Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пралы́сіць, ‑лышу, ‑лысіш, ‑лысіць; зак., што.
Ачысціць, пазбавіць покрыва ўчастак чаго‑н. Невядомы чалавек некалі пралысіў лапіну на кары і выразаў: «Тут пахаваны партызан Віктар Антонаў. 1943 год».Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хларава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1.Ачысціць (ачышчаць) пры дапамозе хлору. Хлараваць ваду.
2.Спец. Увесці (уводзіць) хлор у малекулы арганічнага і неарганічнага рэчыва. Хлараваць этап.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАГІ́ЧНЫ ПАЗІТЫВІ́ЗМ,
кірунак неапазітывізму, які сфарміраваўся ў 1920-я г. на базе Венскага гуртка. Яго тэарэт. вытокі ў вучэнні Э.Маха і Р.Авенарыуса аб «непасрэдна дадзеным» у вопыце суб’екта, логіка-гнасеалагічнай мадэлі ведаў Б.Расела і Л.Вітгенштэйна і інш. Адна з асн. задач Л.п. — матэматызацыя і фармалізацыя ведаў. Метад фармалізацыі прадстаўнікі Л.п. пашырылі і на філасофію, спрабуючы ачысціць яе ад метафізікі (г. зн. абстрактных, лагічна не абгрунтаваных палажэнняў) і зрабіць навуковай. Для гэтага выкарыстоўваўся т. зв. прынцып верыфікацыі (вызначэння сапраўднасці навук. сцвярджэнняў), які трактаваўся ў духу суб’ектывізму і канвенцыяналізму. У 2-й пал. 1930-х г. пасля пераезду ў ЗША асн. прадстаўнікоў Л.п. іх вучэнне часткова перагледжана, але захавала сваю суб’ектыўна-ідэалістычную сутнасць і стала больш вядома як лагічны эмпірызм. З 1960-х г. Л.п. перастаў існаваць як самастойны філас. кірунак.