ВАЛО́ДЗЬКА Іосіф Ігнатавіч (ліст. 1887, в. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 20.12.1937),
дзяржаўныдзеячБССР. У 1918 сакратар Замір’еўскага падп. падрайкома РКП(б). З 1919 пам. ваенкома ў Навагрудку, ваенком Рагачоўскага пав., з 1920 ваенком Гомельскай губ. З 1922 старшыня выканкома Магілёўскага павятовага, Бабруйскага раённага Саветаў. З 1928 нам. наркома земляробства БССР. У 1929—30 старшыня Віцебскага акр., з 1931 Мінскага гар. выканкомаў. У 1933—37 нач. упраўлення сувязі БССР, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР, з 1937 — па Казахскай ССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1929—37. Чл.ЦВКСССР і ЦВКБССР. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ Аляксандр Ксаверавіч (1891, в. Баяры Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1937),
дзяржаўныдзеячБССР. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1913 у арміі. У кастр. 1917 удзельнік узбр. паўстання ў Харкаве, потым старшыня ЧК пры Харкаўскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1918 у Беларусі, адзін з арганізатараў падп. бальшавіцкай арг-цыі, партыз. атрадаў у Навагрудскім пав., старшыня Замір’еўскага падп. падрайкома РКП(б), Сноўскага рэўкома. З 1919 старшыня Навагрудскага пав.ВРК, чл. Навагрудскага пав.к-та КП(б)ЛіБ, у Чырв. Арміі. З 1924 у Наркамаце земляробства БССР, з 1936 нам. наркома. Беспадстаўна рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ Міхаіл Васілевіч (н. 16.8.1925, в. Дубравіца Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
дзяржаўныдзеяч Беларусі. Засл. будаўнік Беларусі (1964). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1954). З 1948 на Мінскім маторарамонтным з-дзе, з 1954 майстар, прараб, нач.буд. ўпраўлення, кіраўнік будтрэста ў Мінску і Салігорску. З 1966 нам. міністра буд-ваБССР. У 1967—77 старшыня Мінскага гарвыканкома, у 1977—78 1-ы нам. старшыні Дзяржплана БССР, з 1978 нам., з 1983 1-ы нам., у 1986—90 Старшыня Савета Міністраў БССР. Чл.ЦККПБ у 1971—90, ЦККПСС у 1986—90. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1970—90, СССР у 1984—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТЧЭ́НЯ Іван Міхайлавіч (н. 13.8.1948, в. Таль Любанскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўныдзеяч Беларусі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1975), Мінскую вышэйшую парт. школу (1986). З 1967 на гасп., сав. і парт. рабоце. З 1986 старшыня Вілейскага райвыканкома, адначасова 1-ы сакратар гаркома КПБ. З 1990 дэпутат, чл. Прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1992 каардынатар Рабочай групы Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У 1993—98 выканаўчы сакратар СНД. З 1996 чл. Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. З мая 1998 1-ы нам. выканаўчага сакратара СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАРА́Н Роберт Седракавіч (н. 31.8.1954, г. Ханкэнды, Нагорны Карабах),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Арменіі. Скончыў Ерэванскі політэхн.ін-т (1982). У 1980—88 на камсамольскай і парт. рабоце ў Нагорным Карабаху. З лют. 1988 адзін з удзельнікаў руху за незалежнасць Нагорнага Карабаха, адзін са стваральнікаў (1989) і кіраўнік грамадска-паліт. арг-цыі «Міяцум» («Уз’яднанне»). З 1989 дэп. Вярх. Савета Арменіі, адначасова (з 1997) дэп. Вярх. Савета Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР). У 1992—94 прэм’ер-міністр НКР, выконваючы абавязкі старшыні Дзярж.к-та абароны НКР. Са снеж. 1994 прэзідэнт НКР. З сак. 1997 прэм’ер-міністр Арменіі. З сак. 1998 прэзідэнт Арменіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ ЕН САМ (н. 20.12.1927, г. Пусан, Карэя),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Рэспублікі Карэя. Скончыў Сеульскі ун-т. З 1954 дэпутат Нац. асамблеі. У 1970-я г. ўзначальваў памяркоўную апазіцыю рэжыму прэзідэнта Пак Чжон Хі (лідэр Новай дэмакр. партыі). Пасля прыходу да ўлады Чон Ду Хвана (1979) пазбаўлены права займацца паліт. дзейнасцю. З 1985 разам з Кім Тэ Чжунам узначальваў рух за дэмакратызацыю ў краіне, пасля разрыву з ім (1987) далучыўся да прэзідэнта Ро Дэ У (з 1990 яго пераемнік на пасадзе лідэра Дэмакр. ліберальнай партыі). У 1993—98 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Праводзіў курс на барацьбу з карупцыяй у дзярж. апараце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ ЧЭН ІР (н. 16.2.1942, паводле афіц. звестак лагер кар. партызан каля гары Пэктусан на Пн Карэі),
дзяржаўны, парт. і ваен.дзеячКар. Нар.-Дэмакр. Рэспублікі (КНДР). Сын Кім Ір Сена. Скончыў Пхеньянскі ун-т (1964). Працаваў у апараце ЦКПрац. партыі Карэі (ППК).З 1973 сакратар ЦК, з 1974 чл. Паліткамітэта ЦК, з 1980 чл.
