даба́віць сов. доба́вить, приба́вить; (в небольшом количестве — ещё) подба́вить;
д. два́ццаць капе́ек — доба́вить (приба́вить) два́дцать копе́ек;
д. со́лі ў суп — приба́вить (подба́вить) со́ли в суп
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
крамса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм.
1. Праводзіць лініі, рабіць драпіны на чым‑н.; крэмзаць. Крамсаць паперу. □ Крамсалі вострыя пешні сухі, утрамбаваны грунт. Шынклер. // Успыхваючы, асвятляць; бліскаць, паласаваць. Неба спахмурнелае крамсаюць Дваццаць шэсць ахвярных бліскавіц. Дваццаць шэсць бакінскіх камісараў Навальніца хоча блаславіць. Барадулін. / у перан. ужыв. З гадоў, калі неба крамсалі Узнятыя гневам клінкі, Прыходзяць да нас камісары — Духоўныя нашы бацькі. Бураўкін.
2. Ірваць, рэзаць на кускі. — Будзе доўга ён у мяне памятаць, як газеты крамсаць на цыгаркі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак.
1. Лічачы, устанавіць колькасць, лік каго‑, чаго‑н. Налічыць пяць рублёў. □ Хворы ў лыжачку палічыў дваццаць кропель, валіў вадою, выпіў і паморшчыўся. Бядуля. Як толькі.. [Сяргей Карага] палічыў «дваццаць адзін», пачуўся другі стрэл, больш густы і моцны. Колас.
2. Лічачы, дабавіць лішнюю суму; пералічыць. Налічыць лішніх два рублі.
3. Вызначыць дабаўку да якой‑н. сумы; прылічыць звыш чаго‑н. Налічыць пяць рублёў пені. Налічыць працэнты на пазыку.
4. Залічыць на чый‑н. рахунак які‑н. від аплаты. Налічыць заработную плату.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІСА́ЕЎ Ягор (Георгій) Аляксандравіч (н. 2.5.1926, в. Коршава Баброўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
рускі паэт. Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага (1955). Друкуецца з 1945. Аўтар лірычных вершаў, балад, паэмы «Над хвалямі Дуная» (1953). Лірыка-філас., антыфаш. дылогія «Суд памяці» (1962) і «Даль памяці» (1977, за абедзве паэмы Ленінская прэмія 1980) аб прычынах узнікнення фашызму ў Германіі, эмацыянальнае сведчанне сучасніка пра час, мір, працу і нар. спадзяванні, роздум пра лёс пасляваен. Еўропы. Творы вызначаюцца маштабнай вобразнасцю, сімвалічнасцю, абагульненасцю, вострадрам. успрыняццем жыцця, трагічным гратэскам, філас.-публіцыстычнай глыбінёй. Тэмы лірычнай сац.-філас. трылогіі з паэм «Мае асеннія палі», «Дваццаць пятая гадзіна», «Паляўнічы забіў жураўля» (1980-я г.) — вайна і мір, лёс чалавека і чалавецтва. Аўтар празаічных твораў, кніг пра псіхалогію творчасці, літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў.
Тв.:
Избр. произв. Т. 1—2. М., 1990;
Жизнь прожить М., 1979;
Колокол света. М., 1984, Чувство глагола. М., 1985;
Миг вечности: Поэмы. М., 1986.
Літ.:
Числов М.М. Егор Исаев. Очерк творчества. 2 изд. М., 1990.
І.У.Саламевіч.
т. 7, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
летуце́ннасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць летуценнага; схільнасць да мар, летуцення. Вера ўсміхнулася: дваццаць тры гады, а летуценнасць у яе нейкая дзіцячая. Асіпенка.
2. Тое, што і летуценне (у 1 знач.). Ратуе мяне ад летуценнасці званок. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вага́, -і́, ДМ вазе́, мн. ва́гі і (з ліч. 2, 3, 4) вагі́, ва́гаў, ж.
1. толькі адз. Цяжар каго-, чаго-н., які вызначаецца ўзважваннем.
Вызначыць вагу тавару.
Вагой у дваццаць кілаграмаў.
Меры вагі.
Барэц цяжкай вагі.
2. толькі адз., перан. Уплыў, аўтарытэт, значэнне.
Мець вагу ў калектыве.
3. Прылада для ўзважвання чаго-н.
Аўтаматычныя вагі.
◊
На вагу золата — вельмі дорага.
|| прым. вагавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
Вагавыя катэгорыі барцоў.
В. збор.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ха́та, -ы, ДМ ха́це, мн. -ы, хат, ж.
1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення.
2. Унутраная частка такой пабудовы.
Х. была чыста прыбрана.
За чысцінёй у хаце сочаць, але ад парога хаты не мятуць (з нар.).
3. Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям’я.
Пасёлак у дваццаць хат.
|| памянш. ха́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1 і 2 знач.).
|| прым. ха́тні, -яя, -яе (да 1 і 2 знач.).
Хатнія дзверы.
Хатнія рэчы.
Хатняя работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наве́двальнік, ‑а, м.
Той, хто наведвае каго‑, што‑н., прыходзіць, наведваецца куды‑н., да каго‑н. У рэдакцыю заходзілі ўсё новыя і новыя наведвальнікі. Хведаровіч. Ужо хвілін дваццаць прайшло, як трэба было пачаць прыём наведвальнікаў. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадула́дны, ‑ая, ‑ае.
Які не знаходзіцца пад уладай, уплывам каго‑, чаго‑н. За дваццаць пяць гадоў многае забылася, але ў памяці засталіся дэталі, непадуладныя часу. Дзенісевіч. Нават у сабе самім Міця адчувае цёмную, непадуладную свядомасці сілу. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урві́цель, ‑я, м.
Разм.
1. Хапуга, хабарнік. [Турава:] — Колькі плаціш [за кватэру]? [Стэфка:] — Дваццаць пяць. — Ого-о! Ну і ўрвіцелі! Хапуны! — Турава злосна і брыдка вылаялася. Савіцкі.
2. Лаянк. Галаварэз, вісус. [Мацей Хмылю:] — Скідай дровы, урвіцель чортаў, не трэба далей везці. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)