ВУ́СЦЕ,

радовішча мелу каля в. Вусце Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Пластавы паклад прымеркаваны да верхнемелавых адкладаў. Мел белы, шаравата-белы, трэшчынаваты. Разведаныя запасы 23 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,9—16,8 м, ускрыша 0,2—9,4 м. Прыдатны для вытв-сці вапны.

т. 4, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУНАЁК,

вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Грэза. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 68 км ад Магілёва. 507 ж., 204 двары (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯМІ́ДАВІЧЫ,

вёска ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Сураў. Цэнтр сельсавета. За 15 км на У ад Касцюковіч, 175 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Камунары. 304 ж., 115 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУ́БАР, Зубр,

рака ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 206 км² Пачынаецца за 1,2 км на Пд ад в. Жукаўка. Асн. прыток р. Грэбля. Рэчышча на працягу 6 км каналізаванае.

т. 7, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМЕ́ННЫЯ ЛА́ВЫ,

вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 15 км на Пд ад г. Шклоў, 21 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Лотва. 162 ж., 75 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 7, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́ЧЫНСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1899—1908 у в. Лочын, Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1899 мела паравы кацёл, у 1908 — лакамабіль (24 к.с.), 2 цыркулярныя пілы. У 1900 вырабляла 14 тыс. шт. дошак для скрынак. У 1904 працавала 175 чал.

т. 9, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮДКО́ЎСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў 1877—99 у маёнтку Людкоў, цяпер вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Вырабляла аптэчны посуд, бутэлькі, аконнае шкло. Мела шклаварную печ. У 1890 выраблена больш за 68 тыс. скрынак аптэчнага посуду; у 1895 працаваў 61 чал.

т. 9, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ТКА,

вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр Батаеўскага с/с і калгаса. За 37 км на ПдЗ ад г.п. Хоцімск, 201 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Журбін. 310 ж., 94 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 4, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЙНІ́ЛЫ,

вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г. Чавусы, 25 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Чавусы. 645 ж., 253 двары (1995). Пачатковая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 3, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРУ́ЙСКІЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫЯ ЗАВО́ДЫ.

Дзейнічалі ў 1892—1914 у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці (усяго 10 з-даў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і інш. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (да 194 у 1913).

т. 2, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)