палітычны і дзярж. дзеяч Ізраіля. Жыла ў Кіеве і Пінску. З 1906 у ЗША. Працавала настаўніцай. Актывістка сіянісцкага рабочага руху. З 1921 у Палесціне, удзельнічала ў стварэнні кібуцаў. З 1924 прадстаўнік свайго кібуца ва Усеагульнай канфедэрацыі працы (Гістадруце), у 1928—31 сакратар Жаночага рабочага к-та Гістадрута. З пач. 1940-х г. працавала ў Паліт. аддзеле Яўр. агенцтва, выконвала розныя дыпламат. даручэнні агенцтва. У 1948—49 пасол Ізраіля ў СССР. З 1949 дэп. парламента (кнесета), у 1949—56 міністр працы і сац. забеспячэння, 1956—66 міністр замежных спраў. У 1966—68 ген. сакратар Рабочай партыі Ізраіля, з 1969 старшыня Ізраільскай партыі працы. У 1969—74 прэм’ер-міністр Ізраіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАТЭНІ́Я (ад неа... + грэч. teinō расцягваю, падаўжаю),
здольнасць арганізмаў дасягаць палавой спеласці і размнажацца на ранняй стадыі развіцця. У раслін Н. трапляецца ў некат. моха-, дзераза- і папарацепадобных, у гола- і пакрытанасенных (напр., у крапівы на стадыі праростка). Н. тлумачаць паходжанне жаночагагаметафіта. У жывёл Н. вядома ў некат. земнаводных, ракападобных, насякомых, чарвей на лічынкавай стадыі (напр., лічынка амбістомы—аксалотль, пячорны пратэй, сляпы трытон, сірэна і інш.). Затрымка метамарфозаў у земнаводных звязана з паніжанай функцыяй шчытападобнай залозы.
Здольнасць да Н. мае прыстасавальнае значэнне для тых відаў арганізмаў, у антагенезе якіх адбываецца змена асяроддзя пражывання, асабліва калі ва ўмовах існавання дарослай стадыі адбываюцца значныя змены, часам вельмі неспрыяльныя. У такіх выпадках Н. павялічвае шанцы віду на выжыванне. Н. адрозніваецца ад педагенезу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁТЭР ((Noether) Амалі Эмі) (23.3.1882, г. Эрланген, Германія — 14.4.1935),
нямецкі матэматык, адна з заснавальнікаў абстрактнай алгебры. Скончыла Эрлангенскі ун-т (1902), дзе першай з жанчын Германіі атрымала ступень д-ра навук (1907). У 1922—33 праф. Гётынгенскага ун-та, у 1928—29 выкладала ў Маскоўскім ун-це. З 1933 праф.жаночага каледжа ў г. Брын-Мор (ЗША). Навук. працы па алгебры (тэорыі ідэалаў, гіперкамплексных сістэм, дыферэнцыяльных інварыянтаў і інш.). Увяла паняцце групы з аператарамі, даказала тэарэму аб гомеамарфізмах і ізамарфізмах, развіла агульную тэорыю выключэння і тэорыю алгебраічных мнагастайнасцей. Сфармулявала адну з фундаментальных тэарэм тэарэт. фізікі (гл.Нётэр тэарэма).
Літ.:
Вейль Г. Математическое мышление: Сб.: Пер. с англ. и нем. М., 1989. С. 274—292.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Па́ва ’самка паўліна’ (ТСБМ, ТС, КЭСлаг.). Рус.па́ва ’тс’, пав ’паўлін’, укр.па́ва, чэш., славац.pav, польск., в.- і н.-луж.paw. Ст.-бел.павъ (са ст.-польск.pawv — Булыка, Запазыч., 234; ён жа, Лекс. запазыч., 145). У слав. мовы запазычана з лац.pavo ’паўлін’ праз ст.-в.-ням.pfawo ’тс’ (Фасмер, 3, 181). Па́ва — карэлятыўная форма жаночага роду да паў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шпі́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.
1. Прыстасаванне ў выглядзе вілачкі для заколвання валасоў.
Сколваць валасы шпількай.
2. Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне — галоўку.
Заколваць кішэню шпількай.
3. Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночага галаўнога ўбору.
4. Тонкі і высокі абцас на жаночым туфлі (разм.).
5.перан. З’едлівая заўвага (разм.).
Падпусціць шпільку каму-н.
|| прым.шпі́лечны, -ая, -ае (да 1—3 знач.) ішпі́лькавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гомагаме́тнасць
(ад гома + гаметы)
генетычная раўнацэннасць гамет жаночага або мужчынскага полу па тыпу палавой храмасомы, якую мае кожная гамета дадзенага полу (параўн.гетэрагаметнасць).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фуэтэ́
(фр. fouette)
фігура класічнага жаночага танца, якая складаецца з павароту на пальцах адной нагі пры адначасовым кругавым руху ў паветры другой нагі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
су́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Памянш.да сумка (у 1 знач.). Косцік апрануў бацькаў неданосак-куртачку, шапку, узяў з пячуркі рукавіцы і пайшоў. За ім — Шпрка з сумачкай за плячыма.Брыль.// Невялікая сумка (звычайна для грошай і некаторых прыналежнасцей жаночага туалету). — Дзе гэта я паклала ключы? — данёсся прыглушаны голас дзяўчыны, і Змітрок пачуў, як шчоўкнуў замочак сумачкі.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.
Д. салдат.
Засталося д. калег;
б) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.
Нас было д.;
в) з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць маладых істот.
Д. дзяцей.
Д. парасят;
г) з множналікавымі назоўнікамі.
Д. калёс.
Д. сутак;
д) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.
Д. туфель.
Д. шкарпэтак;
е) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.
Сустрэць дзевяцярых.
Яда на дзевяцярых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пяцёра, пяцяры́х, пяцяры́м, пяцяры́мі, ліч.зб.
Пяць (падліковага значэння не мае; ужыв. з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас.займ. ў мн. л. і без залежнага слова).
П. мужчын. П. сірот.
Іх там працуе п.: два мужчыны і тры жанчыны. П. свіней. П. сутак. П. калёс. П. ботаў. П. рукавіц.
◊
За пяцярых (працаваць, есці і пад.) — вельмі многа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)