агульнаадукацыйная сярэдняя навуч. ўстанова з пед. профілем. Існавала з 1.7.1909 да 1919. Рыхтавала настаўнікаў пач.нар. вучылішчаў пераважна для Віленскай навучальнай акругі. Прымаліся асобы ўсіх саслоўяў з 16-гадовага ўзросту, якія скончылі пач.нар. вучылішча. Паступаць у ВНУ выпускнікі семінарыі не мелі права. Мела 4 асн. і 2 класы ўзорнага пач. вучылішча, дзе навучэнцы праходзілі практыку, музей наглядных дапаможнікаў, працавалі курсы для настаўнікаў пач. школ. Выкладаліся: закон Божы, педагогіка, царкоўнаслав. і рус. мовы, матэматыка, фізіка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне, мастацтва, спевы, гімнастыка, рамяство (пераплётнае майстэрства і пляценне кошыкаў). У 1915 працавалі дырэктар, законанастаўнік, 10 выкладчыкаў, урач. У 1911 у семінарыі 181 выхаванец, у 1915—200. У кастр. 1911 пры семінарыі адкрыта пач. школа для дарослых, у 1915 створана камісія для дапамогі дзецям, бацькі якіх мабілізаваны ў армію, і дзецям бежанцаў. У 1919 пераўтворана ў 3-гадовыя пед.курсы для падрыхтоўкі выкладчыкаў 1-й ступені адзінай прац. школы, на базе якіх ў 1920 створаны пед. тэхнікум.
Літ.:
Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1985;
Пастухова З.А. Среднее образование в дореволюционной Белоруссии. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎ (Міхаіл Уладзіміравіч) (н. 16.4.1923, в. Нараўшчызна Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў школу пры Гомельскім аэраклубе (1941), ваенна-марское авіяц. вучылішча (1943), Вышэйшыя афіцэрскія курсы авіяцыі ВМС (1947). У Вял.Айч. вайну лётчык, дастаўляў самалёты на фронт. Са жн. 1944 у дзеючай часці Балт. флоту: камандзір авіязвяна, нам. камандзіра эскадрыллі. За 10 месяцаў зрабіў 47 баявых вылетаў, патапіў 9 і пашкодзіў 2 транспарты праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́САЎ (Шухрат Саліхавіч) (н. 16.1.1931, г. Каканд),
узбекскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт. Узбекістана (1975), нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ташкенцкі тэатр.-маст.ін-т (1954), Вышэйшыя рэж.курсы пры «Масфільме» (1958). Творчасці Абасава ўласціва ўменне раскрываць час і эпоху праз асобу героя. Найб. поўна гэта выявілася ў фільмах «Ты не сірата», «Абу Райхан Беруні» (за абодва Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Ташкент — горад хлебны», «Вогненныя дарогі» (16 серый, тэлевізійны). Сааўтар большасці сцэнарыяў сваіх фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́КАЎ (Міхаіл Сямёнавіч) (16.10.1922, г. Жлобін Гомельскай вобл. — 30.4.1991),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1940), Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы (1952). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім, 1-м і 4-м Укр. франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан Быкаў зрабіў 174 баявыя вылеты, знішчыў і пашкодзіў 12 самалётаў на аэрадромах, шмат танкаў, аўтамашын, гармат ворага. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЮКО́ВА (Галіна Георгіеўна) (н. 21.3.1927, г. Барысаў Мінскай вобл.),
руская пісьменніца. Скончыла Вышэйшыя літ.курсы ў Маскве (1967). У 1944 вывезена ў Германію, з сак. 1945 у атрадзе Супраціўлення ў Чэхаславакіі. Друкуецца з 1957. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцяў і вершаў для дзяцей («Старэйшы брат», 1959; «Розныя гісторыі», 1966; «Лялькаград», 1970; «Трывожныя дні», 1983, і інш.). У яе творах добрае веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне даходліва, з гумарам расказаць пра з’явы рэчаіснасці, падзеі вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БРУСЁЎ (Аляксей Канстанцінавіч) (н. 1.1.1922, в. Гарошкава Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1945). З ліст. 1941 на Зах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах, удзельнік абароны Масквы, вызвалення Польшчы, Чэхаславакіі. Старшы сяржант Габрусёў вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра каля г. Вышгарад (Украіна): пераправіўся з групай разведчыкаў цераз раку, пасля гібелі камандзіра ўзначаліў узвод, які адбіў 10 контратак праціўніка, утрымліваў плацдарм да падыходу падмацавання. Да 1964 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ШЧАНКА (Андрэй Сямёнавіч) (н. 6.12.1921, г. Віцебск),
Герой Сав. Саюза (1946): Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1951). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1943 на 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка лейт. П. зрабіў 150 баявых вылетаў. Да 1962 у Сав. Арміі, да 1991 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧЫКЕ́ВІЧ (Барыс Тарасавіч) (5.8.1899, в. Сасноўка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 15.1.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ін-тчырв. прафесуры (1936), курсы палітработнікаў пры Ваен.-паліт. акадэміі (1941). Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр. фронце. Удзельнік вызвалення Беларусі, баёў у Германіі. Агітатар палітаддзела дывізіі маёр П. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Пасля вайны да 1957 на прафс. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ЛЬСКІ (Канстанцін Іванавіч) (28.5.1902, г. Брэст — 6.12.1969),
інжынер-контр-адмірал (1944). Скончыў ваенна-марское вучылішча (1925), Спец.курсы камсаставу ВМС (1927), Ваенна-марскую акадэмію імя Варашылава (1934). У Чырв. Арміі з 1918, з 1921 у ВМФ. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У Вял.Айч. вайну нам. начальніка мінна-тарпеднага ўпраўлення ВМФ на Балтыцы, р. Волга, Дунай, у час вайны з Японіяй 1945 на Амурскай флатыліі. Да 1957 на кіруючых пасадах у ВМФ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМІНО́ЎСКІ (Майсей Ісакавіч) (16.10.1900, в. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 5.11.1984),
генерал-маёр (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934), Вышэйшыя акад.курсы (1948). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел., Забайкальскім франтах: нач. штаба дывізіі, арміі. Удзельнік баёў пад Масквой, Велікалуцкай, Віцебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Хінгана-Мукдэнскай аперацый. У 1952—61 выкладчык Ваен. акадэміі імя Фрунзе.