навучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго, чаму і зінф.
1. Перадаць якія‑н. навыкі, веды, уменне рабіць што‑н. Навучыць рамяству. Навучыць гуляць у шахматы. □ [Аляксей] мяне навучыў чытаць і любіць кнігу.Скрыпка.
2.Разм. Падвучыць, падгаварыць зрабіць што‑н. — Хто навучыў вас прадставіць у суд фальшывы план? — грозна спытаў у.. [Рыгора] пракурор.Бажко.
3. Даць параду, указанне. — Барташэвіч, братачка, навучы, як заслужыць [дзявочую ласку]! — не адставаў няпрошаны сведка.Карпюк.[Зарына:] Навучы ты, сасна векавая, Як пакуты мае перажыць...Бачыла.
4. Прымусіць зразумець што‑н., пераканаць у чым‑н. Жыццё навучыла кіраўніка калгаса правільна ацэньваць абстаноўку.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаўру́снік, ‑а, м.
Разм. Саўдзельнік у якой‑н. справе; кампаньён. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка.Алешка.Але калі Алесь пачаў.. вучыць дзяцей розным, прывезеным з горада, гульням, яны пазналі ў ім добрага хаўрусніка і зрабіліся самымі блізкімі яго сябрамі.Галавач.//Разм. Саўдзельнік якога‑н. злачынства, якіх‑н. несумленных спраў. [Жарыкаў:] — Бясспрэчна, што ў Бандыся былі хаўруснікі. Не мог жа ён адзін вынесці ўсё на калёсы.Асіпенка.Стась жа прыходзіў на бераг кожны раз п’яны. Значыць, меў і хаўрусніка, каму збываў калгаснае дабро!..Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Calamitate doctus sum
Навучаны горам.
Научен горем.
бел. Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць. Калі нацерпішся гора ‒ даведаешся, як жыць.
рус. Беда не страшит, а путь кажет. Беда вымучит, беда и научит.
фр. Être payé pour le savoir (Платить за собственный опыт).
англ. All wisdom you fain you will pay for in gain (За приобретаемую мудрость приходится дорого платить).
нем. Unglück zehrt, Unglück lehrt (Горе подтачивает, горе учит).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Не́вук ’неаб’езджаны конь’ (лельч., Жыв. сл.; ТС), ’неадукаваны, недасведчаны чалавек’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Бяльк.), ’гультай, хто не хоча вучыцца’ (Растарг.), не́ук ’гультай; непрывучаны да вупражы (пра каня і пад.)’ (Нас.), ’малады бык ад 2 да 3 год’ (Гарб.), укр.не́ук ’неадукаваны чалавек; неаб’езджаны конь’, рус.не́ук ’тс’, ст.-рус.неукъ ’тс’, польск.nieuk ’тс’, славен.neuk ’нявучаны; нявопытны’, серб.-харв.нѐук ’неадукаваны; непрывучаны (пра жывёлу)’, балг.неу̀к ’неадукаваны; нявучаны’, макед.неук ’нявучаны’. Да вучыць, параўн. на‑вука (Фасмер, 3, 69), той жа корань у смал.безук ’добры цясляр’ (без‑ук, ад прасл.*uk‑ ’вучыцца, навука’), якое Краўчук (БЛ, 5, 1974, 64) тлумачыць як ’той, хто (добра працуе, добры цясляр) без навукі’ (мае прыродны дар), самавук і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абагульня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
1. Знаходзіць агульнае ў розных думках, фактах, выказваннях і на падставе гэтага рабіць вывад. Трэба вучыць маладога аўтара абагульняць факты і рабіць з іх пэўныя філасофскіх вывады.Чорны.// Знаходзіць што‑н. вернае пераймання ў дзейнасці розных людзей, прадпрыемстваў, устаноў і рабіць гэта здабыткам усіх. Абагульняць вытворчы вопыт.// Пераносіць рысы адной з’явы на ўсе падобныя ёй. Навошта абагульняць.
