расця́па, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -цяп (разм., неадабр.).

Някемлівы, няўважлівы, рассеяны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазабо́йца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Той, хто пакончыў жыццё самазабойствам, самагубствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самна́мбул, -а і самна́мбула, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -бул.

Хворы на самнамбулізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упаўнава́жаны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Афіцыйная асоба, якая дзейнічае на падставе якіх-н. паўнамоцтваў.

У. фінансавага аддзела.

|| ж. упаўнава́жаная, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выхваля́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ля́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ля́к (разм.).

Той (тая), хто любіць выхваляцца; хвалько.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубры́ла, -ы, Д -у, Т -ам, м.; Д -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ры́л (разм.).

Той, хто займаецца зубрэннем, бяссэнсавым завучваннем чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кале́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ле́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ле́г.

Таварыш па прафесіі, па працы, па вучобе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́нены, -ая, -ае.

1. Які мае рану¹.

Р. салдат.

2. у знач. наз. ра́нены, -ага, м.; ра́неная, -ай, ж. Чалавек, які атрымаў раненне.

Аперыраваць раненага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небара́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ра́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ра́к (разм.).

Няшчасны чалавек, які выклікае спагаду, спачуванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́нькала, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм.).

Той, хто канькае, дакучае просьбамі, скаргамі.