ТЭАДО́РЫХВялікі, Тэадэрых (Theodoricus, Theoderich; каля 451, Панонія — 30.8.526), кароль остготаў з 471, у Італіі ў 493—526], Па даручэнні візант. (усх.-рымскага) імператара Зянона ў 488—493 заваяваў Італію і заснаваў там остгоцкае каралеўства. Захаваў у дзярж. кіраванні і заканадаўстве остгоцкай дзяржавы стараж.-рым. ін-ты, у т. л.рымскае права, рабства, буйное землеўладанне. Умацаванне цэнтр. улады пры Т. спрыяла ўздыму земляробства і гандлю ў краіне, росквіту навук і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛЬМАХЕ́РА (Halmahera), Джайлола,
востраў у Інданезіі, самы вялікі ў складзе Малукскіх астравоў. Пл. каля 18 тыс.км². Мае складаную канфігурацыю (4 паўастравы веерападобна разыходзяцца ад цэнтра). Паверхня гарыстая, выш. да 1635 м (дзеючы вулкан Гамкунора). Клімат экватарыяльны. Т-ра на ўзбярэжжы 25—28 °C. Ападкаў 2—3 тыс.мм за год. Вечназялёныя трапічныя лясы. Трапічнае земляробства, плантацыі какосавай пальмы. Вываз каштоўнай драўніны, вострых прыпраў (гваздзіка, карыца і інш.). Порт — Джайлола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗЛЮ́ДНЫ Мікалай Мікітавіч (н. 20.2.1931, с. Ядуты Барзнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1985). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1960). З 1960 у Бел.НДІземляробства і кармоў. Навук. працы па пытаннях фосфарнага і азотнага абмену ў раслінах, праблеме пераўтварэння азотных угнаенняў у глебах Беларусі, вытв-сці экалагічна чыстай раслінаводчай прадукцыі. Распрацаваў тэхналогіі выкарыстання азотных угнаенняў пад збожжавыя культуры ў комплексе з інш. сродкамі хімізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧЫ́ЛА Надзея Рыгораўна (н. 13.9.1935, в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. глебазнавец. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыла Бел.с.-г. акадэмію (1964). З 1964 у Бел.НДІземляробства і кармоў. Навук. працы па праблемах рацыянальнага выкарыстання арган. угнаенняў; адходаў буйных птушкагадоўчых прадпрыемстваў і жывёлагадоўчых комплексаў, па распрацоўцы навук. прынцыпаў экалагічна абгрунтаваных, энергазберагальных сістэм апрацоўкі глебы.
Тв.:
Применение удобрений в интенсивном земледелии: (Справ. пособие). Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРО́ПА,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня земляробства, дачка фінікійскага цара Агенора, сястра Кадма, маці Мінаса, Сарпедона і Радаманфа. Закаханы ў Е. Зеўс пад выглядам быка выкраў яе і пераплыў на Крыт, дзе Е. стала яго жонкай. Культ Е. існаваў у Фінікіі і на Крыце. Выкраданне Е. — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. вазапіс, рым. мазаіка, фрэскі ў Пампеях, карціны К.Ларэна, Рафаэля, Тыцыяна і інш.).
Да арт.Еўропа. Выкраданне Еўропы. Мастак В.А.Сяроў. 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ Фёдар Трафімавіч (1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1967). Скончыў БСГА (1928). У 1967—81 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па пытаннях эканомікі лясной і сельскай гаспадаркі, размяшчэння дрэвавых парод, пра ролю лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні.
Тв.:
Вопросы экономики и планирования сельскохозяйственного производства. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЛА́ЦКАЯ НІЗІ́НА,
усходняя ч.Унутраных раўнінПаўд. Амерыкі ўздоўж рэк Парагвай і Парана. Даўж. з Пн на Пд каля 2300 км. Шыр. да 900 км. Уключае прыродныя вобласці Пантанал, Гран-Чака, Пампа і Міжрэчча. Уяўляе сабой сінеклізу Паўд.-амер. платформы, якая запоўнена магутнай тоўшчай кантынентальных, пераважна кайназойскіх адкладаў. На Пн клімат трапічны, летам вільготны; рэдкалессі і вял. балоты ўздоўж рэк. На Пд клімат трапічны, раўнамерны, вільготны; светлыя лясы, прэрыі і стэп. Земляробства. жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЯ́НАС (ісп. llanos, множны лік ад llano раўніна),
назва некаторых раўнінных тэрыторый у раёнах ісп. каланізацыі (напр., Лана-Эстакада ў ЗША, Л.Арынока, Л.-Мохас і інш. у Паўд. Амерыцы). Таксама тып высакатраўнай саванны на раўнінах у бас.р. Арынока (тэр. Венесуэлы і Калумбіі). Укрыты густым і высокім травяным покрывам з перавагай злакаў, ёсць асобныя дрэвы або іх групы (тыпова маўрыкіева пальма). Па далінах рэк галерэйныя лясы. Выкарыстоўваюцца як паша, месцамі — пад земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЛА (Sula),
група астравоў у Малайскім архіпелагу, на У ад в-ва Сулавесі, тэр. Інданезіі. Пл. 4,8 тыс.км². Асн. а-вы: Таліабу, Манголе, Санана. Горы (выш. да 1157 м на в-ве Таліабу) і ўзгорыстыя раўніны. Складзены пераважна са сланцаў і гранітаў, якія перакрыты пясчанікамі і вапнякамі. Клімат экватарыяльны, ападкаў 1700—3000 мм за год. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Трапічнае земляробства: вырошчванне какосавай пальмы, рысу, кукурузы. Рыбалоўства. Порт Санана (на в-ве Санана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАР, Тхар,
пустынная і паўпустынная вобласць у Індыі і Пакістане. Распасціраецца ўздоўж левабярэжжа ніжняга цячэння р. Інд на 850 км. Пл. каля 300 тыс.км². Пераважаюць выш. 100—200 м. Укрытыя расліннасцю пясчаныя грады, дзюны, барханы, вял. ўчасткі пяскоў. У маі—чэрв. моцныя вятры і пылавыя буры. Астанцовыя ўзвышшы складзены з пясчанікаў, гранітаў, кварцытаў. У паніжэннях — саланчакі, такыры, салёныя азёры. Разрэджаная кустовая расліннасць. Пашавая жывёлагадоўля. У аазісах і ў даліне р. Інд — арашальнае земляробства.