іскры́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; незак.

Даваць іскры пры недастаткова поўным кантакце ў электраправодцы.

Рубільнік і.

|| наз. іскрэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ісла́м, -у, м.

Мусульманская рэлігія; магаметанства.

|| прым. ісла́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ісламазна́ўства, -а, н.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць іслам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ісла́ндцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Ісландыі.

|| ж. ісла́ндка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. ісла́ндскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

існава́нне, -я, н.

1. гл. існаваць.

2. Жыццё, спосаб жыцця.

Сродкі на і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

існава́ць, існу́ю і існую́, існу́еш і існуе́ш, існу́е і існуе́; існу́й; незак.

1. Быць у наяўнасці; мецца.

Існуюць розныя думкі адносна гэтага.

2. чым і на што. Здабываць сродкі для жыцця якім-н. чынам.

І. на сродкі бацькоў.

3. Жыць няпоўным жыццём, без радасці, без задавальнення.

Не жыў, а існаваў.

|| наз. існава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іспа́нка¹ гл. іспанцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іспа́нка², -і, ДМ -нцы, ж.

Адна з цяжкіх форм грыпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

іспа́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Іспаніі.

|| ж. іспа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. іспа́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

істо́та, -ы, ДМо́це, мн. -ы, -то́т, ж.

1. Жывы арганізм; чалавек або жывёліна.

Навокал не відаць ніводнай жывой істоты.

2. Сукупнасць пэўных уласцівасцей, якасцей, фізічных і душэўных сіл чалавека.

Непасрэднасць дзіцячай істоты.

Мары і летуценні захапілі ўсю яго істоту.