Пачухаць патыліцу — паклапаціцца, падумаць, як выйсці з цяжкага становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́біцца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; зак.
1.Разм.Выйсці, выбрацца з цяжкасцямі адкуль‑н., куды‑н. Выбіцца з лесу на шлях. □ Пятляючы завулкамі,.. незнаёмы нарэшце выбіўся на вуліцу.Навуменка.// Стаць кім‑н. пасля доўгіх намаганняў. Фёдар.. з простага шафёра выбіўся ў памочнікі галоўнага механіка, жыць яны сталі багацей, часцей траплялася вольная капейка.Кірэенка.// Вызваліцца з чаго‑н., пераадолець што‑н. Выбіцца з галечы.
2.(1і2ас.неўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго‑н. на паверхню. Выбіўся агонь з-пад страхі. □ Мы пакрочылі па схілу ляснога ўзгорка, збіраючы свежыя пралескі. Іх выбілася тут вельмі шмат.Кірэенка.З-пад хусткі на маршчыны ілба і твару выбіліся пасмы сівых валасоў.Брыль.
3.Разм. Разбіцца (пра шкло). Шыба выбілася.
•••
Выбіцца з графіка — парушыць устаноўлены расклад, графік.
Выбіцца з каляіны (каляі) — перастаць весці звычайнае, прывычнае жыццё.
Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, аслабець, знемагчы.
Выбіцца на дарогу — тое, што і выйсці на дарогу (гл.выйсці).
Выбіцца са сну — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.
Выбіцца ў людзі — тое, што і выйсці ў людзі (гл.выйсці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕРЫФІКА́ЦЫЯ (ад лац. verus сапраўдны + facio раблю),
праверка, эмпірычнае пацвярджэнне тэарэт. палажэнняў навукі праз супастаўленне іх з аб’ектамі, за якімі вядзецца назіранне, фактычнымі данымі, эксперыментам; прынцып вызначэння навук. асэнсаванасці і ісціннасці выказванняў. Вылучана прадстаўнікамі лагічнага пазітывізму, сфармулявана аўстр. філосафамі М.Шлікам у працы «Усеагульная тэорыя пазнання» (1918) і Л.Вітгенштэйнам у «Логіка-філасофскім трактаце» (1922); далей развіта ў працах Венскага гуртка. У аснове гэтага прынцыпу ляжыць тэзіс аб тым, што чалавечае пазнанне не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту, а ўсе веды можна звесці да «непасрэдна дадзенага» вяртання да нагляднага ўзроўню пазнавання і ігнаравання ідэальнага характару абстракцый. Усе навук. выказванні павінны задавальняць патрабаванне правяральнасці, або верыфіцыруемасці; любое меркаванне (гіпотэза) можа верыфіцыравацца, г.зн. яго ісціннасць можа быць даказана з дапамогай доследу або лагічнага доказу. У сучаснай л-ры верыфікацыя разглядаецца як вынік шматпланавых узаемаадносін паміж рознымі тэорыямі і данымі іх эксперыментальных праверак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫНО́МІЯ (ад грэч. antinomia супярэчнасць у законе),
супярэчнасць паміж двума суджэннямі, кожнае з якіх аднолькава лагічна даказальнае. Паняцце «антыномія» ўзнікла ў антычнасці (Платон, Арыстоцель). Стараж.-грэч. філосафы ў сэнсе антыноміі часцей выкарыстоўвалі тэрмін «апарыя». Шмат увагі фармулёўцы і аналізу антыноміі аддавалі схаластычныя логікі. Кант выкарыстоўваў паняцце «антыномія», спрабуючы апраўдаць асн. тэзіс сваёй філасофіі, паводле якога розум не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту і пазнаць «рэч у сабе». Вучэнне Канта пра антыномію развіта ням. класічным ідэалізмам як фундаментальная перадумова дыялект. логікі. Гегель крытычна прааналізаваў кантаўскае вырашэнне пытання антыноміі і паказаў, што супярэчнасць — неад’емная аб’ектыўная характарыстыка духу, які знаходзіцца ў развіцці, гіст. быцця і мыслення. У дыялект. матэрыялізме антыномія разглядаецца ў рамках вучэння пра дыялект. супярэчнасці (адрознівае супярэчнасці ад парадоксаў). Пастаноўка навук. праблем у форме антыноміі і іх вырашэнне — важнае звяно ў тэарэт. адлюстраванні дыялект. супярэчнасці аб’ектыўнай рэальнасці.
Літ.:
Манеев А.К. Философский анализ антиномии науки. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎЛЯ́ЙСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войск 1-га Прыбалтыйскага фронту (ген. арміі І.Х.Баграмян) 5—31.7.1944; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944. Мэта — выйсці да Рыжскага заліва і адрэзаць шляхі адыходу войскам ням. групы армій «Поўнач» ва Усх. Прусію. Удзельнічалі 2-я і 6-я гвардзейскія, 43-я і 51-я арміі. Пачалася пасля завяршэння 4 ліп.Полацкай аперацыі 1944. Войскі 6-й арміі 6 ліп. вызвалілі г. Браслаў, 8 ліп. — г.п. Відзы, 9-га ліп. — г.п. Лынтупы і перарэзалі чыг. Даўгаўпілс—Вільнюс. У працяг наступлення на гэтым напрамку 20 ліп. войскі 2-й і 51-й армій пры падтрымцы 39-й арміі (са складу 3-га Бел. фронту) занялі гарады Паневяжыс, Шаўляй, Даўгаўпілс. Пасля 27 ліп. войскі 1-га прыбалт. фронту разгарнулі наступленне на тэр. Літвы і Латвіі, да 31 ліп. вызвалілі г. Елгава і выйшлі да Рыжскага заліва, адрэзаўшы групу армій «Поўнач» ад Усх. Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апе́ка, -і, ДМ апе́цы, ж.
1. Нагляд за недзеяздольнымі асобамі (малалетнімі, хворымі і пад.), клопаты аб іх выхаванні, правах і пад.
Устанавіць апеку над малалетнімі.
2.зб. Установы або асобы, на якіх ускладзены такі нагляд.
3. Клопаты, утрыманне, нагляд, кантроль.
Бацькоўская а.
Выйсці з-пад апекі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́перціся, ‑пруся, ‑прашся, ‑прэцца; зак.
Разм.
1.Выйсці, вылезці адкуль‑н., пераадолеўшы перашкоды. Конь выперся з хлява.
2. Выдацца, высунуцца за межы чаго‑н. Выперціся наперад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёг, ‑а, м.
Паслядоўнік індыйскага рэлігійна-філасофскага вучэння, якое сцвярджае, што шляхам дыхальных, фізічных і маральных трэніровак можна выйсці з-пад улады пачуццяў і законаў прыроды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцюдзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Халодная вада. [Вада] ў адным месцы паспрабавала выйсці, у другім, у трэцім, пакуль непадалёку ад Сажа не прабілася сцюдзёнкай.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́рхлы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Цвёрды, падсохлы (пра глебу і пад.). Любіла [дзяўчына] выйсці ў поле і ісці дарогаю, якую перамятае, а то і зусім па шэрхлым цаліку.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)