчы ў г. Шэкі. Служыў перакладчыкам (1834—61), выкладаў перс. і цюрк. мовы ў Тыфліскім пав. вучылішчы. Літ. дзейнасць пачаў як паэт (паэма «На смерць Пушкіна», 1837). У камедыях «Мала Ібрагім Халіл, алхімік...», «Мусье Жардан, батанік...», «Прыгоды скнары», «Везір Ленкаранскага ханства», «Правазаступнікі ў горадзе Таўрызе», сатыр. аповесці «Падманутыя зоркі» (усе 1850-я г.) рэалістычна адлюстраваў сучаснае яму грамадства. У артыкулах адстойваў рэаліст. мастацтва. У 1873 на аснове лацінскага і рускага склаў алфавіт, прыстасаваны да гукавой сістэмы азерб. мовы. Яго светапогляд фарміраваўся пад уплывам філасофіі Б.Усходу, ідэй франц. матэрыялістаў 18 ст.Не падзяляючы ідэі пра Бога як першакрыніцу свету, выступаў за «прагрэс і цывілізацыю», супраць усх. дэспатызму і тыраніі. У 1860-я г. падтрымліваў ідэю абмежавання ўлады манарха прадстаўнічым органам, дапускаў магчымасць прымусовай ліквідацыі ўлады прыгнятальнікаў. Пазней наблізіўся да разумення ролі эканам. дамінанты ў развіцці грамадства. Аўтар філас.-паліт. трактата «Тры пісьмы...» (пераклаў яго на рус. і перс. мовы), філас.арт. «Крытыка «Ёк кельме», «Адказ філосафу Юму» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗ (франц. gaz ад грэч. chaos хаос),
агрэгатны стан рэчыва, у якім слаба звязаныя малекулярнымі сіламі часціцы рухаюцца свабодна і пры адсутнасці знешніх палёў раўнамерна запаўняюць увесь дадзены ім аб’ём. Газ, у якім энергію ўзаемадзеяння паміж часціцамі можна не ўлічваць, наз.ідэальным газам. Яго стан апісваецца Клапейрона—Мендзялеева ўраўненнем.
Рэальныя газы пры звычайных умовах мала адрозніваюцца ад ідэальнага, а пры памяншэнні ціску і павышэнні т-ры па ўласцівасцях набліжаюцца да яго; часцей іх стан апісваецца Ван-дэр-Ваальса ўраўненнем. Пры паніжэнні т-ры газы дасягаюць крытычнага стану, пры далейшым ахаладжэнні і павышэнні ціску адбываецца звадкаванне газаў. Калі рух часціц падпарадкоўваецца законам класічнай механікі, газ наз. нявыраджаным (рэальныя газы), а калі квантавыя ўласцівасці часцінак газа пераважаюць — выраджаным (электронны газ у металах пры тэмпературах, блізкіх да 0 К). Пры нізкіх т-рах газы добрыя дыэлектрыкі, але пры пэўных умовах могуць праводзіць эл. ток (гл.Электрычныя разрады ў газах). Мех. ўласцівасці газаў вывучаюцца ў газавай дынаміцы і аэрадынаміцы. Газы складаюць асн. масу атмасферы, пашыраны ў зямной кары, маюць вял. значэнне ў існаванні жывых арганізмаў (гл., напр., Дыханне, Газаабмен) і біягеахімічным кругавароце рэчываў, газы прыродныя гаручыя — кашт. сыравіна для хім. і газавай прам-сці, крыніца забеспячэння разнастайных бытавых, тэхн. і інш. патрэб гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
з’е́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1. Паехаць куды‑н., пабыць там з якой‑н. мэтай і вярнуцца назад. З’ездзіць па дровы. З’ездзіць у горад. З’ездзіць у госці. З’ездзіць паглядзець новабудоўлю. □ У нядзелю Ганна Лявонаўна і Іван Трахімавіч з’ездзілі на базар, купілі тое-сёе.Корбан.
2.што. Пабыць у шмат якіх мясцінах, аб’ездзіць якую‑н. тэрыторыю. З’ездзіў усю краіну ўдоўж і ўпоперак. □ Немала страціў зім, Немала з’ездзіў свету. Не вытрымаў Максім, Рашыў: Дадому еду.Куляшоў.
3.каго-што. Разм. Сапсаваць, зрабіць непрыгодным ад частай язды. З’ездзіць колы.// Часта або многа ездзячы па чым‑н., стаптаць, папсаваць. З’ездзіць пасевы. З’ездзілі калёсамі ўсю пожню.
4.пачым, каму. Разм. Стукнуць, ударыць (у 6 знач.). — Трэба было, унучка, чапялою разы са тры па гарбу яму з’ездзіць.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Праявіць скупасць, празмерную эканомію. Мікодым, хоць і быў жмінда, на гэты раз не паскупіўся.Сабаленка.У нядзелю пайшла Маўра на базар прадаваць шчаўе... Да базары паскупілася пусціць дзешавей, прасядзела ледзь не да вечара.Сяркоў.— Сёння Амархан не паскупіўся, плоў прыгатаваў, — адказаў Мікола.Даніленка.//нашто. Даць, выказаць мала чаго‑н. Паскупіцца на пахвалу. □ Але ж яшчэ не было такога, каб паляўнічы паскупіўся на фарбы для апісання велічыні той дзічы, якую ён упаляваў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калібры, нескл., м. і ж.
Надзвычайна маленькая птушка з прыгожым яркім апярэннем (водзіцца ў Амерыцы). Хлопчык не ведаў, што птушачка, якую ён трымаў у руцэ, называецца калібры, што гэта — самая маленькая птушка ў свеце і што ў Бразіліі гэтых рэдкіх і каштоўных птушак засталося ўжо вельмі і вельмі мала.Арабей.
[Ісп. colibri.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рытары́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыторыкі; заснаваны на правілах рыторыкі. // Напісаны па правілах рыторыкі, які складаецца з эфектных, знешне прыгожых прыёмаў. Рытарычны стыль. Мова яго занадта рытарычная. □ Праўда, у той час у вершах Александровіча было немала хібаў, часта яны былі залішне рытарычнымі.Хведаровіч.
•••
Рытарычнае пытаннегл. пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)