с-ыя арганізмы — жывёлы і расліны, якія могуць існаваць толькі ў месцах са спецыфічнымі, вельмі абмежаванымі ўмовамі асяроддзя (біятопах), напр. берагавая ластаўка, зімародак (жывуць на стромкіх берагах), журавіны, расіцы (растуць на сфагнавых балотах); параўн.эўрытопны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
даржні́к
1. Абгароджаная паша (Мін.).
2. Абгароджанае месца ў полі для стаяння і адпачынку жывёлы (Лаг.). Тое ж доржнік (Нясв.).
3. Двор крыты, абнесены надворнымі будынкамі; скацінны двор (Тал.Мядзв.), Тое ж даржэнь (Тал.Мядзв.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
mash
[mæʃ]1.
n.
1) мякка́я ма́са, мязга́f.
2) по́йла з во́труб’я (для жывёлы)
3) зато́р -у m. (су́месь для браджэ́ньня пры вы́рабе гарэ́лкі, пі́ва і інш)
2.
v.t.
1) таўчы́; расьціра́ць, разьміна́ць на мякку́ю ма́су
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лёгкія, ле́гкіе, лёхкі, лёгкы, лёхке ’орган дыхання’ (ТСБМ, Дразд.; арш., кам., бяроз., КЭС, Сцяшк.), лёгкае (Касп.), лёгкая ’тс’ (Ян.), лёгкія вантробы ’тс’ (Інстр. лекс.). Укр.ле́гкі, лехкі, льо́хкіе, ле́гке, рус.легкие, легкое, ст.-рус.легкоѥ, польск.lekkie, мазав.letka wątroba, н.-луж.laẑke, чэш.мар.ľehčiny ’вантробы’, мар.-славац.ľehké ’лёгкія’. Паўн. прасл. дыялектызм lьgъko‑je, lьgъkije. Генетычна тоеснае з папярэднім словам. Матывацыя назвы: пры разборцы тушы забітай жывёлы, калі ўсе вантробы кладуцца ў цэбар з вадой, лёгкія ўсплываюць. Аналагічна ў іншых мовах: англ.lights ’лёгкія некаторых жывёл’ — light ’лёгкі’, ісп.livianos — liviano (Фасмер, 2, 474; Слаўскі, 4, 132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каці́цца ’нараджаць дзіцянят (пра авечку, казу і некаторых іншых жывёл)’ (ТСБМ, БРС, Касп.), каці́ць ’тс’ (Касп.). Рус.коти́ться ’нараджаць кацянят’; у дыялектах таксама коти́ть, укр.коти́тися, чэш.kotiti se, славац.kotiťsa, польск.kocić się, серб.-харв.kòtiti (se), балг.ко́ти се, славен.kotíti і г. д. Прасл.*kotiti sę ’каціцца’. Этымолагамі выказваецца думка, што першапачаткова дэрывацыя *kotъ → *kotiti (sę) не магла быць рэальнай, таму што мелася на ўвазе не кошка, а, напрыклад, важныя ў гаспадарцы жывёлы. Магчыма, аднак, *kot‑ ’кошка’ было аманімічным з нейкім іншым словам, якое адзначала маладую жывёлу. Трубачоў, Эт. сл., 11, 205, прыводзіць лац.catulus ’дзіцяня, шчаня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заро́к ’абяцанне не рабіць што-н.’ Рус.заро́к, укр.зарі́к, заро́к ’тс’, серб.-харв.за́рок ’спрэчка, заклад’. Ст.-слав.зарокъ ’устанаўленне’. Ст.-рус.зарокъ ’запаведзь, урок, папрок, тэрмін’. Параўн. ст.-слав.зарещи ’забараніць, загадаць’. Утворана як назоўнік на ‑ъ ад зарекати з чаргаваннем галоснага, магчыма, у ст.-слав. мове, адкуль у ст.-рус. (> рус., укр., бел.), дзе развіваецца менавіта ст.-слав. значэнне ў адрозненне ад серб.-харв., дзе значэнне ’забарона’ архаічнае. Не выключана і самастойнае развіццё ўсх.-слав. слоў на што можа ўказваць рус.дыял.зарок ’фізічны недахоп у чалавека, жывёлы’; параўн. парок. Шанскі, 2, З, 60. Параўн. папрок, рэч, урок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казіна́1 ’вельмі жорсткая, дзікая трава’ (стаўбц., Прышч. дыс.). Сувязь з назвай жывёлы відавочная: параўн. іншыя назвы для Nardus stricta: казіная, казліная барада. Структурны адпаведнік — рус.соль-ілецк., чкалаўск.козина ’волас, які выдаляецца з казінага пуху’. Словаўтваральна не вельмі ясна: па аналогіі да казінец можна было б меркаваць аб прыметнікавай утваральнай аснове і адпаведнай суфіксацыі (‑а). Што датычыць старажытнай ‑а‑суфіксацыі, то праславянскія дэрываты ад прыметнікаў з ‑а‑суфіксацыяй адзінкавыя (гл. Слаўскі, SP, 1, 60).
