прыда́такДадатковы ўчастак поля да сядзібы або палоскі; кароткая палоска (Рэч., Стаўбц.).
□ ур. Прыда́ткі Пе́ршыя Стаўбц. (Прышч.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
сакрэ́т¹, -у, М -рэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Тое, што падлягае захаванню ўпотай, аб чым не гавораць усім.
Не выдаць с.
У мяне няма сакрэтаў ад бацькоў.
2.чаго. Тайны спосаб вырабу.
С. вытворчасці.
С. прыгатавання каньяку.
3.чаго. Скрытая прычына.
С. поспеху.
4. Мудрагелістая канструкцыя ў якім-н. механізме.
Замок з сакрэтам.
5.Дадатковы патайны пост, які размяшчаецца вартаўнічай аховай на найбольш небяспечных подступах праціўніка.
Назначыць байцоў у с.
◊
Не рабіць сакрэту — не ўтойваць чаго-н., калі гэта не выклікаецца патрэбамі.
|| прым.сакрэ́тны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).
Вельмі сакрэтна (прысл.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
унтэрто́н
(ням. Unterton, ад unter = ніжэйшы + Ton = гук)
муз.дадатковы, больш нізкі тон, які ўзнікае пры гучанні асноўнага тона і надае яму асаблівае адценне або тэмбр (параўн.абертон).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пры́смак ’дадатковы, пабочны смак, які прымешваецца да смаку чаго-небудзь’ (Растарг., ТСБМ), прысма́к ’тс’ (Байк. і Некр.), ’добры, прыемны смак’ (Нас.), таксама прысма́ка, прысма́кі ’ласункі, салодкае; смачныя, асабліва прыгатавання стравы’; ’прыправа’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Нік. Очерки, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг., Бяльк., Нар. сл., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж прысма́чыті ’заправіць’ (З нар. сл.). Рус.при́сма́к ’прыемны смак; прыправа; ласунак’, укр.присма́ка ’прыправа; ласунак’. З польск.przysmak ’прыправа, ласунак’ (Фасмер, 3, 366). Параўн. смак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПЫ́РСКВАЛЬНІК,
машына для апырсквання раслін растворамі, суспензіямі ці эмульсіямі ядахімікатаў. Выкарыстоўваюць для барацьбы з пустазеллем, шкоднікамі і хваробамі, пры дэфаліяцыі і дэзінсекцыі памяшканняў. Бываюць самалётныя, трактарныя (прычапныя і навясныя) і ранцавыя; гідраўлічныя і вентылятарныя.
У гідраўлічных апырсквальніках рабочая вадкасць распыльваецца фарсункамі за кошт лішкавага ціску ў гідрасістэмах. У вентылятарных вадкасць распыльваецца, акрамя фарсунак, паветраным патокам ад вентылятара. На Беларусі асвойваецца вытв-сць гідраўлічных апырсквальнікаў (ОПШ-15М) з дадатковым абсталяваннем для прыгатавання раствораў пестыцыдаў непасрэдна ў апырсквальніках.
Л.Я.Сцяпук.
Навясны універсальны апырсквальнік ОН-400.Прынцыповая схема апырсквальніка ОПШ-15М: Б1, Б2 — бакі асноўны і дадатковы; П — помпа; РЦ — рэгулятар ціску напорнай магістралі; МН — манометр; К1, К2 — калектары напорны і зліўны; Ф1, Ф2, Ф3 — фільтры; В1, В2, В3 — вентылі; УМ — узроўнямеры; КМ1, КМ2 — краны; Р — рухавік мяшалкі; Э1, Э2 — эжэктары; СЦ, СПР1, СПР2, СК1, СК2 — цэнтральная, прамежкавыя і крайнія секцыі штангі; РВ — распыляльнік; ВП — выканаўчае прыстасаванне; ДС — датчык скорасці; РМ — расходамер; БК — блок кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даба́вакДадатковы ўчастак зямлі да сядзібы, які знаходзіцца ў другім месцы (Слаўг., Стол.). Тое ж даба́ўка, дабаўное, даба́вінне (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ба́нда
(іт. banda)
1) група злачынцаў, разбойнікаў;
2) медны духавы аркестр, які ў некаторых операх суправаджае дзеянне на сцэне або за сцэнай, зрэдку ўводзіцца ў сімфанічны аркестр як дадатковы ансамбль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Высако́сны (БРС). Рус.високо́сный, укр.високо́сний, балг. (з рус.) високо́сен, макед.високосен. Ст.-рус.висекостъ сустракаецца ў помніках з XIII ст. Утворана ад високосъ (< больш старажытнага високостъ) ’дадатковы дзень у лютым’ з дапамогай суф. ‑ьн (Шанскі, 1, В, 106). Високостъ, відавочна, з *висекъстъ, адкуль висекостъ, потым у выніку асіміляцыі — ст.-рус. форма. Крыніцай ст.-рус. слова з’яўляецца с.-грэч.βίσεξτος з лац.bissextus, літаральна ’двойчы шосты’ (Гл. Шанскі, там жа; Фасмер, 1, 320; Рудніцкі, 1, 399). Форма высакосны збліжана з высокі (Савінаў, РФВ, 21, 37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДАРО́ЖНАЕ АДЗЕ́ННЕ,
шматслойная канструкцыя праезнай ч.аўтамабільнай дарогі, прызначаная стварыць роўную, трывалую і шурпатую паверхню для руху трансп. сродкаў. Успрымае нагрузку ад колаў машын, перадае яе ў разгрупаваным выглядзе на земляное палатно, ахоўвае яго ад увільгатнення і прамярзання.
