горад у паўд.ч. Нігерыі. Адм. ц. штата Бендэл. Засн. ў 12 ст. У сярэднія вякі (Вял. Бенін) і да канца 19 ст. сталіца дзяржавы Бенін. 203 тыс.ж. (1991). Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Прадпрыемствы па перапрацоўцы натуральнага каўчуку, вырабе шын, алейныя і лесапільныя з-ды, дрэваапр. і мэблевыя ф-кі. Вытв-сцьсінт. дываноў. Гандл. цэнтр (пальмавыя ядры і алей, арэхі кола, какава, каўчук, каштоўная драўніна). Разьбярства па дрэве, слановай косці і інш. саматужныя рамёствы. Паблізу нафтапромыслы. Унікальная калекцыя бронзавай скульптуры 15—17 ст.Ун-т. Этнагр. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНЕ́ННЕ,
тэхніка апрацоўкі паверхні прыродных і сінт. мінералаў-самацветаў, каляровага і бясколернага шкла, хрусталю для ювелірных і тэхн. мэт, хрустальнага посуду (гл.Гранільная справа).
На Беларусі граненне шкла і хрусталю вядома з 18 ст. на мануфактурах ва Урэччы (Любанскі р-н) і Налібаках (Стаўбцоўскі р-н), у Крычаве, Ушаках (Чэрыкаўскі р-н), Ільі (Вілейскі р-н), Гродне і інш. Для дэкарыравання посуду выкарыстоўвалі розныя віды гранення: «у брыльянт», «зоркі», «ромбы», «сценкі» і інш. Граненнем карысталіся пры апрацоўцы люстэркаў, пры вырабе асвятляльнай арматуры з хрусталю. Цяпер на з-дах найб. папулярнае граненне — «алмазнае» і «шырокая грань».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́Л,
2 геаграфічныя расы (падвіды) аленя высакароднага: М. алтайскі (Cervus elaphus sibiricus) і М. цянь-шанскі (C. e. songaricus). Пашыраны ў Цэнтр. Азіі (Алтай, Цянь-Шань, Паўд. Сібір, Кітай, Манголія). Жывуць у рэдкалессі, на ўзвышшах, у гарах.
Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,6 м, маса да 500 кг. Ствол рагоў моцны, тоўсты, ад яго адыходзіць да 7 адросткаў, 4-ы самы вялікі. Расліннаедныя (трава, лісце, кара дрэў, плады, ягады. грыбы, лішайнікі). Нараджаюць 1 дзіцяня. Гадуюць на фермах. Маладыя неакасцянелыя рогі (панты) М. выкарыстоўваюць пры вырабелек. прэпарату пантакрыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д ХАЛАДЗІ́ЛЬНІКАЎ.
Засн. ў 1959 у Мінску на базе майстэрняў па вырабе тавараў хатняга ўжытку; з 1977 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Атлант», з 1993 акц.т-ва«Атлант» закрытага тыпу. У 1962 выпусціў першы халадзільнік «Мінск-1», з 1964 пачалася серыйная вытв-сць халадзільнікаў маркі «Мінск». З 1978 пачаўся выпуск быт. маразільнікаў. Халадзільнік «М-12» адзначаны Вял. залатым медалём міжнар. кірмашу ў Лейпцыгу (1977), шэраг інш. відаў — прызам Залаты «Трафей якасці» (1992, 1993, 1994). Асн. прадукцыя (1999): быт. халадзільнікі, маразільнікі і прамысл. абсталяванне. Больш за 80% прадукцыі экспартуецца.
Вытворчы корпус і зборачны цэх Мінскага завода халадзільнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
амінафено́лы
(ад аміны + фенолы)
арганічныя крышталічныя злучэнні, вытворныя фенолу, якія вызначаюцца амфатэрнасцю; выкарыстоўваюцца пры вырабе фарбавальнікаў, лакаў, у фатаграфіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сальве́нт
(лац. solvens, -ntis = які растварае)
вадкая сумесь араматычных вуглевадародаў; выкарыстоўваецца як растваральнік пры вырабе лакаў, гумы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ферабо́р
(ад фера- + бор)
сплаў жалеза з борам, які выкарыстоўваецца пры вырабе сталі з меншым змяшчэннем у ёй кіслароду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
феравана́дый
(ад фера- + ванадый)
сплаў жалеза з ванадыем, які выкарыстоўваецца ў якасці дамешку пры вырабе леправаных (гл.легіраваць) сталей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хлорбензо́л
(ад хлор + бензол)
арганічнае злучэнне, араматычны галагеназмяшчальны вуглевадарод, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік, пры вырабе некаторых лакаў, фарбавальнікаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
брак
(польск. brak, ад ням. Brack)
1) недабраякасны, з заганай выраб, тавар, а таксама сама загана ў вырабе, тавары (напр. дапусціць б.);
2) нястача, недахоп чаго-н. (напр. б. сілы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)