плеана́зм, -у, м. (спец.).

Моўны зварот, у якім без патрэбы паўтараюцца аднолькавыя ці блізкія па значэнні словы (напр., свая ўласная сям’я).

|| прым. плеанасты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыліпа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; зак.

Прыліпнуць — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае; прыліпнуць у многіх месцах.

Лісце папрыліпала да тратуару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парассо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Рассунуцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Частаколіны падгнілі і парассоўваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пассо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Ссунуцца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Снапы пассоўваліся з воза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марфе́ма, -ы, мн. -ы, -фе́м, ж.

У граматыцы: частка слова, якая мае лексічнае ці граматычнае значэнне (корань, прыстаўка, суфікс і інш.).

|| прым. марфе́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масці́цца, машчу́ся, мо́сцішся, мо́сціцца; незак.

1. Зручна размяшчацца, уладкоўвацца.

М. на возе.

2. перан. Мець пэўны намер, намервацца (разм.).

Ці не ў начальнікі ён мосціцца?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

левіяфа́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Пра каго-, што-н., хто (што) здзіўляе сваёй велічынёй, сілай (паводле імя біблейскага марскога страшыдлы ці лятаючага дракона).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фе́рма², -ы, мн. -ы, ферм і -аў, ж. (спец.).

Збудаванне, канструкцыя са злучаных між сабой металічных ці драўляных брусоў.

Маставая ф.

|| прым. фе́рмавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

состоя́тельность ж.

1. (платёжеспособность) плацежаздо́льнасць, -ці ж.;

2. (зажиточность) замо́жнасць, -ці ж.; (богатство) бага́цце, -цця ср.;

3. перен. слу́шнасць, -ці ж.; (основательность) грунто́ўнасць, -ці ж.; (обоснованность) угрунтава́насць, -ці ж., абгрунтава́насць, -ці ж.; (убедительность) перакана́ўчасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изы́сканность то́нкасць, -ці ж., вы́танчанасць, -ці ж.; даліка́тнасць, -ці ж.; элега́нтнасць, -ці ж.; згра́бнасць, -ці ж.; см. изы́сканный​ 2;

изы́сканность вку́са то́нкасць (вы́танчанасць, даліка́тнасць) гу́сту;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)