Прэзідыума Палітбюро ЦК ППК і чл.Цэнтр.ваен.к-та ППК. У 1980 афіцыйна абвешчаны пераемнікам Кім Ір Сена. З крас. 1993 старшыня К-та абароны КНДР. Пасля смерці Кім Ір Сена (ліп. 1994) фактычны кіраўнік КНДР, у т. л.вярх. галоўнакамандуючы. Ген. сакратар ЦК ППК з 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГІН Міхаіл Васілевіч (1900, с. Марчугі Васкрасенскага р-на Маскоўскай вобл. — 31.7.1956),
дзяржаўны і парт.дзеячБССР. У 1918—20 у Чырв. Арміі. З 1937 старшыня Слуцкага акр. выканкома, старшыня Аргкамітэта ЦВКБССР па Мінскай вобл., нам. старшыні СНКБССР, адначасова са студз. 1939 2-і сакратар ЦККП(б)Б. У 1941—49 1-ы сакратар Новасібірскага абкома ВКП(б). Потым у Савеце па справах калгасаў пры СМСССР і Мін-ве сельскай гаспадаркі СССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1938—41, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1939—41. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47, Вярх. Савета СССР у 1937—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ СЫН МАН (26.3.1875, б.прав. Хванхэ, Кар. Нар.-Дэмакр. Рэспубліка — 19.7.1965),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Рэспублікі Карэя. Д-р філасофіі (1910). Знаходзіўся ў роднасных сувязях з дынастыяй Лі. Скончыў Вашынгтонскі, Прынстанскі і Гарвардскі ун-ты (ЗША). З 1896 удзельнік кар.нац. руху; у 1898—1904 зняволены за арганізацыю студэнцкіх дэманстрацый. З 1904 у ЗША. У 1919—39 прэзідэнт т.зв.Кар. часовага ўрада ў выгнанні. У вер. 1945 вярнуўся ў Карэю з амер. войскамі. З 1948 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Пад націскам масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у крас. 1960 падаў у адстаўку. З 1960 у эміграцыі на Гавайскіх а-вах (ЗША).
дзяржаўныдзеяч Мексікі. Скончыў Нац.аўт.ун-т Мексікі, Політэхнічны ін-т у Мехіка, Гарвардскі ун-т (ЗША). З 1960 на кіруючых пасадах у вышэйшых фін. установах і дзярж. апараце, у т. л.нам. міністра фінансаў (1972—73 і 1978), міністр па праграміраванні і бюджэце (1979—81). Прэзідэнт Мексікі ў 1982—88. Праводзіў палітыку аздараўлення нац. эканомікі, стрымлівання інфляцыі, барацьбы з беспрацоўем; у знешняй палітыцы выступаў супраць іншаземнага ўмяшання ў справы лац.-амер. краін. Пры ім Мексіка ўваходзіла (з 1983) у «Кантадорскую групу» па мірным урэгуляванні ў Цэнтр. Амерыцы.