2. Пабыць доўгі часу якім‑н. стане. Народ беларускі! Ты ўзняўся героем, Даволі набыўся ў нядолі, бядзе.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак.
1. Ходзячы, прайсці нейкую колькасць кіламетраў. Нахадзіць за дзень дваццаць кіламетраў.
2. Пахадзіць нейкі час. — Галодны не находзіць у школу... Жыць трэба. Аб хлебе дбаць, — павысіў голас Мітрафан.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няя́ўка, ‑і, ДМ ‑яўцы; Рмн. ‑авак; ж.
Нез’яўленне куды‑н. У позве было прыпісана папярэджанне, што ў выпадку няяўкі ў паказаны час падсудны будзе арыштаваны і Застаўлены ў суд пад канвоем.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пае́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Енчыць некаторы час. [Маці] паенчыла, пастагнала з тыдзень і згарэла, як свечка.Грахоўскі.Ладымер з’явіўся дадому сам не свой. Ён пастагнаў у сенцах, паенчыў, пабедаваў і падаўся ў хату.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чым.
Разм. Жаваць злёгку або час ад часу. Пракурор ні на кога не глядзеў, сядзеў моўчкі, нібы зазіраў у сваё нутро, і ледзь прыметна пажоўваў пярэднімі зубамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашырэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Стаць шырокім, шырэйшым. За апошні час Юрка пашырэў у плячах, наліўся сілаю.Карпаў.Пашырэла раптам дарога — гэта да яе далучылася другая, што вяла з Хадакоў праз ельнік.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хутарыза́цыя, ‑і, ж.
Перасяленне сялян з вёсак на хутары. Учас правядзення хутарызацыі і Анупрэй і Нічыпар разам з беднатою выступаюць супраць каморнікаў і паліцыі, змагаюцца за агульныя інтарэсы сялянства.Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурва́л, ‑а, м.
Рулявое кола, паваротам якога кіруюць суднам, самалётам і інш. машынамі. Ля штурвала ў рубцы застыў рулявы.Даніленка.Бывала, у полі.. [Паходня] садзіўся на нейкі час за рычагі трактара ці штурвал камбайна.Хадкевіч.
[Гал. stuurwiel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́зны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і позні. Ужо позны час, глыбока ночка, А хлапчукі сядзяць маўкліва І навакол глядзяць пужліва.Колас.Ўжо пара мне дадому збірацца, — Вечар позны, а час не стаіць.Багдановіч.— Прыйшлі багатыя і дурныя людзі і забілі .. [птушку] і піскляняты цяпер прападуць: вывадак позны.Самуйлёнак.Мой сябар.. моцна лае мяне за такое пазнае спаннё. Трэба зараз жа ехаць з ім у маёнтак.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
long
I[lɔŋ]1.
adj.
1)
а) даўгі́, до́ўгі
б) празьме́рна даўгі́, праця́глы
2) даўгі́(у даўжыню́, паме́рам)
two meters long — даўжынёю два мэ́тры
a speech five pages long — прамо́ва на пяць бачы́наў
3) даўгі́час
I have not seen him for a long time — Я даўно́ яго́ ня ба́чыў
4) Phon., Gram. даўгі́(гук)
2.
adv.
1) до́ўга
I can’t stay long — Я не магу́ до́ўга застава́цца
not long — нядо́ўга
2) all night long — усю́ ноч
3) long ago — даўно́
4) даўгі́час пе́рад ці пасьля́
long since — даўгі́час пасьля́
long before — даўгі́час пе́рад, за́даўна пе́рад
not long before — незадо́ўга да
3.
n.
даўгі́час
for long — на даўгі́час, надо́ўга
not for long — ненадо́ўга
•
- before long
- So long!
- the long and the short of it
II[lɔŋ]
v.i.
1) мо́цна хаце́ць, пра́гнуць
He longs to go home — Яго́ ця́гне дамо́ў
2) тужы́ць, сумава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)