НЯШЧА́СНЫ ВЫ́ПАДАКу працоўным праве, пашкоджанне здароўя работніка пры выкананні ім прац. абавязкаў або пры інш. акалічнасцях, вызначаных заканадаўствам. Паводле КЗаП Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны сумесна з прадстаўнікамі прафсаюзаў своечасова і правільна праводзіць расследаванне (пры неабходнасці з удзелам прадстаўнікоў інш. органаў) і весці ўлік Н.в. на вытв-сці. Па запатрабаванні пацярпелага наймальнік абавязаны выдаць яму акт аб Н.в. не пазней як праз 3 дні пасля заканчэння расследавання. У адпаведнасці з заканадаўствам наймальнікі нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, нанесеную работніку калецтвам або інш. пашкоджаннем здароўя, якія звязаны з выкананнем ім прац. абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕВЫТВО́РЧЫЯ АСНО́ЎНЫЯ ФО́НДЫ,
сукупнасць матэрыяльна-рэчавых каштоўнасцей (жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, быт. абслугоўвання, аховы здароўя, адукацыі, навукі і інш.), якія функцыянуюць доўгі час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заздаро́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які выражае пажаданне здароўя, аб’яўляецца або выпіваецца за чыё‑н. здароўе. Заздароўны тост. Заздароўная чарка.// Прызначаны для малітваў за чыё‑н. здароўе. У цэрквах бабулі падавалі на клірас заздароўныя спіскі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІМНА́СТЫКА (грэч. gymnastikē ад gymnazō трэнірую, практыкую),
сістэма фізічных практыкаванняў для ўмацавання здароўя і ўсебаковага фізічнага развіцця асобы. Гімнастычныя практыкаванні былі вядомыя за 3 тыс. гадоў да н.э. ў Кітаі і Індыі; у Стараж. Грэцыі пад гімнастыкай разумелі сістэму практыкаванняў. Вылучаюць віды гімнастыкі: асноўная, спартыўная і дапаможная. Асн. гімнастыка спрыяе агульнаму фіз. развіццю і ўмацаванню здароўя, развівае спрыт, сілу і інш. Гэта пераважна вучэбная гімнастыка. Уведзена ў дашкольных і школьных установах, арміі. Яе разнавіднасць — гігіенічная гімнастыка больш вядомая як зарадка. Спарт. гімнастыка апрача спецыяльна падабраных (вольных) практыкаванняў уключае практыкаванні на спарт. снарадах (брусы, перакладзіна, бервяно, «конь», батут і інш.), з рознымі прадметамі (скакалка, мяч, абруч і інш.); некаторыя практыкаванні ідуць з муз. суправаджэннем. Спарт. гімнастыка мае на мэце дасягненне вышэйшага спарт. майстэрства (гл.Акрабатыка, Мастацкая гімнастыка, Спартыўная гімнастыка). Дапаможная (прыкладная) гімнастыка спрыяе высокім дасягненням у розных відах спорту (спарт.-прыкладная гімнастыка), павышэнню прадукцыйнасці працы (вытворчая, прафесійна-прыкладная гімнастыка), узнаўленню страчаных функцый, умацаванню здароўя (лячэбна-аздараўленчая гімнастыка, гл. таксама Лячэбная фізкультура).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛУ́ЖАНЫ ПРАВІ́ЗАР БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР правізарам, што працавалі па спецыяльнасці не менш за 10 гадоў, асабліва вызначыліся сваёй практычнай дзейнасцю ў галіне аховы здароўя і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 3.2.1978, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Скасавана 23.11.1988. У 1971—78 профільным спецыялістам аховы здароўя, у т. л. правізарам, прысвойвалася званне заслужаны работнік аховы здароўя Беларускай ССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
медыцы́на
(лац. medicina)
сукупнасць навук і практычная дзейнасць, накіраваныя на захаванне і ўмацаванне здароўя людзей, папярэджанне і лячэнне хвароб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мацыён, ‑у, м.
Хадзьба, гулянне з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку. [Красачка:] — Я ўжо лепей дома пабуду, А для мацыёну, як кажуць дактары, дык я лепш у рыбку калі прайдуся ці ў грыбы падамся.Лынькоў.
[Ням. Motion ад лац. mótio — рух.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕЎГЕ́НІКА (ад грэч. eugenēs добрага роду),
вучэнне аб спадчынным здароўі чалавека, шляхах яго захавання і паляпшэння. Прынцыпы Е. сфармуляваў англ. вучоны Ф.Гальтан (1869), які прапанаваў вывучаць тыя фактары, што могуць палепшыць спадчынныя якасці (генет. перадумовы фіз. і псіхічнага здароўя, разумовых здольнасцей, адоранасць) будучых пакаленняў. Ідэі Е. нярэдка выкарыстоўвалі для апраўдання расізму і генацыду. У сучаснай навуцы многія праблемы Е., асабліва барацьба са спадчыннымі захворваннямі, вырашаюцца ў рамках генетыкі чалавека, яго экалогіі, у т. л.мед. генетыкі. Ад ідэі паляпшэння генет.здароўя людзей Е. перайшла пераважна да задач яго захоўвання. Гл.Медыка-генетычнае кансультаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕВА (Ніна Цімафееўна) (н. 6.4.1925, г. Кіраў, Расія),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі і гігіены. Д-рмед.н. (1974), праф. (1976). Скончыла Ленінградскі сан.-гігіенічны ін-т (1949). У 1967—95 у Мінскім мед. ін-це (у 1975—89 заг. кафедры), з 1997 у Рэсп. дыспансеры спарт. медыцыны. Навук. працы па біял. заканамернасцях рухальнай актыўнасці і рэзервах здароўя дзяцей, аптымізацыі фіз. і гігіенічнага выхавання, асаблівасцях развіцця і здароўя школьнікаў у забруджаных радыенуклідамі зонах і дзяцей-інвалідаў.
Тв.:
Профилактическая и оздоровительная работа педиатра. Мн., 1982 (у сааўт.);