2. Назіраючы за пэўнай катэгорыяй людзей, знаходзіць характэрнае і на падставе гэтага ствараць мастацкі вобраз; тыпізаваць. Пісьменніку трэба ўмець абагульняць жыццёвыя з’явы і факты ў мастацкіх вобразах і іх узаемаадносінах.
3. Аб’ядноўваць, злучаць у нешта адзінае. Абагульняць напевы адзінай мелодыяй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зіма́, ‑ы; мн. зімы, зім; ж.
1. Самая халодная пара года паміж восенню і вясной. Снежная зіма. Наступленне зімы. □ Мінула восень, а за ёю Прыйшла з марозамі зіма.Купала.Зіма перайшла марозамі, снегам, адлегамі.Мурашка.
2. Навучальны, рабочы і пад. год (пры адлічэнні часу, калі асноўная дзейнасць прыпадае на халодную пару). Цяпер Аўгіння цвёрда пастанавіла вучыць Алесю на другую зіму.Колас.Вось гэты самы «брат Міша» згадзіўся вучыцца.. шыць і шые ўжо другую зіму.Брыль.
•••
Зіму зімавацьгл. зімаваць.
Зіму і лета — пастаянна, у любую пару года.
Пусціць у зімукаго — пакінуць у племя (пра свойскую жывёлу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Навучыць нямнога чаму‑н. Падвучыць слясарнай справе.// Дапамагчы лепш засвоіць што‑н., дадаткова навучыць чаму‑н. [Дзяўчынка], мусіць, не паспявала ў школе: кожнае лета да яе прыходзіла настаўніца — падвучыць.Адамчык.Настаўнік збіраўся ў недалёкім часе паехаць у Мікуцічы да сваіх сяброў і стараўся як мага болей падвучыць Ліду.Колас.// Вывучыць лепш. Падвучыць ўрокі. □ За час працы ў мылавара дзяўчына яшчэ падвучыла мову.Гурскі.
2.зінф. Падбіць, падгаварыць на што‑н. (часцей нядобрае). Падвучыць залезці ў чужы сад. □ — Гэты вось, Малец, — .. [Чэсь] тыцнуў рукой у грудзі Даніку, — падвучыў .. [хлопцаў] сабраць грошы...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Cancrum recta ingredi doces
Вучыць рака ісці наперад.
Ты учишь рака идти вперёд.
бел. Сеяць пясок на камні. Ухапіць шылам кашы. Не чакай, каб певень яйцо знёс.
рус. В камень стрелять ‒ только стрелы терять. Сеять песок по камню. Дураков учить ‒ что мёртвых лечить.
фр. Peine inutile (Напрасный/бесполезный труд).
англ. You cannot make a crab walk straight (Рака не заставишь идти вперёд). The wind can’t be caught in a net (Ветер сетью не поймаешь).
нем. Verlorene Liebesmühe (Потерянное старание). Sich die Mühe sparen (Экономить усилия).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
му́чыцьнесов.
1. му́чить, томи́ть; истяза́ть;
2. (о болезни, тяжёлой дороге и т.п.) изводи́ть, изла́мывать;
3. (о чувствах и т.п.) му́чить, томи́ть, волнова́ть, беспоко́ить;
яго́ му́чыла ду́мка пра лёс дзяце́й — его́ му́чила (волнова́ла, беспоко́ила) мысль о судьбе́ дете́й;
◊ го́ра м. ды жыць ву́чыць — посл. го́ре му́чит да жить у́чит
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Kalbn -(e)s, Kälber цяля́;
das Góldene ~ залаты́ цяле́ц;
◊
ein ~ wird schnell zum Óchsen≅ апеты́т [смак] прыхо́дзіць у час яды́;
das ~ will klüger sein als die Kuh≅ яйцо́ ку́рыцу не ву́чыць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)