На Пд Краснаярскага краю ў Расійскай Федэрацыі, асн.ч. ў Хакасіі. Займае Мінусінскую катлавіну. Вядомы з 18 ст. Здабыча вугалю вядзецца з 1904. Агульныя рэсурсы вугалю да глыб. 1800 м ацэньваюцца ў 26,7 млрд.т. У вугляноснай тоўшчы пярмі — карбону да 40 рабочых пластоў. Вуглі каменныя, марак Д і Г. Цеплыня згарання на рабочае паліва 20,5—22 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Цэнтр здабычы — г. Чарнагорск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РШНЕВАЯ МАШЫ́НА,
прыстасаванне для пераўтварэння энергіі рабочага цела (газу, пары, вадкасці) з дапамогай поршня, які робіць зваротна-паступальны рух у цыліндры. Пры руху поршня аб’ём, што займаецца рабочым целам, перыядычна мяняецца разам з інш. параметрамі (ціскам, т-рай і г.д.), у сувязі з чым энергія рабочага цела паніжаецца (П.м. — рухавік) або павышаецца (П.м. — кампрэсар, помпа). Да П.м. адносяцца большасць рухавікоў унутранага згарання, паравыя машыны, поршневыя кампрэсары і помпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРО́ННЫ ГЕНЕРА́ТАР,
электрычная сінхронная машына, якая працуе ў генератарным рэжыме. Мех. энергія, якая пераўтвараецца С.г. у энергію пераменнага току, падаецца на ротар ад першаснага рухавіка — турбіны, рухавіка ўнутр.згарання і інш. С.г. з прыводам ад паравой або газавай турбіны наз.турбагенератарам, з прыводам ад гідраўл. турбіны — гідрагенератарам. Генератары дызельных электрастанцый прыводзяцца ў дзеянне дызельным рухавіком. Адрозніваюць 1- і 3-фазныя С.г. агульнапрамысл. і спец. прызначэння. Магутнасць да 1 ГВт і вышэй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карбюра́тар
(фр. carburateur)
1) прыбор у рухавіку ўнутранага згарання для ўтварэння гаручай сумесі;
2) тое, што і карбюрызатар.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ды́зель
[ад ням. R. Diesel = прозвішча ням. інжынера (1858—1913]
рухавік унутранага згарання, які працуе на вадкім паліве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
альфаме́тр
(ад альфа + -метр)
прыбор для вызначэння лішку паветра ў гаручай сумесі, якая паступае ў рухавік унутранага згарання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ву́галь, ‑ю; мн. вуглі́, ‑ёў і вугалі́, ‑ёў; м.
1.(мн.вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання. Каменны вугаль. Буры вугаль.
2.(мн.вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва. Драўняны вугаль.// Матэрыял для малявання. Маляваць вугалем.
•••
Белы вугаль — рухаючая сіла вады.
Блакітны вугаль — рухаючая сіла ветру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́ДКАСНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,
ракетны рухавік, які працуе на вадкім паліве; асн. тып рухавікоў касм. апаратаў. Схему рухавіка распрацаваў К.Э.Цыялкоўскі (1903). Адрозніваюць асноўныя (для разгону ракеты) і дапаможныя (рулявыя, тармазныя і інш.). У залежнасці ад акісляльніку бываюць кіслародныя, азотнакіслотныя, фторныя і інш. Гаручае — газа, вадарод, аміяк і інш.
Складаецца з камеры згарання, рэактыўнага сапла, сістэм сілкавання, рэгулявання падачы і ўзгарання паліва і дапаможных агрэгатаў. Сістэма сілкавання палівам — выцясняльная (газабалонная) ці турбапомпавая. Гаручае і акісляльнік змешваюцца і ўзгараюцца ў камеры, адкуль газавы струмень праз сапло з вял. скорасцю выкідваецца ў навакольнае асяроддзе і стварае цягу. Асн. ахалоджванне камеры ажыццяўляецца цёкам гаручага па каналах у сценцы. У сучасных вадкасных ракетных рухавіках выкарыстоўваецца двухкампанентнае ракетнае паліва (складаецца з акісляльніку і гаручага, якія захоўваюцца ў асобных баках) і аднакампанентнае (вадкасць, здольная да каталітычнага раскладання). Выкарыстоўваюцца таксама ў балістычных ракетах далёкага дзеяння, зенітных кіроўных ракетах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫНЁЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА БУ́РАГА ВУ́ГАЛЮ,
у Беларусі, у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Брынёў. Выяўлена ў 1973 у адкладах верхняга алігацэну і міяцэну. Мае адзін паклад. Сярэдняя магутнасць вугальнага пласта 5,8 м (макс. 19,9 м). Сярэдняя глыб. залягання 65 м (макс. 83 м). Вугалі гумусавыя, маркі I Б. Цеплыня згарання 7,1—21,5 МДж/кг. Сярэдняя попельнасць 26,6%. Разведана папярэдне. На пл. 7,1 км² запасы вугалю 38,6 млн.т. Радовішча не эксплуатуецца (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАДА́РСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
найбуйнейшы ў Індыі. Размешчаны ў даліне р. Дамодар (штаты Зах. Бенгалія, Біхар). Пл. каля 4500 км². Вугляносныя адклады пярмі. Агульныя запасы да глыб. 600 м — 54 млрд.т, з іх 5,3 млрд.т каксавальныя вуглі. Прамысл. распрацоўка з 1830. Цеплыня згарання 26,8—33,2 МДж/кг. Здабыча падземным спосабам і на кар’ерах. Вугаль выкарыстоўваецца на металург. прадпрыемствах, для вытв-сці электраэнергіі, у цэментнай прам-сці. Асн. цэнтры здабычы: гарады Джхарыя, Бакара, Ранігандж.