чарга́, -і́, ДМ -рзе́, мн. чэ́ргі і (з ліч. 2, 3, 4) чаргі́, чэ́рг і -аў, ж.
1. Парадак, паслядоўнасць у руху каго-, чаго-н.
Стаяць у чарзе за білетамі.
2. Чыё-н. месца ў такім парадку.
Прапусціць сваю чаргу.
3. Людзі, якія размясціліся паслядоўна адзін за адным з якой-н. мэтай.
У касу была вялікая ч.
4. Спіс асоб, якія павінны атрымаць што-н. у парадку чарговасці.
Ч. на атрыманне кватэры.
5. Пэўная колькасць патронаў, выпушчаных кулямётам, аўтаматам за адзін прыём.
Аўтаматная ч.
◊
Жывая чарга — чарга, якая патрабуе абавязковай прысутнасці ўсіх, хто заняў яе.
Заняць чаргу — стаць або запісацца ў чаргу за чым-н.
У сваю чаргу — са свайго боку; адпаведна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заня́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адзаняць.
2.узнач.прым. Які займаецца чым‑н. у даны момант; несвабодны. Дні са тры Макар быў вельмі заняты на рабоце, і мне прыйшлося хадзіць на раку аднаму.Ляўданскі.Мама і тата вельмі занятыя, з работы позна прыходзяць.Юрэвіч.
3.узнач.прым. У якім знаходзіцца хто‑, што‑н., на якім размясціўся хто‑н.; несвабодны. Умацавацца на занятых пазіцыях. □ Школьны зал заняты — ёлку рыхтуюць.Якімовіч.Амаль палавіна рачной плыні.. была занята плытамі.Лынькоў.// Напоўнены, непарожні. Заняты кошык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пялёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Суцэльны покрыў (туману, дажджу, снегу, дыму і пад.), які завалаквае, зацягвае што‑н. з усіх бакоў. І вось цяпер.. [снег] адразу шчодра заслаў зямлю сваёй пушыстай пялёнкай.М. Ткачоў.Лёгкі марозік зацяг[в]аў лужынкі тонкай пялёнкай лёду.Колас.
2. Прасцінка для ўкручвання, спавівання грудных дзяцей. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнку і пачала забаўляць.Даніленка.Каб заняць чым час, Саша бясконца перамывала пялёнкі і шыла што-небудзь для дзіцяці.Шамякін.
•••
З пялёнак — з ранняга дзяцінства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Platzm -es, Plätze
1) ме́сца
2) пло́шча, пляц;
~ máchen саступа́ць ме́сца;
néhmen Sie ~! сяда́йце!;
auf die Plätze! на старт!;
~ gemácht!, ~ da! адхіні́ся!, набо́к!;
den érsten ~ belégenспарт.заня́ць пе́ршае ме́сца
3) ме́сца, паса́да
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
succeed[səkˈsi:d]v.
1. дабіва́цца, дасяга́ць мэ́ты;
succeed in one’s career зрабі́ць до́брую кар’е́ру
2. квітне́ць, рабі́ць по́спех
3. суме́ць зрабі́ць (што-н.);
succeed in doing smth. здо́лець зрабі́ць што-н.
4. быць перае́мнікам, атры́мліваць у спа́дчыну;
succeed to the throneзаня́ць трон (пасля́ ба́цькі)
5. ісці́ (за чым-н.);
Day succeeded day. Дзень ішоў за днём.
♦
nothing succeeds like success за по́спехам ідзе́ по́спех
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
гу́рба, ‑ы, ж.
Куча снегу, намеценая ветрам. Напярэдадні ўсю ноч круціла завіруха, і па дарозе, яшчэ не ўезджанай, ляжалі гурбы снегу.Сіўцоў.Па вокны ў гурбы ўвайшлі хаты, згубіўшы свой фасон і від.Колас.
гурба́, ‑ы́, ж.