Д.а. складаецца з дарожнага пакрыцця і адна- або шматслойнай асновы. Дарожнае пакрыццё бывае ўдасканаленае капітальнае (цэмента- або асфальтабетоннае, мазаічнае і брусчатае маставое на трывалай аснове), удасканаленае аблегчанае (чорнае друзавае і чорнае жвіровае на аснове з каменных матэрыялаў), пераходнае (грунтадрузавае, грунтажвіровае і грунтавое, умацаванае вяжучымі матэрыяламі, маставое з колатага каменю), ніжэйшае (грунтавое, палепшанае дамешкамі жвіру, друзу або пабудаванае з аптымальных грунтавых сумесей). Аснову адзення робяць з цэмента- і асфальтабетону, шчэбеню, гравію, з грунтоў, умацаваных вяжучымі рэчывамі і інш. Можа мець гідра- або цеплаізаляцыйныя праслойкі, трубчасты дрэнаж. У Беларусі дарогі агульнага карыстання маюць Д.а. (1997, у %): цэментабетоннае 3,5, асфальтабетоннае 63,5, чорнае жвіровае і чорную шашу 3, белую шашу 0,1, маставое 0,5, жвіровае 29,4.
І.І.Леановіч.
Дарожнае адзенне: 1 — дадатковы слой асновы; 2, 3 — слаі асновы; 4, 5 — ніжні і верхні слаі дарожнага пакрыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЗІ́РАВАННЕў кібернетыцы,
пераўтварэнне паведамлення (інфармацыі) у сукупнасць сімвалаў (кодавае слова), сігналаў ці інш., складзеную ў адпаведнасці з выбраным кодам; атаясамліванне сімвалаў (або іх груп) аднаго кода з сімваламі другога. Прызначана для ўзгаднення формы паведамлення з дадзеным каналам сувязі, прыладамі апрацоўкі і захоўвання інфармацыі. Аперацыя, адваротная К., наз. дэкадзіраваннем. Тэарэт. асновы К. закладзены амер. матэматыкам і інжынерам К.Э.Шэнанам (1950-я Г.).
У інфармацыі тэорыі К. выкарыстоўваюць для змяншэння лішкавасці паведамленняў і ўплыву перашкод, якія скажаюць паведамленні пры перадачы па каналах сувязі. Таму выбар новага кода ўзгадняецца са стат. структурай крыніцы паведамленняў. У пэўнай ступені такое ўзгадненне маюць коды тэлеграфныя, напр., паслядоўнасці літар і лічбаў з дапамогай кода Морзе пераўтвараюцца ў пэўныя камбінацыі кропак і працяжнікаў, а сімвалам паведамлення, якія найб. часта сустракаюцца, адпавядаюць больш кароткія з іх. Пры вылічэннях на ЭВМнайб. важныя двайковае К., пры якім кожнай літары ўзаемна адназначна адпавядае байт, і двайковыя пазіцыйныя коды (прамы, адваротны, дадатковы), дзе паслядоўныя элементы кодавага слова адпавядаюць паслядоўным двайковым разрадам зыходнага ліку.