Казіна́2 ’неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая дзікая трава’. (Яшк., Прышч. дыс.). Да папярэдняга слова; аб такім тыпе словаўтварэння параўн. і казінец4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыганя́ць, прыгна́ць ’прывесці, даставіць; прымушаць, падахвочваць’ (ТСБМ), прыгыня́ць ’тс’ (Бяльк.). Узыходзіць да прасл.*prigъnati/*prigoniti/*priganʼati, прэфіксальных утварэнняў ад *gъnati/*goniti/*ganʼati; гл. ганя́ць, гнаць. Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі з развіццём і пашырэннем семантыкі: прыго́н, прыго́нка ’дастаўка; прымус прыйсці, з’явіцца; згон’ (Нас., ТСБМ); прыго́н ’пасаг маладой у выглядзе жывога інвентару, статак’ (Федар.), прыгі́н ’дамашнія жывёлы, якіх бацькі далі як пасаг заручоным’ (Сіг.); з архаічнай словаўтваральнай структурай прыганя́ты ’слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун; аканом’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.); параўн. маляўніча вобразнае мн. л. перан. прыгыня́тыя ’нязжатыя сцяблы збожжа, якія засталіся ззаду’ (рас., Шатал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагатка1 ’перашкода ў выглядзе накрыж збітых калоў’, ’драўляная развіліна з гумкай’, ’палка з развілінай для падтрымання якіх-небудзь прадметаў; рагаціна’ (ТСБМ, в.-дзв., Сл. ПЗБ), рога́тка ’прылада для вымярэння даўжыні’, ’рагаціна, з якой хадзілі на мядзведзя’ (ТС). Ад рог1 (гл.). Перанос назвы адбыўся паводле падабенства прадмета да рагоў жывёлы.
Рага́тка2 ’прылада для лоўлі рыбы’ (гарад., Сл. ПЗБ). Ад рог1 (гл.), метафарычны перанос назвы па форме прылады.
Рага́тка3 ’рыба колюшка, Gasterosteus aculeatus’ (гарад., Сл. ПЗБ), рага́ткі ’дробная рыба’ (Сцяшк. Сл.), рус.рога́тка ’колюшка’. Назва матываваў наяўнасцю вострых і моцных калючак на хрыбце рыбы. Ад рог1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тоўч1 ’таўчы’ (Растарг.): тоўч кросны ’таўчы аснову ў ступе’ (мсцісл., Жыв. сл.), то́ўчца ’тоўпіцца, знаходзіцца ў цісканіне’ (Юрч. Сін.). Да таўчы, гл.
Тоўч2 ’вотруб’е’ (Мат. Гом.), ’прасяное шалупінне’ (ТС), товч ’тс’ (Сл. Брэс.), ’корж з тоўчанага канаплянага семені’ (стол., ЖНС): тоўч есць ’многа, з прагнасцю есці густое’ (Юрч. Сін.). Укр.товч ’восыпка свойскай жывёле’, польск.tłucz(a), tłuk, чэш.tlucz, славац.tlč ’корм жывёлы’. Прасл.*tolčь. Да таўчы (гл.), якое з прасл.*telkti — у ім група telt на ўсходнеславянскай тэрыторыі (пад уплывам цвёрдага ‑л‑) перайшла ў tolt — *tolkti. Ад асновы апошняга *tolk — пры дапамозе суф. *‑jь утварылася *tolk‑jь > *tolčь > тоўч.