1. Група, гурт. І раптам у двор уваліла гурба дзяцей: шэсць хлапчукоў і дзве дзяўчынкі.Шамякін.Не паспелі жанчыны заняць дзялянкі, як з-за гары паказалася вясёлая, гаманлівая гурба дзяўчат.Кулакоўскі.
2.узнач.прысл.гурбо́й. Групай, гуртам, усе адразу. На катку кружыліся, праносіліся віхорам канькабежцы; то па адным, то парамі, то, узяўшыся за рукі, цэлай гурбою.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́сла, ‑а, н.
1. Прадмет мэблі, звычайна са спінкай, прызначаны для сядзення аднаго чалавека. Венскае крэсла. □ Вялікая гасціная была ўстаўлена добрым дзесяткам крэслаў вакол круглага стала.Ваданосаў.// Такі прадмет мэблі з мяккай абіўкай і ручкамі-падлакотнікамі. [Дзяўчына] падышла пад акно, зірнула на двор і толькі тады вярнулася і села ў мяккае крэсла каля канапы.Мурашка.
2.перан.; звычайназазначэннем. Разм. Месца работы, пасада. Заняць міністэрскае крэсла. □ Летась залічыў у штат жонку майго лепшага сябра Радзівонава — раскрытыкавалі так, што ледзь у крэсле ўтрымаўся.Вірня.
•••
Крэсла-ложак — раскладное крэсла, якое можна выкарыстоўваць у якасці ложка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Напоўніць грузам; нагрузіць. Загрузіць машыну мяшкамі.//Заняць, заваліць, запоўніць чым‑н. Загрузіць стол кнігамі. □ Усю зіму возяць туды [на рум] калоды і павязуць іх, бывала, столькі, што загрузяць увесь бераг.Колас.
2.перан.Разм. Забяспечыць работай у патрэбнай колькасці. Загрузіць трактары на поўную змену./ Пра чалавека. — Ты не ўяўляеш, як загрузяць цябе, калі тут аграномы, няхай і з сярэдняй адукацыяй, цэняцца, як золата.Хадкевіч.
3. Закласці, засыпаць куды‑н., у што‑н. Загрузіць вугаль у топку. Загрузіць сілас у яму. Загрузіць лён у мачулішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Ставячы што‑н. у вялікай колькасці, заняць усю плошчу, прастору. Заставіць пакой мэбляй. Заставіць паліцу кнігамі.
2. Закрыць, загарадзіць чым‑н. пастаўленым. Заставіць праход шафай. □ [Антось] убачыў на стале вялікую кнігу запісу хворых, узяў яе і заставіў шыбу.Мележ.// Перагарадзіць (раку). Злева было відаць шырокае возера — там нядаўна заставілі раку.Пташнікаў.
3. Паставіць што‑н. за што‑н. Заставіць ложак за шырму.
Прымусіць рабіць, зрабіць што‑н. Заставіць змоўкнуць. □ Пайшла Алена ў школу, прынесла сама некалькі газет, заставіла Насцю чытаць іх.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; зак.
1.Заняць дзе‑н. месца для жылля. І вось гэты самы Янка Гукала стаяў цяпер каля гумна, дзе пасяліўся на лета Садовіч.Колас.Мы, вярнуўшыся на пагарэлішча, ..Пасяліліся ў маленькім трысцене.Барадулін.// Заснаваць сядзібу, пабудавацца. Антонава хата вунь, у самым канцы новай вуліцы.. Пасяліўся Антон на выгодзе.Ермаловіч.У Пятроўцы за мостам, дзе першы пасяліўся Мітрафан Лугавы, здаецца, нядаўна яшчэ ляжала пустка.Ракітны.
2.перан. Устанавіцца, з’явіцца, узнікнуць (пра якое‑н. пачуццё, адчуванне і пад.). Насцярожанасць пасялілася ў хаце Ігната Шылянка.Кавалёў.Добра, што сеецца, Хораша сеецца, — Будзе ў нас хлеб, шчасце ў хаты паселіцца.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)