расшы́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшырыць.

2. у знач. прым. Павялічаны, больш поўны па складу, па зместу. Расшыраны сход. Расшыраная праграма.

3. у знач. прым. Залішне свабодны, які дапускае адступленне ад літаральнага разумення. Расшыранае тлумачэнне закона.

•••

Расшыранае ўзнаўленне гл. узнаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арнамента́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца арнаментам; складаецца з арнаменту (у 1 знач.). Арнаментальны роспіс.

2. Пышны, вычварны; багаты на ўпрыгожанні. Арнаментальны стыль. Арнаментальная проза. □ Але існуюць нейкія грані, нейкі рубеж, пераступіўшы якія лёгка збіцца на залішне арнаментальную квяцістасць, на чыста вонкавую дэкарацыйнасць. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфу́зіць, ‑фужу, ‑фузіш, ‑фузіць; незак., каго.

Ставіць у няёмкае становішча; бянтэжыць. [Рыбнікаў:] Баішся, каб Наталля Мікалаеўна з тону не збілася, убачыўшы цябе? Давай не будзем яе канфузіць. Крапіва. Салдаты,.. каб замаскіраваць свой вялікі рогат над начальнікам і залішне яго не канфузіць, пачалі дружна чхаць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́шне, прысл.

1. Вельмі, празмерна. Цішыня... цягнецца лішне доўга і трывожна нездарма. На фронце — гэта, безумоўна, зацішша перад новай бурай. Брыль.

2. Многа, залішне. Не было часу лішне гаварыць, вясна ішла шпарка. Чорны. Людзі стараліся патрапіць след у след, каб лішне не ісці цаліной. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгуля́тар, ‑а, м.

Прыбор для рэгулявання дзеяння чаго‑н. (машыны, механізма і пад.). Машыніст Андрэй Беражкоў таргануў за прывод сігнала, пасунуў рэгулятар назад і ўключыў тармазы. Васілёнак. Славік уключыў радыёлу зноў. Крутнуў рэгулятар гучнасці залішне. Шамякін. // перан. Кніжн. Тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хітрава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі хітры. Вычыха хітраватая, але часам залішне меле языком і можа выбалбатаць тое, пра што думае. Кулакоўскі. // Які выражае пэўную хітрасць або сведчыць пра яе. [Ячны] падміргнуў мне, нібы змоўшчык, хітраватым вокам. Брыль. Невясёлы, прытомлены твар кранула мілая Ганне змоўніцкая, хітраватая ўсмешка. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуры́зм

(фр. purisme, ад лац. purus = чысты)

1) залішне суровае імкненне захаваць чысціню мовы, культуры і інш.;

2) барацьба супраць запазычанняў і новаўвядзенняў (у мове, норавах і г. д.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гара́чы, -ая, -ае.

1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.

Гарачая пліта.

Гарачае лета.

Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.

2. перан. Поўны сілы, страсны, палкі.

Г. заступнік.

3. перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.

Гарачая работа.

Г. бой.

Гарачая пара жніва.

4. перан. Запальчывы, нястрыманы.

Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.

Па гарачых слядах — адразу.

Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вільго́тны, ‑ая, ‑ае.

Насычаны, пакрыты вільгаццю; мокры. Плуг шуршэў пад скібаю, раскідаў вільготную зямлю на крыгі-кавалкі. Баранавых. — Мне цёпла, — адказаў хлапец і, зняўшы вушанку, прыгладзіў вільготны чуб. Кулакоўскі. // У якім залішне многа вільгаці; сыры. Вільготны склеп. Вільготны клімат. □ Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

erhöhen

1. vt

1) па(д)выша́ць, павялі́чваць

2) (ве́льмі, залі́шне) узніма́ць, узно́сіць

2. ∼, sich павыша́цца, павялі́чвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)