Мітэнка ’жаночая пальчатка без пальцаў’ (ТСБМ), рус.митенка ’скураная пальчатка’. З франц.mitaine ’тс’ (праз польск.mitenka), якое з нар.-лац.*medietāna ’раздзеленая пасярэдзіне’ (Фасмер, 2, 629).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́льма ’жаночая доўгая накідка без рукавоў’ (ТСБМ). Відаць, праз рускую мову ад уласнага імя Та́льма — прозвішча французскага акцёра Francois-Joseph Talma (ЕСУМ, 5, 510; Фасмер, 4, 16).
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЕ КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «БЕЛАВЕ́ЖА» ў Аргенціне.
Існавала ў 1938—49. Аб’ядноўвала каля 400 беларусаў-эмігрантаў (1942). Пры т-ве дзейнічалі жаночая і маладзёжная секцыі, драм. гурток, бібліятэка-чытальня (больш за 1 тыс. тамоў). У маі 1939 увайшло ў Федэрацыю бел. арг-цый у Аргенціне і разам з ёй у 1941 далучылася да Славянскага саюза Аргенціны — аб’яднання прасав., пракамуніст. арыентацыі. З 1945 наз.Бел.т-ва Я.Коласа. Дзейнасць т-ва забаронена пасля асуджэння аргенцінскімі ўладамі Слав. саюза як антыдзярж. арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАЛО́ЦКАЯ (Людміла Васілеўна) (н. 27.12.1949, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1974). Працавала ў выд-ве «БелСЭ» (1974—84), на Бел. тэлебачанні, нам.гал. рэдактара час. «Пралеска» (1991—95), у выд-ве «Полымя», з 1996 у час. «Адукацыя і выхаванне». Друкуецца з 1967. Аўтар зб-каў вершаў «Сакавік» (1974), «Радаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989), «Струны памяці» (1991). Асн. тэма творчасці — жаночая доля, каханне і пошукі жыццёвай гармоніі. Паэтэса чулая да маст. слова, настойлівая ў пошуку сродкаў узбагачэння паэт. тэматыкі. Пераклала на бел. мову раман В.Скота «Айвенга» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШЫКАЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (1858—1920),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскі ін-т грамадзянскіх інжынераў (1886). У 1895—1902 віцебскі губ. архітэктар, у 1902—17 губ. інжынер Віцебска, адначасова ў 1895—1917 Полацкі епархіяльны архітэктар. Паводле праектаў К. і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны Крыжаўзвіжанская царква (1897) у Полацку, жаночая Марыінская гімназія (1902) у Віцебску. Вёў рэканструкцыю будынкаў духоўнай кансісторыі (1900), буд-ва пазямельна-сялянскага банка (1912—15, аўтар інж. К.Тарасаў) у Віцебску. Праектаваў і ажыццяўляў буд-ва цэркваў, царк.-прыходскіх школ, жылых дамоў у вёсках Віцебшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нажу́тка ’жакет’ (Жд. 1, Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), ’летнік з сівага даматканага сукна’ (навагр., Нар. сл.), ’безрукаўка’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). З польск.narzutka ’жаночая накідка’, ад narzucić ’накінуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сэ́рдак ’безрукаўка на аўчыне’ (Сцяшк.), сэрда́к ’кароткае жаночае суконнае адзенне’ (палес., ЛА, 4; Сакал.). Гл. сардар пра ўнутраную форму ці народнаэтымалагічнае асэнсаванне сведчыць сярэ́днік ’жаночая куртка’ (Жд. 2).
Разм. Паказацца на момант у руху і знікнуць, прамільгнуць. У варотах мільганулася жаночая постаць з вёдрамі.Колас.//перан. Хутка і нечакана з’явіцца ў памяці. Адна ідэя мільганулася ў мяне ў галаве. Але перш, я павінен быў зноў знайсці таксі.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
shirt
[ʃɜ:rt]
n.
1) мужчы́нская кашу́ля, саро́чка f.
2) жано́чая блю́зка ў падо́бным сты́лі
•
- keep one’s shirt
- lose one’s shirt
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)